Атон Ігнатавіч Горват: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 108:
У снежні 1850 у [[Горад Мінск|Мінску]] адбыліся чарговыя дваранскія выбары па Мінскай губерні. У ходзе пасяджэнняў губернскага дваранства 11 снежня 1850 мінскі павятовы маршалак [[Ігнат Стэфанавіч Багдашэўскі]], які ў той дзень выконваў абавязкі [[Прадвадзiцелі (маршалкі) дваранства Мінскай губерні|мінскага губернскага маршалка]] замест адсутнага Атона Ігнатавіча Горвата, у сваім звароце да [[Губернатары Мінскай губерні|мінскага губернатара]] (1850—1857) [[Фядот Мікалаевіч Шкларэвіч|Фядота Мікалаевіча Шкларэвіча]] паведаміў аб ініцыятыве дваран Мінскай губерні, з якой яны звярнуліся да расійскіх улад: «Дваранства Мінскай губерні пры сённяшнім звычайным для выбараў сходзе 11 снежня 1850 года вызначыла наступнае: Дваранства Мінскай губерні, знаходзячыся ў пакорнай адднасці прастолу і выконваючы з усёй святасцю па ўсім часткам волю ўрада, адчуваючы, што заслужыла большы ў параўнанні з цяперашнім давер урада, найадданей просіць Найміласцівейшага гаспадара: 1) аддаць вечнаму забыццю існуючы над некаторымі асобамі надзор і, драваўшы ім іх віну, дазволіць ім удзельнічаць у балаціроўцы і быць выбранымі на пасады на дваранскіх выбарах; 2) дазволіць дваранству выбіраць сярод сябе чыноўнікаў як па міністэрству юстыцыі, так і міністэрству ўнутраных спраў, скараціўшчы дзесяцігадовы тэрмін службы, устаноўлены для губерні; 3) дваране, маючы патрэбнасць у прыватных зносінах з суседнімі губернямі па розным камерцыйным і эканамічным, а роўна і па сваяцкім сувязям, паводле распараджэння ўрада, не могуць адлучацца ў іншыя губерні без пашпарту начальніка губерні, для атрымання якога з-за значных адлегласцей некаторых мясцін ад губернскага горада патрабуецца шмат часу. Няхай дазволена будзе дваранам за білетамі павятовых маршалкаў дваранства ці земскіх судоў адлучацца ў суседнія губерні, тыя, прынамсі, якія знаходзяцца пад кіраўніцтвам спадара Віленскага ваеннага генерал-губернатара. Новыя міласці гэтыя Вялікадушнага манарха дадуць дваранству мажлівасць і сродкі даказаць шчырыя свае да гаспадара-імператара пачуцці адданасці і заслужыць спаўна Яго імператарскай вялікасці давер. Паведамляючы аб гэтым на вырашэнне Вашага правасхадзіцельства з суправаджэннем копіі, маю гонар найпакорней прасіць аб прыняцці з боку Вашага начальства хадайніцтва, спадзяючыся, што цяперашні ўрад не пакіне звярнуць увагу на выказаную просьбу дваран». Гэтая пастанова, мэтай якой было жаданне змякчэння існуючых абмежаванняў з боку расійскіх улад да [[Заходні край|«заходніх губерняў»]] пасля [[Паўстанне 1830—1831 гадоў|Лістападаўскага паўстання 1830—1831]], была прынята на губернскім сходзе прысутнымі дваранамі аднагалосна і падпісана губернскім і павятовымі маршалкамі. Просьба дваран [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] была задаволена толькі часткова. 18 студзеня 1851 мінскі губернатар Фядот Шкларэвіч сваім пісьмовым зваротам да мінскага губернскага маршалка (1847—1853) Атона Ігнатавіча Горвата паведаміў: «Гаспадар-імператар Найвысачэй зволіў падараваць міласці асобам у дазваленні ўдзельнічаць у дваранскіх выбарах. Атрымаўшы аб гэтым прапанову спадара Віленскага ваеннага і генерал-губернатара Гродзенскага, Мінскага і Ковенскага, я доўгам сваім лічу перадаць Вашаму правасхадзіцельству спіс памянутых маянткоўцаў, якім дазволена ўдзельнічаць у дваранскіх выбарах. Грамадзянскі губернатар Ф. Шкларэвіч». У тым спісе значыліся наступныя дваране-маянткоўцы, на якіх распаўсюджвалася імператарскае дараванне: Эміль Паўлавіч Аскерка ([[Мазырскі павет]]), граф [[Канстанцін Піевіч Тышкевіч]] ([[Барысаўскі павет]]), Даніэль Валіцкі ([[Барысаўскі павет]]), Сяптым Стэфанавіч Свіда ([[Барысаўскі павет]]), [[Караль Міхалавіч Кастравіцкі]] ([[Мінскі павет]]), Антон Вяржбоўскі ([[Навагрудскі павет]]). Такім чынам з пералічаных дваран было знята абмежаванне, калі яны не маглі быць выбранымі на выбарную дваранскую пасаду па міністэрству юстыцыі (павятовага суддзі, старшыні судовай палаты) ці па міністэрству ўнутраных спраў (павятовага маршалка, губернскага маршалка).
 
