Фелікс Іванавіч Стацкевіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{вызнч|1=Фелікс Іванавіч СТАЦКЕВІЧ}} ([[2 снежня]] [[1879]], г. [[Горад Шчучын|Шчучын]] — [[21 чэрвеня]] [[1967]]; псеўданім ''Аганёк''), беларускі грамадска-культурны дзеяч.
 
Скончыў у [[1913]] [[Пецярбургскі універсітэт]]. З [[1903]] член [[Беларуская Сацыялістычная Грамада, 1902|Беларускай сацыялістычнай грамады]]. У [[1905]]-[[1907]] вёў рэвалюцыйную прапаганду ў [[Вільня|Вільні]] і [[Мінск]]у. Быў блізка знаёмы з [[Цётка]]й і [[Алесь Бурбіс|Алесем Бурбісам]]. Працаваў у падпольнай друкарні ў Мінску. З [[1908]] сакратар адвакатаў у [[Горад Чэрвень|Ігумен]]е, тэхнік у [[Горад Вышні Валачок|Вышнім Валачку]], [[Горад Цвер|Цверы]]. Пасля [[Кастрычніцкая рэвалюцыя|Кастрычніцкай рэвалюцыі]] працаваў у прафсаюзных арганізацыях работнікаў воднага транспарту, літаратурна-выдавецкім аддзеле Наркамасветы [[Літбел|Літоўска-Беларускай ССР]]. З восені [[1920]] у [[Віленскі беларускі саюз кааператараў|Віленскім беларускім саюзе кааператараў]]. Выкладчык [[Лацінская мова|лацінскай мовы]], дырэктар [[Радашковіцкая беларуская гімназія|Радашковіцкай беларускай гімназіі]] імя [[Францыск Скарына|Ф. Скарыны]], старшыня Галоўнай управы [[Таварыства беларускай школы]], адзін з заснавальнікаў і рэдактар часопіса "[[Беларускі летапіс (1933)|Беларускі летапіс]]". Арыштоўваўся польскімі ўладамі. У [[1939]]-[[1941]] настаўнік у [[Вілейка|Вілейцы]] і [[Клецкі раён|Клецкім раёне]].
 
Аўтар успамінаў пра ўдзел у рэвалюцыйным руху (рукапіс у [[Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва|Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва]]. Склаў "[[Эсперанта]]-[[беларуская мова|беларускі]] слоўнік". Пераклаў на мову эсперанта кнігу [[Л. Петражыцкі|Л. Петражыцкага]] "Тэорыя права і маральнасць".