Асірыс: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[File:Standing Osiris edit1.svg|thumb|Асірыс]]
'''Асірыс (Азірыс)''' ({{lang-egy|wsjr}}, {{lang-grc|Ὄσιρις}}, {{lang-la|Osiris}})  — бог адраджэння, цар замагільнага свету ў [[Старажытнаегіпецкая міфалогія|старажытнаегіпецкай міфалогіі]], муж [[Ісіда|Ісіды]]. Само імя "«Асірыс" -» — грэкізаваны варыянт ягіпецкага "«Усір"» (ws'ĩr).
 
== У егіпецкай міфалогіі ==
Згадваецца ў [[Старажытны Егіпет|старажытнаегіпецкіх]] тэкстах як старэйшы сын бога неба [[Геб|Геба]]а і багіні зямлі [[Нут]], а таксама брат і муж багіні Ісіды. Быў чацьвёртым з багоў, якія кіравалі зямлёю ў першапачатковыя часы. Кіруючы [[Егіпет|Егіптам]], ён адвучыў людзей ад дзікага ладу жыцця, [[Канібалізм|канібалізму]], навучыў сеяць культурныя расліны ([[Полба|полбу]] і [[ячмень]]), садзіць вінаграднікі, гатаваць [[віно]] і [[піва]], а таксама здабываць медную і залатую руду. Ён навучыў людзей медычнаму мастацтву, будаўніцтву гарадоў, усталяваў культ. Амбіцыёзны і зайздрослівы бог пустыні [[Сет, міфалогія|Сэт]] - — малодшы брат Асірыса - — пажадаў кіраваць замест яго і прыдумаў спосаб знішчыць брата. Сэт наведаўся разам з 72 зламыснікамі на пір, які спраўляў Асірыс, і загадаў унесці прыгожую скрыню (відавочна, [[саркафаг]]) і абвясціў, што гэтая рэч будзе падаравана таму, каму падыйдзе па памеру. Калі Асірыс лёг у скрыню, служкі Сэта закрылі яе, залілі свінцом і кінулі і [[Ніл]]. Плынь прыцягнула саркафаг да берага, і куст вераса, які там рос, ахапіў яе сваімі галінамі.
 
Багіня Ісіда, супруга Асірыса, знайшла труну з целам мужа. Яна цудоўным чынам выцягнула з яго схаваную жыццёвую сілу і зачала ад мёртвага супруга сына - — бога [[Гор|Гора]]а. Пахаваўшы цела Асірыса, яна пасялілася ў балотах [[Дэльта Ніла|дэльты Ніла]] і там выхавала свайго сына. Калі Гор падрос, ён пачаў змагацца з Сэтам. Спачатку ён спазнаў паразу і нават згубіў адно вока - — чароўнае [[Вока Гора]], але затым поспех перайшоў на яго бок. Ён перамог Сэта, адабраў згубленае вока, якое даў праглынуць мёртваму бацьку. Асірыс ажыў, але не пажадаў заставацца на зямлі і пакінуў трон Гору, а сам стаў кіраваць замагільным светам.
 
Па іншай версіі міфа Сэт не замкнуў Асірыса ў скірыні, а разрубіў на 14 частак і раскідаў па ўсяму Егіпту. Ісіда сабрала ўсе часткі і пахавала. [[Плутарх]] у трактаце [[Аб Ісідзе і Асірысе|"«Аб Ісідзе і Асірысе"»]] спалучае абедзве версіі: Сэт нібыта распраўляецца з Асірысам двойчы. Па некаторых версіях, Асірыса ажывіў не Гор, а Ісіда (сама, альбо з дапамогай сястры [[Нефтыда|Нефтыды]]). Пахаванне Асірыса прыпісвалася то Ісідзе, то [[Анубіс|Анубісу]]у.
 
== Інтэрпрэтацыя міфаў ==
Матыў рассячэння цела Асірыса на 14 частак, верагодна, узнікла дзеля таго, каб растлумачыць наяўнасць магіл Асірыса ў розных частках Егіпта. У сусветнай практыцы наогул бог мёртвых адначасова з'яўляецца богам ураджаю, бо ўраджай "«прыходзіць"» з-пад зямлі, куды хаваюць памерлых. Сюжэт са смерцю Асірыса і яго ажыўленнем перадае цыкл жыцця культурнай расліны, якую найперш "«хаваюць"» у зямлю ў выглядзе насення, а потым яна "«ажывае"» (прарастае).
 
