Цянь-Шань: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 54 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q5474 (translate me)
вікіфікацыя, афармленне
Радок 25:
|Катэгорыя на Вікісховішчы = Tian Shan
}}
'''Цянь-Шань''' ({{lang-zh|天山山脉}}, Нябесныя горы)  — горная сістэма ў [[Сярэдняя Азія|Сярэдняй]] і [[Цэнтральная Азія|Цэнтральнай Азіі]].
 
Заходня частка знаходзіцца пераважна ў [[Кыргызстан]]е; часткова ў [[Казахстан]]е, [[Узбекістан]]е, [[Таджыкістан]]е, усходняя  — у [[Кітай|Кітаі]]. Цягнецца з захаду на ўсход амаль на 2500  км. На паўднёвым захадзе Алайскім хрыбтом злучаецца з сістэмай Паміра-Алая, на паўночным усходзе хрыбтом Борахара з хр. Джунгарскі Алатау. Найвышэйшыя пункты  — [[гара Пік Перамогі]] (7439 м) і Хан-Тэнгры (6995).
 
Паводле фізіка-геаграфічнага раянавання вылучаюць (акрамя кітайскай часткі) Заходні, Паўночны, Унутраны і Цэнтральны Цянь-Шань. Асноўныя хрыбты і ўпадзіны, што іх падзяляюць, маюць шыротнае і субшыротнае распасціранне. Рэльеф пераважна высакагорны з ледавіковымі формамі, на схілах  — восыпны, вышэй за 3200 м  — шматгадовая мерзлата. Буйныя міжгорныя (Ферганская, Ісык-Кульская, Нарынская і інш.) і ўскраінныя ([[Чуйская даліна|Чуйская]], [[Талаская даліна|Талаская]]) упадзіны з рачнымі далінамі, азёрамі і балотамі.
 
Геалагічная структура Цянь-Шаня ўзніхла ў выніку альпійскіх рухаў на месцы эпіпалеазойскага пенеплена, рэшткі якога захаваліся на вышыні 3000-4000 3000—4000 м у выглядзе [[сырт]]аў. Горныя хрыбты складзены пераважна з асадкавых, метамарфічных і магматычных парод, катлавіны  — з асадкавых адкладаў. Частыя землетрасенні.
 
Радовішчы руд [[ртуць|ртуці]], [[Сурма, хімічны элемент|сурмы]], свінцу, цынку, серабра, волава, вальфраму, ва ўпадзінах  — нафты, каменнага і бурага вугалю і інш.
 
[[Клімат]] рэзка кантынентальны. У далінах ніжняга пояса гор сярэднія тэмпературы ліпеня 20-25 20—25 °СC, у сярэдневышынных далінах 15-17 15—17 °СC, каля падножжаў ледавікоў 5  °СC і ніжэй; тэмпература студзеня ў нізкагорнай зоне -5 -8−5 −8 °СC, на высакагор'ях ад -17−17 да -22 −22 °СC, ападкаў ад 300  мм у перадгор'ях да 800  мм за год у высакагор'ях.
 
Снегавая лінія ў Заходнім Цянь-Шані на выш. 3600-3800 3600—3800 м, у Цэнтральным  — на выш. 4200-4450 4200—4450 м. Плошча сучаснага зледзянення 7,3 тыс. км²² (больш за 7700 ледавікоў, буйнейшыя Паўднёвы і Паўночны Энгільчэк, Каінды, Мушкетава).
 
Рэкі належаць да ўнутраных басейнаў Цэнтральнай Азіі, важнейшыя [[Нарын]], [[Сары-Джаз]], [[Сырдар'я]], [[Ілі]], [[Рака Чу|Чу]], [[Тарым]], Канчэдар'я. Маюць пераважна ледавіковае і снегавое (летняя паводка) жыўленне. Буйнейшыя азёры: [[Ісык-Куль]], Сонг-Кёль, Чагыр-Кёль.
 
У Цэнтральным Цянь-Шані выражана вышынная пояснасць ландшафтаў. Раўніны заняты гліністымі палыннымі і салянкавымі пустынямі, якія на поўдні пераходзяць у палынна-эфемеравыя пустыні. На падгорных раўнінах і ў нізкіх перадгор'ях паўпустыні або пустынныя стэпы з перавагай эфемераў і эфемероідаў. Вышэй за 900-1200900—1200 м  — горна-стэпавы пояс, прадстаўлены злакава-разнатраўнымі стэпамі на поўначы і высакатраўнымі паўсаваннамі на поўдні. Вышэй за 1200-20001200—2000 м  — лугавыя стэпы, хмызняковыя зараснікі і лісцевыя лясы. Лясы [[грэцкі арэх|грэцкага арэха]] (на заходніх схілах Ферганскага хр., паўднёвым схіле Чаткальскага і ў Заходнім Цянь-Шані) да 1700  м на поўначы, да 2500-3000 2500—3000 м на поўдні, змяняюцца хвойнымі з цянь-шаньскай елкі і піхты. Субалыіійскія і альпійскія лугі пашыраны пераважна на паўночных схілах (на выш.вышыні 2800-34002800—3400 м). На сыртах  — ландшафты халодных пустынь. На выш. 3600-38003600—3800 м  — ландшафты гляцыяльна-нівальнага пояса. Ва ўнутраных далінах і катлавінах  — камяністыя пустыні, паўпустыні і сухія стэпы.
 
Жывёльны свет перадгор'яў і нізкагор'яў: грызуны, паўзуны, антылопа [[джэйран]]; у гарах  — дзік, горны баран (архар), горны казёл, цянь-шаньскі мядзведзь, [[снежны барс]], суркі; з птушак  — горны індык, горная курапатка, альпійская галка, вадаплаўныя.
 
Пашавая жывёлагадоўля, земляробства (пераважна ў перадгор'ях і на паліўных землях). Вырошчваюць рыс, вінаград, персікі, яблыкі, абрыкос, слівы, ячмень, пшаніцу, бульбу.
Радок 49:
Запаведнікі; Ісык-Кульскі, Алмацінскі, Аксу-Джабаглы, Сары-Чэлекскі, Чаткальскі і інш.
 
== Літаратура ==
* ''Кісель В.'' Цянь-Шань // {{кніга|загаловак=Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні|адказны=Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=2003|том=15|старонак=512|isbn=985-11-0279-2|тыраж=10 000}}
*Кісель В. Цянь-Шань // БелЭн у 18 т. Т.17. - Мн., БелЭн. - 2003.
 
{{Горныя сістэмы Азіі}}