Розніца паміж версіямі "Асірыс"

161 байт дададзены ,  6 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
 
== У егіпецкай міфалогіі ==
Згадваецца ў [[Старажытны Егіпет|старажытнаегіпецкіх]] тэкстах як старэйшы сын бога неба [[Геб]]а і багіні зямлі [[Нут]], а таксама брат і муж багіні Ісіды. Быў чацьвёртымадным з чаторых багоў, якія кіравалі зямлёю ў першапачатковыя часы пачаргова жылі на зямлі, сярод людзей, і кіравалі Егіптам, як фараоны. КіруючыУзначальваючы [[Егіпет|Егіптам]], ён адвучыў людзей ад дзікага ладу жыцця, [[Канібалізм|канібалізму]], навучыў сеяць культурныя расліны ([[Полба|полбу]] і [[ячмень]]), садзіць вінаграднікі, гатаваць [[віно]] і [[піва]], а таксама здабываць медную і залатую руду. Ён навучыў людзей медычнаму мастацтву, будаўніцтву гарадоў, усталяваў культ. Амбіцыёзны і зайздрослівы бог пустыні [[Сет, міфалогія|Сэт]] — малодшы брат Асірыса — пажадаў кіраваць замест яго і прыдумаў спосаб знішчыць брата. Сэт наведаўся разам з 72 зламыснікамі на пір, які спраўляў Асірыс, загадаў унесці прыгожую скрыню (відавочна, [[саркафаг]]) і абвясціў, што гэтая рэч будзе падаравана таму, каму падыйдзе па памеру. Калі Асірыс лёг у скрыню, служкі Сэта закрылі яе, залілі свінцом і кінулі і [[Ніл]]. Плынь прыцягнула саркафаг да берага, і куст вераса, які там рос, ахапіў яе сваімі галінамі.
 
Багіня Ісіда, супруга Асірыса, знайшла труну з целам мужа. Яна цудоўным чынам выцягнула з яго схаваную жыццёвую сілу і зачала ад мёртвага супруга сына — бога [[Гор]]а. Пахаваўшы цела Асірыса, яна пасялілася ў балотах [[Дэльта Ніла|дэльты Ніла]] і там выхавала свайго сына. Калі Гор падрос, ён пачаў змагацца з Сэтам. Спачатку ён спазнаў паразу і нават згубіў адно вока — чароўнае [[Вока Гора]], але затым поспех перайшоў на яго бок. Ён перамог Сэта, адабраў згубленае вока, якое даў праглынуць мёртваму бацьку. Асірыс ажыў, але не пажадаў заставацца на зямлі і пакінуў трон Гору, а сам стаў кіраваць замагільным светам.
== Фарміраванне і развіццё культу Асірыса ==
[[Image:La Tombe de Horemheb cropped.jpg|thumb|200px|Багі Асірыс, [[Анубіс]], і [[Гор]], малюнак на магільнай сцяне.]]
Культ Асірыса узнік у эпоху [[Першабытнае грамадства|першабытна-родавагу ладу]]; ён успрымаўся як бог творчых сіл [[Прыродазнаўчыя навукі|прыроды]]. Сувязь Асірыса з прыродай захавалася на працягу ўсёй гісторыі Егіпта. Звычайна яго малявалі сярод дрэў, з вінаграднай галінкай, якая часам абвівала яго постаць. Яго цела заўсёды афарбоўвалі ў зялёны колер. Лічылася, нібыта, як і ўвесь раслінны свет, Асірыс штогадова памірае і адраджаецца да новага жыцця, жыццёвая сіла ў ім заўсёды захоўваецца, нават у мёртвым. На выявах скрозь труну Асірыса прарастае дрэва, альбо з Асірыса-[[Мумія|муміі]] выстастаюць сцеблы злакаў, якія палівае жрэц. У пахаваннях часта размяшчалася нацягнутая на раму тканіна, на якой будавалі ляжачую постаць Асірыса з зямлі, якую засейвалі насеннем полбы і ячменя: калі зеляніна прарасце, то ажыве і мёртвы. Спачатку Асірыс атоесамліваўся з памерлым царом. У «Тэкстах пірамід» фараон пасля смерці прыпадабняецца Асірысу. Пачынаючы з эпохі [[Сярэдняе Царства|Сярэдняга Царства]], кожны памерлы егіпцянін стаў атоесамлівацца з Асірысам (лічылася, нібыта пасля смерці памерлы ажывае, як Асірыс, і ва ўсіх болей позніх задушных тэкстах імя Асірыса згадваецца перад імем памерлага).
 
Як бог памерлых і цар замагільнага свету, Асірыс успрымаецца як суддзя свету мёртвых. Лічылася, што кожна памерлы паўстае перад ім, і сэрца мёртвага ўзважваецца на шалях адносна каменнай выявы багіні [[Маат]]. Калі чаша, на якой стаіць гэтая выява, аказвалася цяжэйшай, а сэрца — лягчэйшым, чалавек трапляў у «райскія палі» Іару, дзе атрымліваў асалоду ад вечнага жыцця. Калі сэрца аказвалася цяжэйшым — азначала, што пры жыцці памерлы быў грэшнікам, і яго аддавалі з'ядзенне пачвары.
Ананімны ўдзельнік