Слонімская сінагога: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 38:
== Гісторыя ==
Вялікая сінагога ў Слоніме ўзведзена ў [[1642]] г. у гістарычным цэнтры горада ў сістэме яго [[Слонімскі замак|абарончых збудаванняў]].
 
У [[1881]] годзе сінагога моцна пацярпела ад вялікага пажару. Адразу пасля пажару на ахвяраванні прыхаджан дзейнасць сінагогі была ўзноўлена, хоць мясцовыя ўлады не давалі на гэта дазвол<ref>Слонімскія падмуркі : гісторыка-краязнаўчыя і літаратуразнаўчыя артыкулы / Сяргей Чыгрын. — Мінск : Кнігазбор, 2012. — 296 с. ISBN 978-985-7007-87-5.</ref>.
 
Пасля [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]] выкарыстоўвалася пад склады.
 
У [[2001]] г. была перададзена ва ўласнасць Іўдзейскаму рэлігійнаму аб'яднанню ў Рэспубліцы Беларусь. Знаходзіцца на рэстаўрацыі, якая, зрэшты, практычна застапарылася.
 
== Архітэктура ==
Радок 56 ⟶ 60:
[[Файл:Slonim327.JPG|thumb|Ляпны дэкор арон-кадэша]]
Арыгінальнасць і своеасаблівасць насычаных дэкаратыўна-арнаментальных матываў інтэр'ера сінагогі звязаны з культавай сімволікай: матывы з жывёльнага і расліннага свету, культавыя атрыбуты (карона, скрыжалі). У дэкаратыўным вырашэнні інтэр'ера выкарыстана тэхніка [[Грызайль|грызайлю]]. Кампазіцыйна-дэкаратыўным цэнтрам усходняй сцяны з'яўляецца {{нп3|Сінагагальны каўчэг|арон-кадэш|ru|Синагогальный ковчег}} («свяшчэнны каўчэг» — ніша для захоўвання скрутку торы). Над ім размешчаны накладны фігурны [[картуш]] — ляпная кампазіцыя ў выглядзе дзвюх [[скрыжаль|скрыжалей]], якія падтрымліваюцца з абодвух бакоў [[леў|ільвамі]] і ўвенчаны [[карона]]й. Усе элементы дэкаратыўнай [[ляпніна|ляпніны]] пакрыты [[пазалота]]й і паліхромнай афарбоўкай. Па баках алтарнага картуша — насценныя фрэскі з [[Карынфскі ордар|карынфскімі калонамі]] і антаблементам, на якім размешчаны выявы львоў, ваз, [[букет]]аў, драпіровак. Паміж ілюзорнымі калонамі — фрэскавыя выявы абрадавых (трубныя рогі, [[валторна]], «[[арфа Давіда]]») і свецкіх ([[гітара]], [[віяланчэль]], [[кларнет]] і інш.) музычных інструментаў, драпіровак, букетаў кветак. Вось алтарнай сцяны завяршаецца ляпным [[балдахін|балдахінам]] у выглядзе кароны з [[Зорка Давіда|зорка]]й і спушчанымі драпіроўкамі.
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==