Брэсцкі абласны краязнаўчы музей: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 37:
[[Файл:Bieraście_Litoŭskaje._Берасьце_Літоўскае_(E._Dahlbergh,_1657).jpg|міні|Гравюра Брэста, 1657]]
[[Файл:Дыван персідскі Брэсцкі абласны краязнаўчы музей.jpg|thumb|злева|180пкс|Дыван персідскі. Брэсцкі абласны краязнаўчы музей]]
[[Файл:Ідалы з вёсак Грабаўцы і Залуззе.jpg|thumb|Ідалы з вёсак [[Грабавецкі ідал|Грабаўцы]] (ззаду) і [[Залузскі ідал|Залуззе]] ([[Жабінкаўскі раён]])]]
Асноўны фонд музея і яго філіялаў ([[2008]]) налічвае 161 900 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — 54 569 адзінак. Агульная экспазіцыйная плошча 510 м², выставачная — 248,8 м². На 1-м паверсе ў 4 залах размешчана экспазіцыя «Родная прырода», у якой прадстаўлены асноўныя тыпы раслін і жывёл, што насяляюць Брэсцкую вобласць. Экспанаты 1-й залы характарызуюць фізіка-геаграфічныя асаблівасці [[Берасцейшчына|Берасцейшчыны]], карысныя выкапні і геалагічную гісторыю краю. Тут дэманструюцца [[акамянеласці]] [[Мелавы перыяд|мелавога перыяду]] [[мезазойская эра|мезазойскай эры]] — [[марскія вожыкі]], [[губкі]], ракавіны марскіх [[малюскі|малюскаў]], а таксама рэканструкцыя левай пярэдняй канечнасці [[мамант]]а вышынёй 3,5 м. Прыродныя ландшафты Брэсцкай вобласці і асноўныя прадстаўнікі флоры і фаўны паказаны ў 4 дыярамах. Асаблівае месца ў экспазіцыі займае калекцыя насякомых (налічвае каля 500 прадстаўнікоў розных атрадаў). Другая зала прысвечана самаму вялікаму і старажытнаму лесу Еўропы — [[Белавежская пушча|Белавежскай пушчы]]. Экалагічныя праблемы, пытанні аховы навакольнага асяроддзя раскрываюць экспанаты наступных залаў.