Септымій Адэнат ІІ: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 34:
, калі верыць адной з крыніц, шукаў сяброўства з [[Персы|персамі]]. Ён даслаў паважны, але не рабалепны ліст, які Шапуру, аднак, не спадабаўся: той загадаў знішчыць падарункі Адэната. Тады Луцый Адэнат са сваім невялічкім войскам (XII Імгненны легіён) нанес персам пекалькі параз і паскорыў іх адступленне за раку [[Еўфрат]]. Затым Адэнат разбіў самазванага імператара [[Квіет|Квіета]], які быў пазней забіты ў Эмесе жыхарамі горада (у той жа час бацька і брат Квіета пацярпелі паразу на [[Балканы|Балканах]] ад войска, якое засталося верным законнаму імператару Галіену, і самі загінулі). Пры ўсім гэтым Адэнат рабіў выгляд, што з'яўляецца адданым абаронцам адзінства Рымскай імперыі, хаця дзейнічаў дзеля ўмацавання і незалежнасці той яе правінцыі, якой валодаў - Пальмірскага царства.
 
У 262 г. Адэнат здзесніў буйны паход супраць персаў і дайшоў да самага [[Ктэсіфон|Ктэсіфона]] - сталіцы [[Міжрэчча]]. Гэты паход, які і наступны (у 266 г) быў не болей, чым буйнамаштабным набегам, але ён аднавіў ваенны прэстыж [[Старажытны Рым|Рыма]]. Былі таксама захоплены гарады [[Эдэса]], [[Нізібіс]], [[Кары, горад|Кары]], пад уладай Пальміры апынулася амаль усё Міжрэчча. Імператар Галіен дараваў Адэнату шэраг званняў, у тым ліку ганаровы тытул dux (ад якога пазней пайшло сярэдневечнае еўрапейскае "duke" - [[Герцагства Прусія|"герцаг"]]) і "Кіраўнік Усходу" (Corrector totius orientis), дзякуючы якому Адэнат, верагодна, атрымаў уладу над некаторымі ўсходнімі намеснікамі. Сам жа Адэнат па прыкладу пярсідскага цара Шапура стаў называць сябе "Царом цароў" (Шахіншах). Напряцягу 6-і гадоў ён паспяхова кантраляваў усходнія правінцыі імперыі, адказваў на выклікі законнаму імператару, абараняў мяжу з Персіяй. Крыніцы знаходзяць яго вельмі разважлівым і кампетэнтным кіраўніком.
 
Загінуў у 267 г. разам са старэйшым сынам ад рукі аднагастрыечнага збрата пляменнікаўМеонія (магчыма, са змовай была звязана і ягоЗенобія, жонка ЗенобіяАдэната, якая пасля ўзначаліла Пальмірскае царства). Па іншых звестак забойства не мела глыбокіх палітычных каранёў і адбылося на побытавай глебе - з-за спрэчкі аб тым, хто будзе лідэрам на паляванні альбо з-за абразы, якую атрымаў ад Адэната яго сваяк. Трон перайшоў да малодшага сына Валабата, за якога пачала кіраваць яго маці - Зенобія. Паколькі загінулы Герод быў сынам ад іншага, першага шлюбу, хадзілі слыхі аб змове і дачыненні да яе царыцы Зенобіі.
 
== Спасылкі ==