Узвышша (літаратурнае аб’яднанне): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
разгрузка ліду, +2 сябры
дап. лід + тлумач.
Радок 1:
{{вызнч|1=«Узвышша»}} ― {{вызнч|1=Беларускае літаратурна-мастацкае згуртаванне «Узвышша»}}: аб'яднанне [[беларуская літаратура|беларускіх пісьменнікаў]], якое існавала з 26.5.1926 па снежань 1931. Было заснаванае групай былых сяброў літаб'яднання «[[літаратурнае аб'яднанне Маладняк|Маладняк]]» ({{далей|*}}: [[#Гісторыя|гісторыя]], [[#Праграма|праграма]]).
 
Сябры аб'яднання: [[К. Чорны]] (старшыня), [[К. Крапіва]] (намеснік старшыні), [[А. Бабарэка]] (сакратар), [[З. Бядуля]], [[П. Глебка]], [[С. Дарожны]], [[У. Дубоўка]], [[М. Лужанін]], [[Я. Пушча]], [[В. Шашалевіч]], [[Т. Кляшторны]], [[Ф. Купцэвіч]], [[Л. Калюга]], [[А. Мрый]] (А. Шашалевіч), [[К. Кундзіш]] ([[К. М. Якаўчык]]), [[АнтонА. Адамовіч]], [[ЮркаЮ. Віцьбіч]]<ref>Адамовіч і Віцьбіч называюцца сябрамі аб'яднання ў інфармацыйных дадатках да {{крыніцы/Віцьбіч Паўстанні}}.</ref>. Аб'яднанне выдавала літаратурны часопіс «[[Узвышша (1927)|Узвышша]]» (1927—1930), зборнікі творчасці сваіх сяброў.
 
{{сюды|Праграма}}
== Праграма ==
На ідэйна-мастацкую платформу аб'яднання зрабіла станоўчае ўздзеянне літаратурная група «[[літаратурная група Перавал|Перавал]]», якое працавала ў Маскве і выставіла лозунг барацьбы за высокую эстэтычную культуру творчасці. У праграмна-палемічным дакуменце «Камунікат беларускага літаратурна-мастацкага аб'яднання «Узвышша» (1926) стваральнікі абвяргалі спробы сваіх літаратурных праціўнікаў дыскрэдытаваць новую літаратурную арганізацыю, беспадстаўна абвінавачваць яе ў ідэалізме, эстэцтве, «[[ліквідатарства|ліквідатарстве]]» i дробна-буржуазнай ідэалогіі. На думку заснавальнікаў, агульнаасветніцкі i палітычна-прапагандысцкі кірунак літаратурнай арганізацыі, непазбежны «ў кругабезе агітацыі за развіццё беларускай культуры», траціў сваю мэтазгоднасць, бо час патрабаваў дыферэнцыяцыі i выразнай спецыялізацыі — «палітасвета для палітасветных устаноў, літаратурныя згуртаванні ― для развіцця літаратуры», што, аднак, не выключала «актыўнага ўдзелу ў грамадскім жыцці кожнага з пісьменнікаў».
Радок 17 ⟶ 18:
Савецкая крытыка 1930-х—пач.1950-х гг. цалкам адмаўляла значэнне «Узвышша» ў станаўленні беларускай савецкай літаратуры, адносіла аб'яднанне да варожых сацыялізму арганізацый; уклад аб'яднання ў развіццё літаратуры, мастацкай культуры i эстэтычнай думкі Беларусі быў аб'ектыўна ацэнены ў савецкім літаратуразнаўстве толькі ў 2-й пал. 1950-х — 1960-я гг.
 
{{сюды|Гісторыя}}
== Гісторыя ==
У гісторыі дзейнасці аб'яднання вылучаюцца 3 этапы. На 1-м этапе (май 1926 — снеж. 1929) аформілася ідэйна-эстэтычнае аблічча «Узвышша». Ідэя-праект (стварэнне невялікай групы таленавітых пісьменнікаў, павышэнне эстэтычнай якасці мастацкай творчасці, крытыка арганізацыйнай структуры «Маладняка») была абгрунтаваная А. Бабарэкам на пасяджэнні Цэнтральнага бюро «Маладняка» (26.5.1926), дзе разглядалася заява пра выхад са складу гэтага аб'яднання. Заснавальнікі «Узвышша» — былыя сябры літаб'яднання «[[літаратурнае аб'яднанне Маладняк|Маладняк]]» [[А. Бабарэка]], [[У. Дубоўка]], [[К. Крапіва]], [[Я. Пушча]], [[К. Чорны]] — не пагаджаліся з [[пралеткульт]]аўскімі тэндэнцыямі ў «Маладняку», якія выявіліся ў недаацэнцы мастацкай спадчыны, [[тэорыя калектыўнай творчасці|тэорыі «калектыўнай творчасці»]], што вяло да занядбання літаратурнага майстэрства i прафесійнай падрыхтоўкі.