Ідал: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|300px|right|[[Збруцкі ідал, X стагоддзе]] '''І{{subst:націск}}...'
(Няма розніцы)

Версія ад 18:41, 19 чэрвеня 2014

І́дал (ад грэч. éidōlon), багі, балваны, куміры, каменныя бабы, стоды (ад стар.-сканд.: stoð — слуп, калона[1]) — драўляныя, каменныя або металічныя выявы старажытных язычніцкіх багоў. Найчасцей былі антрапаморфныя, або зрэдку зааморфныя[2]. Слова ідал таксама мае этымалагічныя сувязі са словам eidos (эйдас, ідэя).

Збруцкі ідал, X стагоддзе

Беларусь

Найбольш старажытныя антрапаморфныя выявы, якія прынята лічыць ідаламі, знойдзеныя пры раскопках паселішча позняга неаліту і ранняга бронзавага веку (2 тыс. да н.э.) каля в. Асавец (Бешанковіцкі раён). Вядомыя таксама амаль 30 каменных і металічных ідалаў 1-га — пачатка 2-га тыс. н.э[2]. У большасці выпадкаў скульптуры ідалаў вырабляліся з дрэва і, таму яны да нашых дзён не захаваліся[3].

У часы язычніцтва ідалы былі аб'ектамі пакланення: іх ушаноўвалі, ім рабілі ахвярапрынашэнні, часам нават чалавечыя, размяшчалі на свяцілішчах. Найхутчэй, кожны быў увасабленнем пэўнага язычніцкага бога. Звычайна каменныя ідалы былі 0,6 — 1,2 м вышынёй, металічныя — меншых памераў, з 1 — 4 тварамі. Калісьці ідал у выглядзе слупа з чатырма тварамі стаяў на поплаве Дняпра пры дарозе з Рэчыцы ў Бабруйск. Каменныя ідалы з трыма тварамі, т. зв. Трыглаў, выяўлены каля в. Млыны Камянецкага і в. Багуслаўцы (Пружанскі раён; не захаваліся)[2].

Большасць стодаў былі аднатварымі. Найбольш вядомыя: Слонімскі, Шклоўскі (пад назвай Ёлап), знойдзеныя ў в. Астрамечава (Брэсцкі раён), на Ваўкавыскім замчышчы, каля в. Хажова (Маладзечанскі раён), Чаплі (Кобрынскі раён), Ульянавічы (Сенненскі раён), Міжэвічы і Юхнавічы (Слонімскі раён), непадалёк ад Оршы і Клецка (усе не захаваліся). Вядомыя і іншыя ідалы ў розных мясцінах краіны[2].

Пасля прыняцця хрысціянства царква спрабавала прыстасаваць язычніцкія абрады да хрысціянскіх, таму вядомыя выпадкі, калі ідалам надавалі форму крыжа або на іх выбівалі крыж. Такія стоды выяўленыя каля вёсак Даўгінава (Вілейскі раён; стаіць на месцы), Грабаўцы і Залуззе (Жабінкаўскі раён; абодва захоўваюцца ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі). Значная ж частка ідалаў пасля хрышчэння была знішчана, скінута ў вадаёмы ці балоты, закапана ў зямлю[2].

Зноскі

  1. Либерис А. Литовско-русский словарь. 2-е изд. Вильнюс, 1988. С. 717.
  2. а б в г д ІДАЛЫ
  3. Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т.

Спасылкі