Этрускі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
вікіфікацыя
Радок 21:
Пры будаўніцтвеве этрускі выкарыстоўвалі клінчатыя аркі (вароты ў [[Перуджа|Перуджы]]) і скляпенні (несапраўдныя ступеньчатыя ў VII—VI ст. да н.э. і паўцыркульныя ў III—II ст. да н.э.). Захаваліся рэшткі прамавугольнай планіроўкі г. Марцабота (каля Балонні) і т.зв. гіпадамавай (г. Спіна). Гарады, размешчаныя на ўзгорках, спускаліся тэрасамі па іх схілах. Квадратныя ў плане дамы мелі 2- ці 4-схільны дах і адкрыты ўнутраны дворык-атрый. Храмы падымаліся на высокі цокаль-подый, мелі 1 ці 3 свяцілішчы-цэлы і глыбокі порцік, карніз якога з багата дэкарыраваным фрызам апіраўся на калоны тасканскага ордэра. Франтоны і схілы даху ўпрыгожвалі фігурнымі выявамі з расфарбаванай тэракоты. Каля гарадоў размяшчаліся вял. некропалі (Цэрэ, цяпер Чэрветэры; Перузія, Тарквініі і інш.). Разнастайнасцю тыпаў адметныя грабніцы-пахавальні: псеўдакупальныя (VII ст. да н.э.), у [[пячора]]х і скалістых выступах (каля г. Вальтэра, ІІІ ст. да н.э.), у выглядзе насыпнога кургана-тумулуса з вузкім калідорам-дромасам (у некропалі Бандытача), у Паўночнай Італіі — з несапраўднымі скляпеннямі, што апіраліся на слуп у цэнтры. Многія пахавальныя збудаванні імітавалі жылыя інтэр'еры (грабніца ў Чэрветэры, VII ст. да н.э.).
 
[[File:Tarquinia Tomb of the Leopards.jpg|thumb|Фрагмент размалёўкі [[Грабніца леападраўЛеапардаў|грабніцы «Леапардаў»]] у Тарквініях]]
У VII—VI ст. да н.э. ў росквіце манументальны жывапіс (пераважна размалёўкі грабніц). На жывапісе V—IV ст. да н.э. адбіўся старажытнагрэчаскі ўплыў ([[Грабніца леапардаўЛеапардаў|грабніца «Леапардаў»]] у Тарквініях). Сярод помнікаў скульптуры статуі і рэльефы з расфарбаванай тэракоты і каменю (антэфіксы, акратэрыі, культавая скульптура на франтонах храмаў), пахавальныя антрапаморфныя урны-«канопы» з накрыўкай у выглядзе галавы памерлага, манументальныя [[саркафаг]]і. Прымітыўныя формы партрэта сустракаліся на антрапаморфных урнах і надмагільных стэлах. Развівалася мастацтва тарэўтыкі: літыя бронзавыя статуэткі багоў, прадметы хатняга ўжытку і пахавальнага культу, люстэркі з чаканенымі ці гравіраванымі выявамі.
 
[[File:Etruscan amphora Louvre E703 side B.jpg|thumb|left|Чорнафігурная амфара. 540—530 да н.э.]]