== Фарміраванне і развіццё культу Асірыса ==
[[Image:La Tombe de Horemheb cropped.jpg|thumb|200px|Багі Асірыс, [[Анубіс]], і [[Гор]], малюнак на магільнай сцяне.]]
Культ Асірыса узнік у эпоху першабытна-родавагу ладу; ён успрымаўся як бог творчых сіл [[Прыродазнаўчыя навукі|прыроды]]. Сувязь Асірыса з прыродай захавалася на працягу ўсёй гісторыі Егіпта. Звычайна яго малявалі сярод дрэў, з вінаграднай галінкай, якая часам абвівала яго постаць. Яго цела заўсёды афарбоўвалі ў зялёны колер. Лічылася, нібыта, як і ўвесь раслінны свет, Асірыс штогадова памірае і адраджаецца да новага жыцця, жыццёвая сіла ў ім заўсёды захоўваецца, нават у мёртвым. На выявах скрозь труну Асірыса прарастае дрэва, альбо з Асірыса-муміі выстастаюць сцеблы злакаў, якія палівае жрэц. У пахаваннях часта размяшчалася нацягнутая на раму тканіна, на якой будавалі ляжачую постаць Асірыса з зямлі, якую засейвалі насеннем полбы і ячменя: калі зеляніна прарасце, то ажыве і мёртвы. Спачатку Асірыс атоесамліваўся з памерлым царом. У "«Тэкстах пірамід"» фараон пасля смерці прыпадабняецца Асірысу. Пачынаючы з эпохі [[Сярэдняе Царства|Сярэдняга Царства]], кожны памерлы егіпцянін стаў атоесамлівацца з Асірысам (лічылася, нібыта пасля смерці памерлы ажывае, як Асірыс, і ва ўсіх болей позніх задушных тэкстах імя Асірыса згадваецца перад імем памерлага).
 
Як бог памерлых і цар замагільнага свету, Асірыс успрымаецца як суддзя свету мёртвых. Лічылася, што кожна памерлы паўстае перад ім, і сэрца мёртвага ўзважваецца на шалях адносна каменнай выявы багіні [[Маат]]. Калі чаша, на якой стаіць гэтая выява, аказвалася цяжэйшай, а сэрца - — лягчэйшым, чалавек трапляў у "«райскія палі"» Іару, дзе атрымліваў асалоду ад вечнага жыцця. Калі сэрца аказвалася цяжэйшым - — азначала, што пры жыцці памерлы быў грэшнікам, і яго аддавалі з'ядзенне пачвары.
 
[[Image:Serapis Pio-Clementino Inv689 n2.jpg|thumb|200px|Бюст Серапіса.]]
Першапачаткова Асірыс, верагодна, быў мясцовым богам у [[Джэду]], ва ўсходняй частцы дэльты Ніла. Атоесамлены з іншым богам горада - — [[Аджэці]] - — ён стаў малявацца з атрыбутамі гэтага боства (кіем і бізуном альбо покаўкай), якія трывала замацаваліся за Асірысам. Заняўшы цантральнае местца ў царскім кульце, Асірыс стаў ушаноўвацца ў [[Абідос|Абідосе]] -е — месцы пахавання [[Фараон|фараонаў]], дзе ён замяніў бога памерлых Анубіса - — апошні зрабіўся яго спадарожнікам і дапаможнікам. Як сын бога зямлі Геба - — сын, які зыходзіў пасля смерці пад зямлю, Асірыс стаў ушаноўвацца богам зямных глыбінь, на чыіх плячах спачывала Зямля, з поту чыіх рук выцякае Ніл.
 
З канцом Новага царства Асірыса звязвалі з богам Ра і малявалі з сонечным дыскам на галаве. У эліністычны перыяд культ Асірыса зліўся з культам свяшчэннага быка Апіса, і новы (элінізаваны) вобраз бога, які атрымаў імя [[Серапіс|Серапіса]]а (Асірыса - — Апіса), набывае папулярнасць далёка за межамі Егіпта. Раней культ Асірыса распаўсюдзіўся ў захопленых Егіптам [[Кушанскае царства|Кушы]] і іншых краінах. У грэка-рымскі перыяд культ Асірыса (у адным шэрагу з грэка-ўсходнімі культамі багоў паміраючай і ажываючай прырода - — [[Атыс|Атыса]]а, [[Адоніс|Адоніса]]а, [[Тамух|Тамуха]]а) атрымаў шырокае распаўсюджанне ў Заходняй Азіі і [[Еўропа|Еўропе]], уключаюсы ўсё [[Прычарнамор'е]].
 
== Знішчэнне культу ==
[[Гісторыя хрысціянства|Хрысціянізацыя]] [[Рымская імперыя|Рымскай Імперыі]] (у склад якой уваходзіў Егіпет) адзначалася ўсё болей жорсткім ціскам на старажытныя язычніцкія культы. У 390  г. быў выдадзены дэкрэт імператара [[Феадосій I Вялікі|Феадосія]] аб разбурэнні язычніцкіх храмаў, які, аднак, не ажыцявіўся на востраве [[Філэ]], дзе культ Асірыса працягваў існаваць да VI ст. Пазней візанцыйскі імператар [[Юстыніян I|Юстыніян]] накіраваў на востраў сваіх людзей, каб зачыніць храмы, арыштаваць [[Жрэцтва|жрацоў]] і прывезці рэліквіі культу ў [[Канстанцінопаль]].
 
== Літаратура ==
 
* Мацье М. Э., Древнеегипетские мифы (переводы мифов), М.-Л., 1956;
* Трактат Плутарха, в кн.: Plutarch, Über Isis und Osiris, herausg. Parthey G., В., 1860; Mopэ А., Страсти Озириса, в его кн.: Цари и боги Египта, пер. с франц., М., 1914, с. 81-123; Zakharov A. A., A fragment of a crown of Osiris from the South of Russia, «Ancient Egypt», 1926, N 3;
* Lеfeburе Е., Le mythe osirien. (Études egyptol. 3-4), P., 1874-7S; Budge Е., Osiris and the egyption resurrection, v. 1-2, L.-N. Y., 1911.
Д.  Г.  Редер.