Розніца паміж версіямі "Асірыс"

3 байты выдалена ,  6 гадоў таму
 
== У егіпецкай міфалогіі ==
Згадваецца ў [[Старажытны Егіпет|старажытнаегіпецкіх]] тэкстах як старэйшы сын бога неба [[Геб]]а і багіні зямлі [[Нут]], а таксама брат і муж багіні Ісіды. Быў чацьвёртым з багоў, якія кіравалі зямлёю ў першапачатковыя часы. Кіруючы [[Егіпет|Егіптам]], ён адвучыў людзей ад дзікага ладу жыцця, [[Канібалізм|канібалізму]], навучыў сеяць культурныя расліны ([[Полба|полбу]] і [[ячмень]]), садзіць вінаграднікі, гатаваць [[віно]] і [[піва]], а таксама здабываць медную і залатую руду. Ён навучыў людзей медычнаму мастацтву, будаўніцтву гарадоў, усталяваў культ. Амбіцыёзны і зайздрослівы бог пустыні [[Сет, міфалогія|Сэт]] — малодшы брат Асірыса — пажадаў кіраваць замест яго і прыдумаў спосаб знішчыць брата. Сэт наведаўся разам з 72 зламыснікамі на пір, які спраўляў Асірыс, і загадаў унесці прыгожую скрыню (відавочна, [[саркафаг]]) і абвясціў, што гэтая рэч будзе падаравана таму, каму падыйдзе па памеру. Калі Асірыс лёг у скрыню, служкі Сэта закрылі яе, залілі свінцом і кінулі і [[Ніл]]. Плынь прыцягнула саркафаг да берага, і куст вераса, які там рос, ахапіў яе сваімі галінамі.
 
Багіня Ісіда, супруга Асірыса, знайшла труну з целам мужа. Яна цудоўным чынам выцягнула з яго схаваную жыццёвую сілу і зачала ад мёртвага супруга сына — бога [[Гор]]а. Пахаваўшы цела Асірыса, яна пасялілася ў балотах [[Дэльта Ніла|дэльты Ніла]] і там выхавала свайго сына. Калі Гор падрос, ён пачаў змагацца з Сэтам. Спачатку ён спазнаў паразу і нават згубіў адно вока — чароўнае [[Вока Гора]], але затым поспех перайшоў на яго бок. Ён перамог Сэта, адабраў згубленае вока, якое даў праглынуць мёртваму бацьку. Асірыс ажыў, але не пажадаў заставацца на зямлі і пакінуў трон Гору, а сам стаў кіраваць замагільным светам.
Ананімны ўдзельнік