Этрускі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Адхілена апошняя 1 змена (75.74.185.222) і адноўлена версія 1603976 Frantishak: чудзінаўшчына ды з памылкамі
вікіфікацыя
Радок 1:
[[File:Etruscan civilization italian map.png|thumb|[[Этрурыя]] на карце]]
'''Этрускі''' ([[лацінская мова|лац.]] ''Etrusci, Tusci''; [[грэчаская мова|грэч.]] ''Τυρσηνοί, Τυρρηνοί'')  — старажытныя плямёны, якія ў I тыс. да н.э. насялялі паўночны захад [[Апенінскі паўвостраў|Апенінскага п-ва]] (вобласць [[Этрурыя]], цяпер [[Таскана]]) і стварылі развітую цывілізацыю, якая папярэднічала рымскай.
 
== Гісторыя ==
Сучасная навука лічыць, што этрускі сфарміраваліся ў Італіі ў выніку складаных узаемаадносін мясцовых і прышлых этнічных груп, галоўным чынам з Усходу. Іх этнічнае фарміраванне завяршылася да VIII ст. да н.э. У VII ст. да н.э. ў этрускаў існавалі гарады-дзяржавы на чале з царамі, якія засяроджвалі ў сваіх руках ваенную, адміністрацыйную і жрэцкую ўладу. У канцы VII ст. да н.э. ўзнікла канфедэрацыя гарадоў (Веі, Цэрэ, Тарквініі, Вальсініі, Ветулонія і інш.), на чале якой стаяў вышэйшы магістрат і жрэц аднаго з гарадоў. У VI ст. да н.э. этрускі авалодалі Кампаніяй, далінай р. [[рака По|По]] і заснавалі там калоніі. Паводле падання, этруская дынастыя Тарквініяў правіла ў 616—509 да н.э. ў [[Рым]]е. У канцы VI  — пач. V ст. да н.э. ўлада перайшла да арыстакратыі, вышэйшыя выбарныя пасады замяшчаліся вузкім колам асоб. У саюзе з [[Карфаген]]ам этрускі каля 535 да н.э. перамаглі грэкаў-факейцаў, выцеснілі іх з [[Востраў Корсіка|Корсікі]], непадзельна ўладарылі на [[Тырэнскае мора|Тырэнскім моры]] і пашырылі ўплыў на ўсю тэрыторыю [[Італія|Італіі]]. Аднак сацыяльныя супярэчнасді, адпор насельніцтва залежных зямель, знешнія напады (грэкаў у 524 і [[474 да н.э.]], рымлян каля 509 да н.э., самнітаў у [[423 да н.э.]], галаў каля 400 да н.э.) аслабілі канфедэрацыю этрускаў. У ІІІ ст. да н.э. ўся іх тэрыторыя трапіла пад уладу Рыма, хоць да 1 ст. да н.э. этрускія гарады зберагалі свой палітычны лад, культавыя ўстановы і культурную адметнасць. Хуткая раманізацыя этрускаў адбылася пасля перамогі Сулы (I ст. да н.э.) і падзелу Этрурыі.
 
== Гаспадарка ==
Радок 19:
Мастацтва этрускаў звязана са старажытнаіталійскай культурай Вілановы (IX—V ст. да н.э.), а таксама з іншымі рэгіёнамі Усходняга Міжземнамор'я ([[Старажытная Грэцыя]], [[Малая Азія]], Сірыя, [[Фінікія]]).
 