Падчас дваранскіх выбараў у [[Горад Мінск|Мінску]] 19 снежня 1850 Атон Горват другі раз быў выбраны дваранамі на пасаду мінскага губернскага губернскага маршалка (губернскага прадвадзіцеля дваранства) на новую кадэнцыю (1850—1853). Гэты выбар дваран быў ухвалены і пацверджаны расійскімі ўладамі афіцыйна, калі 21 лютага 1851 віленскі ваенны генерал-убернатар зацвердзіў Атона Горвата ў якасці мінскага губернскага прадвадзіцеля дваранства. А на вакантную з [[1848]] пасаду мазырскага павятовага маршалака на новую кадэнцыю (1850—1853) быў выбраны [[Антон Яленскі|Антон Паўлавіч Яленскі]] (хоць і не зацверджаны на пасадзе [[Літоўскае генерал-губернатарства|віленскім ваенным генерал-губернатарам]] (1850—1855) [[Ілля Гаўрылавіч Бібікаў|Іллёй Гаўрылавічам Бібікавым]]). Дарэчы, Яленскі быў блізкім сваяком Горвата, бо яго сястра Ганна Паўлаўна Яленская стала жонкай [[Станіслаў Ігнатавіч Горват|Станіслава Ігнатавіча Горвата]] (1804—пасля 1876), [[Рэчыцкія павятовыя маршалкі|рэчыцкага павятовага маршалка]] (1863—1872), роднага брата Атона.
 
Па прапанове [[Літоўскае генерал-губернатарства|віленскага ваеннага генерал-губернатара]] (1850—1855) [[Ілля Гаўрылавіч Бібікаў|Іллі Гаўрылавіча Бібікава]] ад 26 сакавіка 1851 да міністра ўнутраных спраў мінскі губернскі маршалак Атон Горват атрымаў афіцыйную падзяку ад расійскага імператара [[Мікалай I, імператар расійскі|Мікалая I]] за зробленыя Горватам ахвяраванні на карысць [[Расійская гвардыя|гвардыі]] пры паходзе яе ў 1849 на заходнія межы [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] (падчас падзей рэвалюцыі ў [[Венгрыя|Венгрыі]] ў 1848—1849) і назад, што маршалку і было аб'яўлена.
 
17 чэрвеня 1852 прапановай прэзідэнта Папячыцельнага таварыства аб турмах (Расійскай імперыі) мінскі губернскі маршалак Атон Горват перайменаваны са звання члена Папячыцельнага камітэта аб турмах у званне дырэктара. А таксама зацверджаны генерал-губернатарам у званні старшыні Мінскага дабрачыннага таварыства. Атрымаў [[ордэн Святой Ганны]] 2 ступені.