Ідал: Розніца паміж версіямі

1 байт дададзены ,  7 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
(Новая старонка: 'thumb|300px|right|[[Збруцкі ідал, X стагоддзе]] '''І{{subst:націск}}...')
 
Няма тлумачэння праўкі
 
== Беларусь ==
Найбольш старажытныя антрапаморфныя выявы, якія прынята лічыць ідаламі, знойдзеныя пры раскопках паселішча позняга [[неаліт]]у і ранняга [[Бронзавы век|бронзавага веку]] (2 тыс. да н.э.) каля [[вёска Асавец|в. Асавец]] ([[Бешанковіцкі раён]]). Вядомыя таксама амаль 30 каменных і металічных ідалаў 1-га — пачатка 2-га тыс. н.э<ref name="gants"/>. У большасці выпадкаў скульптуры ідалаў вырабляліся з дрэва і, таму яны да нашых дзён не захаваліся<ref name="ГБМ">{{крыніцы/Гісторыя беларускага мастацтва|1}}</ref>.
 
У часы [[язычніцтва]] ідалы былі аб'ектамі [[Ідалапаклонства|пакланення]]: іх ушаноўвалі, ім рабілі [[Ахвярапрынашэнне|ахвярапрынашэнні]], часам нават чалавечыя, размяшчалі на [[свяцілішча]]х. Найхутчэй, кожны быў увасабленнем пэўнага язычніцкага бога. Звычайна каменныя ідалы былі 0,6 — 1,2 м вышынёй, металічныя — меншых памераў, з 1 — 4 тварамі. Калісьці ідал у выглядзе [[слуп]]а з чатырма тварамі стаяў на поплаве [[Дняпро|Дняпра]] пры дарозе з [[Рэчыца|Рэчыцы]] ў [[Бабруйск]]. Каменныя ідалы з трыма тварамі, т. зв. [[Трыглаў]], выяўлены каля [[вёска Млыны, Камянецкі раён|в. Млыны]] [[Камянецкі раён|Камянецкага]] і [[вёска Багуслаўцы, Пружанскі раён|в. Багуслаўцы]] ([[Пружанскі раён]]; не захаваліся)<ref name="gants"/>.