Малаві: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др The file Image:Coat_of_Arms_of_the_Republic_of_Malawi.svg has been replaced by Image:Coat_of_arms_of_Malawi.svg by administrator commons:User:Ymblanter: ''File renamed: [[commons:COM:FR#reasons|File renaming criterion...
Няма тлумачэння праўкі
Радок 65:
== Гісторыя ==
{{main|Гісторыя Малаві}}
Старажытнае насельніцтва Малаві — бантумоўныя плямёны [[н’янджа]] (на поўдні), [[чэва]] (у цэнтры) і [[тумбука]] (на поўначы). У канцы [[15 стагоддзе|XV ст.]] каля [[Возера Ньяса|воз. Ньяса]] склалася племянное аб'яднанне Малаві на чале з правадыром Каронгі. Пазней сюды перасяліліся народы [[нгоні]] і [[яояа]]. У сярэдзіне [[19 стагоддзе|XIX ст.]] тэрыторыю Малаві наведваў [[Д.Лівінгстан]], у [[1876]] г. брытанскія місіянеры заснавалі пасяленне [[Блантайр-Лімбе|Блантайр]]. З [[1891]] г. Малаві — брытанскі пратэктарат Ньясаленд. У [[1915]] г. тут адбылося антыбрытанскае паўстанне на чале з Дж. Чылембве, задушанае ўладамі. У 1920 — 1930-я гг. ўзніклі туземныя асацыяцыі, у [[1944]] г. створана першая афрыканская палітычная арганізацыя — [[Афрыканскі кангрэс Ньясаленда]] (АКН). У [[1953]]—[[1963]] гг. Малаві ўваходзіла ў [[Федэрацыя Радэзіі і Ньясаленда|Федэрацыі Радэзіі і Ньясаленда]]. Пасля забароны АКН на яго базе ў верасні [[1959]] г. створана партыя [[Кангрэс Малаві]] (КМ) на чале з [[Х.Бандам]]. У [[1961]] г. уведзена ў дзеянне Канстытуцыя Ньясаленда. На першых усеагульных парламенцкіх выбарах у Заканадаўчы сход у [[1961]] г. перамог Кангрэс Малаві. У лютым [[1963]] г. Ньясаленд атрымаў унутранае самакіраванне, а Банда стаў прэм'ер-міністрам краіны.
 
[[6 ліпеня]] [[1964]] г. абвешчана незалежная дзяржава Малаві ў складзе Садружнасці. Паводле Канстытуцыі 1996 г. Малаві — аднапартыйная рэспубліка на чале з прэзідэнтам. У краіне ўсталяваўся рэжым асабістай улады Банды, які ў ліпені [[1971]] г. абвешчаны яе пажыццёвым прэзідэнтам. Жорстка душылася ўсялякая апазіцыя. Праводзілася палітыка спрыяння прыватнаму сектару, асабліва ў галіне забеспячэння харчаваннем. У знешняй палітыцы кіраўніцтва Малаві падтрымлівала цесныя сувязі з краінамі Заходняй Еўропы, ЗША і ПАР. З пачатку 1990-х гадоў краіну ахапілі масавыя дэманстрацыі з патрабаваннем адраджэння дэмакратыі, якія ўзначальвала каталіцкае духавенства. Восенню [[1992]] г. створаны альянс за дэмакратыю і [[Аб’яднаны дэмакратычны фронт]] (АДФ). У студзені [[1993]] г. урад быў вымушаны дазволіць шматпартыйнасць. У [[1994]] г. на першых свабодных выбарах прэзідэнтам Малаві выбраны лідар АДФ [[Б.Мулузі]]. З мая [[1995]] г. набыла сілу новая Канстытуцыя.