Шклоўскі ідал: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Адкрыццё: арфаграфія
Няма тлумачэння праўкі
Радок 24:
 
Стод мае акрэслены твар з індывідуальнымі рысамі: выразна прасочваюцца [[вочы]], прычым падобныя на заплюшчаныя, [[рот]] і [[вусы]]. Між тым, Шклоўскі ідал мае дакладныя [[фалас|фалічныя абрысы]].
 
== Праблемы атрыбуцыі ==
Агляд асноўных тэорый добра быў адлюстраваны ў дакладзе [[Р. Забашта|Р. Забашты]]<ref>Забашта Р. До питання
атрибуциi Шкловського iдола // Гісторыя Беларусі: жалезны і век і сярэднявечча. Мінск, 1977. С. 21-24.</ref>. Праблемы з [[атрыбуцыя]]й ідала, часам стварэння і этнакультурнай прыналежнасцю насельніцтва, якое [[ідалапаклонства|пакланялася]] яму, выкліканы пазакомплекснасцю знаходкі, а таксама адсутнасцю прыдатных для атрыбуцыі прыкмет у знаходкі. Паводле шырокараспаўсюджанай версіі, высунутай Г. В. Штыхавым, ідал адносіцца да Х ст., паводле іншых — у VІ—Х стст., VІ—VІІ стст., VІ—ХІІІ стст. Усе версіі з'яўляюцца
гіпатэтычнымі і не маюць надзейнага абгрунтавання. Яшчэ адну версію высунуў Р. Забашта, які на падставе датыроўкі археалгічных помнікаў у ваколіцах знаходкі — селішча ХІІ—ХVІІ стст., [[курганны могільнік|курганнага могільніка]] таго ж часу, [[гарадзішча]] і [[селішча]] ля яго Х—ХVІ ст., а таксама датыроўкі падобных паганскіх ідалаў з Туму ([[Польшча]]) ХІІ ст. і Рыгі ([[Латвія]]) ХІІ—ХІІІ стст., зрабіў выснову, што Шклоўскі
ідал адносіцца да перыяду ХІІ—ХІІІ стст<ref>Забашта Р. До питання атрибуциi Шкловського iдола // Гісторыя Беларусі: жалезны і век і сярэднявечча. Мінск, 1977. С. 22-23.</ref>.
 
Р. Забашта таксама схіляецца да версіі, што ідал пакінула [[Славяне|славянскае насельніцтва]]<ref>Забашта Р. До питання атрибуциi Шкловського iдола // Гісторыя Беларусі: жалезны і век і сярэднявечча. Мінск, 1977. С. 25.</ref>, але разам з тым, адзначае падабенства з балцкімі ідаламі з [[Рыга|Рыгі]], верагоднымі
слупападобнымі ідаламі са свяцілішч Тушамля, Гарадок, Прудкі (Смаленшчына)<ref>Забашта Р. Язичницька монументальна скульптура Бiлорусiï (Контекстуальнi паралелi й зближення). С. 34</ref>.
 
Таксама немагчыма суаднесці ідал з пэўным [[божаства]]м, але абапіраючыся на ўскосныя дадзеныя, як, напрыклад,
заплюшчаныя вочы стода, можна выказаць здагадку аб прыналежнасці божаства да хтанічнага свету,
свету памерлых продкаў. Фалічная форма можа сведчыць аб функцыі плоднасці і [[урадлівасць|ўрадлівасці]].
 
{{зноскі}}