Мікалай Георгіевіч Бонч-Асмалоўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне
→‎Біяграфія: афармленне, дапаўненне
Радок 65:
У 1925 годзе прымаў удзел у выставе групы «АБМА» («Аб'яднанае мастацтва») у Маскве.
 
З канца 1920-х гадоў зацікавіўся распрацоўкай і хімічнымі працэсамі вырабу трывалых фарбаў і грунту для станковага і манументальна-дэкаратыўнага жывапісу, у прыватнасці вогнетрывалай пастэлі. З'яўляўся вынаходнікам новых відаў фарбаў, патэнты на вынаходніцтвы якіх да гэтага часу захоўваюцца ў архіве [[Расійскі дзяржаўны архіў літаратуры і мастацтва|РДАЛМ]]. Працаваў мастаком-тэхнолагам ва Ўпраўленні будаўніцтва завода мазаічных пліт, на фабрыцы «Палітра»<ref>[http://artinvestment.ru/auctions/134970/biography.html ARTinvestment.RU. Бонч-Осмоловский Николай Георгиевич]</ref>. Таксама займаўся кніжнай ілюстрацыяй. У яго афармленні выйшла некалькі твораў класікаў рускай літаратуры - «[[:s:Дэман|Дэман]]» [[Міхаіл Юр'евіч Лермантаў|М. Ю. Лермантава]], а таксама казкі [[Аляксандр Сяргеевіч Пушкін|А. С. Пушкіна]] і [[:ru:Ершов, Пётр Павлович|Яршова П. П.]]. Займаўся сцэнаграфіяй. У Расійскім дзяржаўным архіве літаратуры і мастацтва захаваліся яго эскізы да опер [[Аляксандр Парфіравіч Барадзін|А. П. Барадзіна]], [[Мікалай Андрэевіч Рымскі-Корсакаў|М. А. Рымскага-Корсакава]], А. М. Сярова.
 
4 красавіка 1936 года быў арыштаваны як «удзельнік контррэвалюцыйнай арганізацыі».
29—31 ліпеня 1936 года быў прысуджаны да пяці гадоў папраўча-працоўнага лагера з пазбаўленнем ў правах на 3 гады.
1 жніўня 1936 года прысуд уступіў у сілу. Мікалай Георгіевіч быў этапаваны ў [[Карэлія|Карэлію]], у Сегежлаг.
 
За вызваленне М. Г. Бонч-Асмалоўскага хадайнічалі акадэмікі А. В. Шчусеў, А. І. Лакціонаў і І. У. Жаўтоўскі, а таксама вядомыя скульптары і мастакі - А. Н. Бенуа, С. Т. Канёнкаў, П. Д. Корын , Я. Я. Лансерэ, [[Уладзімір Яўграфавіч Татлін|У. Я. Татлін]]. 5 красавіка 1941 М. Г. Бонч-Асмалоўскі быў вызвалены і высланы ў Паўночны край. Пасля вызвалення з ссылкі пасяліўся ў [[Горад Новасібірск|Новасібірску]] і працягнуў працаваць мастаком-тэхнолагам. У 1947 годзе прымаў удзел у перасоўнай Сібірскай міжабласной мастацкай выставе (Новасібірск, [[Краснаярск]], [[Іркуцк]], [[Бійск]], [[Томск]], [[Омск]]). У 1960-х гадах вярнуўся ў Маскву, дзе і памёр у 1968 годзе ў узросце 84 гадоў.
{{зноскі}}