Генры Форд: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др →‎Біяграфія: (арфаграфія)
Радок 7:
Генры нарадзіўся ў сям'і ірландскага эмігранта, фермера. У дзяцінстве, захапіўшыся тэхнікай, працаваў у розных механічных майстэрнях. У [[1888]]—[[1899]] гг. выконваў абавязкі інжынера-механіка, а потым і галоўнага інжынера ў «''Электрычнай кампаніі Эдысана''» (''Edison Illuminating Company''). У [[1896]] годзе змайстраваў свой першы прататып уласнага [[Аўтамабіль|аўтамабілю]]. У [[1899]] годзе стаў адным з заснавальнікаў фірмы ''Detroit Automobile Company'', якая потым змяніла назву на ''Cadillac Motor Company''. У [[1906]] годзе, Генры Форд разыйшоўся ў меркаваннях з іншымі заснавальнікамі па пытанні далейшага развіцця кампаніі, у выніку чаго, ён прадаў сваю долю і заснаваў кампанію Форд. Генры Форд быў прыхільнікам вытворчасці вялікай колькасці танных аўтамабіляў.
 
Форд распачаў сваю прамысловую дзейнасць у перыяд хуткага развіцця матарызацыі, у гэты час на амерыканскім рынку дзейнічала ўжо шмат буйных кампаній. Генры Форд здзейсніў рэвалюцыю ў вытворчасці аўтамабіляў, увёўшы ў вытворчы працэс [[канвеер]] і трохзменны працоўны дзень. Ён змог хутка перамагчы ў канкурэнтнай барадзбебарацьбе вывеўшы на рынак у ''1907'' годзе аўтамабіль ''Мадэль Т'', арганізаваўшы вытворчасць прадукцыі толькі адной мадэлі аднаго (чорнага) колеру. Дзякуючы гэтаму, кошт Мадэлі Т быў значна ніжэйшы чым у канкурэнтаў, што зрабіла яго даступным да сярэдняга амерыканца. Да заканчэння вытворчасці ў [[1927]] годзе было зроблена болей 15 млн аўтамабіляў Мадэлі Т.
 
Першапачаткова Генры Форд выпрабоўваў кожны аўтамабіль (пацвярджаючы гэта ўласным подпісам). Недахоп тэхнічнай адукацыі Генры Форд змог кампенсаваць практычнымі ведамі і інтуіцыяй, з-за чаго ён часта ўмешваўся ў працу сваіх канструктараў, ці непасрэдна кіраваў іх распрацоўкамі.