Пры будаўніцтвеве этрускі выкарыстоўвалі клінчатыя аркі (вароты ў [[Перуджа|Перуджы]]) і скляпенні (несапраўдныя ступеньчатыя ў VII—VI ст. да н.э. і паўцыркульныя ў III—II ст. да н.э.). Захаваліся рэшткі прамавугольнай планіроўкі г. Марцабота (каля Балонні) і т.зв. гіпадамавай (г. Спіна). Гарады, размешчаныя на ўзгорках, спускаліся тэрасамі па іх схілах. Квадратныя ў плане дамы мелі 2- ці 4-схільны дах і адкрыты ўнутраны дворык-атрый. Храмы падымаліся на высокі цокаль-подый, мелі 1 ці 3 свяцілішчы-цэлы і глыбокі порцік, карніз якога з багата дэкарыраваным фрызам апіраўся на калоны тасканскага ордэра. Франтоны і схілы даху ўпрыгожвалі фігурнымі выявамі з расфарбаванай тэракоты. Каля гарадоў размяшчаліся вял. некропалі (Цэрэ, цяпер Чэрветэры; Перузія, Тарквініі і інш.). Разнастайнасцю тыпаў адметныя грабніцы-пахавальні: псеўдакупальныя (VII ст. да н.э.), у [[пячора]]х і скалістых выступах (каля г. Вальтэра, ІІІ ст. да н.э.), у выглядзе насыпнога кургана-тумулуса з вузкім калідорам-дромасам (у некропалі Бандытача), у Паўночнай Італіі  — з несапраўднымі скляпеннямі, што апіраліся на слуп у цэнтры. Многія пахавальныя збудаванні імітавалі жылыя інтэр'еры (грабніца ў Чэрветэры, VII ст. да н.э.).
 
[[File:Tarquinia Tomb of the Leopards.jpg|thumb|Фрагмент размалёўкі [[Грабніца леападраў|грабніцы «Леапардаў»]] у Тарквініях]]
У VII—VI ст. да н.э. ў росквіце манументальны жывапіс (пераважна размалёўкі грабніц). На жывапісе V—IV ст. да н.э. адбіўся старажытнагрэчаскі ўплыў ([[Грабніца леапардаў|грабніца «Леапардаў»]] у Тарквініях). Сярод помнікаў скульптуры статуі і рэльефы з расфарбаванай тэракоты і каменю (антэфіксы, акратэрыі, культавая скульптура на франтонах храмаў), пахавальныя антрапаморфныя урны-«канопы» з накрыўкай у выглядзе галавы памерлага, манументальныя [[саркафаг]]і. Прымітыўныя формы партрэта сустракаліся на антрапаморфных урнах і надмагільных стэлах. Развівалася мастацтва тарэўтыкі: літыя бронзавыя статуэткі багоў, прадметы хатняга ўжытку і пахавальнага культу, люстэркі з чаканенымі ці гравіраванымі выявамі.
 
[[File:Etruscan amphora Louvre E703 side B.jpg|thumb|left|Чорнафігурная амфара. 540-530540—530 да н.э.]]
Высокага ўзроўню дасягнула кераміка: пасудзіны тыпу букеро, што імітавалі вырабы з металу (VII ст. да н.э.), з чорна- і чырвонафігурнай размалёўкай на мясцовыя тэмы і сюжэты (дэманы, фантастычныя істоты, драпежнікі, сцэны замагільнага жыцця). Вядомы арыгінальныя залатыя ўпрыгожанні VII—VI ст. да н.э. (булы  — медальёны на ланцужках, завушніцы і інш.; ліццё, штампоўка, філігрань, зернь).
 
У III—II ст. да н.э. мастацтва этрускаў пачало занепадаць.
Радок 39:
* Зельскі А., Мартыненка Т. Этрускі // БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. І. Мн., 2004.
 
==У СецівеСпасылкі ==
{{commonscat|Etruscans}}
* [http://etp.classics.umass.edu Etruscan Texts Project], a searchable database of Etruscan inscriptions.
Радок 47:
* [http://web.tiscali.it/pittau/Etrusco/Tabula/tabcort.html Tabula Cortonensis], described by Dr Massimo Pittau (in Italian).
* [http://www.cortonaweb.net/eng/musei/index.php Museum of the Etruscan Academy], in Cortona, Italy.
* [http://www.eng.archeopg.arti.beniculturali.it/canale.asp?id=499 (Soprintendenza per i Beni Archeologici dell'Umbria) "«The Cai Cutu Etruscan tomb"»] An undisturbed late Etruscan family tomb, reused between the 3rd and 1st century BC, reassembled in the National Archeological Museum of Perugia
* [http://www.usc.edu/dept/LAS/wsrp/educational_site/uscarc/Pendant.shtml Etruscan Lion Plaque Pendant], article on a piece of Etruscan art.
* [http://www.baruch.cuny.edu/mishkin/lombra/etruscan.html Etruscan Splendors from Volterra in Tuscany]