Атон Ігнатавіч Горват: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Маёнткі: удакладненне
Радок 141:
 
[[Выява:Pripyt Mazyr.JPG|thumb|Рака [[Рака Прыпяць|Прыпяць]] каля [[Горад Мазыр|Мазыра]]]]
Валодаючы паасобку адносна сярэднімі маёнткамі ў [[Мазырскі павет|Мазырскім]] і [[Рэчыцкі павет|Рэчыцкім паветах]], [[Горваты]] мелі цесныя і прыязныя сямейныя сувязі, у грамадскіх і гаспадарчых справах заўсёды дзейнічалі супольна, а ва ўмовах бяздзетнасці сваіх прадстаўнікоў запісвалі маёнткі сваякам, што сукупна рабіла іх латыфундыстамі, бо купляемыя Горватамі маёнткі размяшчаліся па-суседстве, кампактна — у Мазырскім і Рэчыцкім паветах — уздоўж ніжняга цячэння [[Рака Прыпяць|Прыпяці]] ([[Нароўля]], [[Вёска Галоўчыцы, Нараўлянскі раён|Галоўчыцы]], Барбароў, Ломачы, Цешкаў, Жары, Хабна, Ліпаў, [[горад Ельск|Ельск]] з цэлай плоймай навакольных дробных вёсак), па якой Горваты вялі шырокі гандль на [[Украіна|Украіну]] прадукцыяй сваіх маёнткаў (лес, смала, гарэлка, жывёла, скуры і інш). Да таго ж значнасць маёнтка вызначалася не памерам, а прыбытковасцю. У [[1851]] за сынамі [[Ігнат Тадэвушавіч Горват|Ігната Тадэвушавіча Горвата]] (Атон, Аляксандр, Даніэль і Станіслаў) сукупна налічвалася 4 513 [[рэвізская душа|рэвізскія душы]] ў Рэчыцкім павеце, а ў [[1862]] — 4 052 [[рэвізская душа|рэвізскія душы]] былых прыгонных сялян і 170 172 дзесяціны зямлі (заселенай і незаселенай) у Рэчыцкім павеце.
 
Па стану на [[1888]] у валоданні Атона Горвата знаходзіліся маёнткі Ліпаў, Атолін, Прудзішча, Карані і Еўтушкевічы (Еўтушковічы) — паўночная частка [[Рэчыцкі павет|Рэчыцкага павета]] Мінскай губерні, што разам складала 16 018 дзесяцін зямлі.