Шклоўскі ідал: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 15:
|музей = [[Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі]]
}}
'''Шклоўскі ідал'''  [[ідал|скульптурная выява]] [[паганства|паганскага]] бажаства, знойдзеная ў [[1963]]  г. каля г. [[Шклоў|Шклова]], на беразе р. [[Рака Серабранка, прыток Дняпра|Серабранка]]. Высечаны з пясчаніку, выш. 1,2 м., вага каля 250 кг., тулава цыліндрычнае, ніжняя частка апрацаваная як пастамент, твар мае індывідуальныя рысы. Датуецца 10 ст. Захоўваецца ў [[Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі|Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі]] ў [[Мінск]]у.
 
== Адкрыццё ==
Шклоўскі ідал знойдзены ў [[1963]] г. хлопчыкамі з вёскі [[Стары Шклоў]] на беразе р. [[Рака Серабранка, прыток Дняпра|Серабранка]] ва ўрочышчы Зязюлін роў. Ідал быў выкапаны дарослымі, якія далі яму назву «ёлуп»<ref>[http://www.svaboda.org/content/transcript/776543.html Дучыц Л., Ракіцкі В. Ідалы — багі, істуканы, куміры, ёлупы… ]</ref>. Перавезены ў [[Мінск]] археолагам [[Л. Д. Побаль|Л. Д. Побалем]]. Пры транспартыроўцы ў кузаве грузавіка, ідал атрымаў пашкоджанні: моцна пацёрлася, быў крыху счасаны твар<ref>[http://www.sb.by/post/56382 Корбут В. «Кумир» с берегов Серебрянки]</ref>.
 
== Апісанне ==
Шклоўскі ідал уяўляе з сябе пагрудную выяву мужчыны. Тулава цыліндрычнае, ніжняя частка апрацавана ў выглядзе [[пастамент]]а. Фігура абчасана, мае выгляд [[слуп]]а. Фігура высечана з [[пясчанік]]у, мае вышыню 1,2 м і вагу каля 250 кг<ref>Дучыц Л. У. Звесткі аб язычніцкіх ідалах на тэрыторыі Беларусі. С. 88.</ref>. У навуковы зварот быў уведзены [[Г. В. Штыхаў|Г. В. Штыхавым]]<ref>Штыхов Г. В. Интересная находка // Искусство. 1964. № 4</ref>
 
Стод мае акрэслены твар з індывідуальнымі рысамі: выразна прасочваюцца [[вочы]], прычым падобныя на заплюшчаныя, [[рот]] і [[вусы]]. Між тым, Шклоўскі ідал мае дакладныя {{нп3|фалас|фалічныя абрысы|ru|Фаллос}}.
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* Штыхов Г. Интересная находка. // Искусство. №  4. 1964.
* Шклоўскі ідал // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. Т. ХІ. Мінск. 1974. С. 330-331330—331.
* Шклоўскі ідал // Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск. 1993. С. 653.
* Штыхаў Г. Шклоўскі ідал. // Энцыклапедыя Гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т.6. Кн. II. Мінск. 2003. С. 207.
* Штыхаў Г.  В.  Шклоўскі ідал. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 17. Мінск. 2003. С. 426.
* Герасімаў В. Шклоўскі ідал. // Герасімаў В. Выбраныя творы. Койданава. 2010. С. 5-6.
 
{{belarus-hist-stub}}