Розніца паміж версіямі "Асірыс"

Аб’ём не змяніўся ,  6 гадоў таму
(+ спасылкі)
Багіня Ісіда, супруга Асірыса, знайшла труну з целам мужа. Яна цудоўным чынам выцягнула з яго схаваную жыццёвую сілу і зачала ад мёртвага супруга сына - бога [[Гор|Гора]]. Пахаваўшы цела Асірыса, яна пасялілася ў балотах [[Дэльта Ніла|дэльты Ніла]] і там выхавала свайго сына. Калі Гор падрос, ён пачаў змагацца з Сэтам. Спачатку ён спазнаў паразу і нават згубіў адно вока - чароўнае [[Вока Гора]], але затым поспех перайшоў на яго бок. Ён перамог Сэта, адабраў згубленае вока, якое даў праглынуць мёртваму бацьку. Асірыс ажыў, але не пажадаў заставацца на зямлі і пакінуў трон Гору, а сам стаў кіраваць замагільным светам.
 
Па іншай версіі міфа Сэт не замкнуў Асірыса ў скірыні, а разрубіў на 14 частак і раскідаў па ўсяму Егіпту. ІсісыІсіда сабрала ўсе часткі і пахавала. [[Плутарх]] у трактаце [[Аб Ісідзе і Асірысе|"Аб Ісідзе і Асірысе"]] спалучае абедзве версіі: Сэт нібыта распраўляецца з Асірысам двойчы. Па некаторых версіях, Асірыса ажывіў не Гор, а Ісіда (сама, альбо з дапамогай сястры [[Нефтыда|Нефтыды]]). Пахаванне Асірыса прыпісвалася то Ісідзе, то [[Анубіс|Анубісу]].
 
== Інтэрпрэтацыя міфаў ==
2 433

праўкі