Жамойцкая мова: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 20:
|ISO3 = sgs
}}
'''Жамойцкая мова''' (альбо '''жмудзі́нская'''), у сучаснай [[Лінгвістыка|лінгвістыцы]] часцей за ўсё разглядаецца як дыялект [[Літоўская мова|літоўскай мовы]]<ref>[http://emokykla.lt/cd/tarmes/Tarmes/Index.htm Kompiuterinis žodynas „Lietuvių tarmės. I dalis" Žmogaus gyvenamosios aplinkos ir pastatų pavadinimai]{{ref-lt}}</ref>. Мова, на якой размаўляюць [[жмудзіныжамойты]] — этнаграфічная супольнасць [[Літоўцы|літоўцаў]] нароўні з аўкштайтамі, дзукамі і судувамі, якая пражывае ў [[Жамойць|Жамойці]]. У выніку таго, што жамойцкая мова сучаснымі лінгвістамі ўважаецца за дыялект, перапісы насельніцтва не даюць дакладнае лічбы колькасці носьбітаў мовы. Па некаторых дадзеных, носьбітаў жамойцкай мовы налічваецца прыкладна 500 тысяч чалавек.
 
== Гісторыя ==
Гаворка старажытных жмудзінаўжамойтаў была адной з гаворак тагачаснага ўсходнебалтыйскага кластару. Спачатку мова жмудзінаўжамойтаў была вельмі блізкай да [[Земгальская мова|земгальскай мовы]] і да [[13 стагоддзе|13 стагоддзя]] развівалася самастойна.
 
Пасля вайны [[Вітаўт]]а з [[Тэўтонскі ордэн|Тэўтонскім ордэнам]] Жамойць канчаткова ўмацавалася як частка [[ВКЛ]] ([[Жамойцкае староства]]). На гэты час прыпадае этап актыўнага кантактавання жмудзінаўжамойтаў з аўкштайтамі. У гэтыя ж часы жмудзіныжамойты канчаткова асімілявалі [[Куршы|куршаў]], якія жылі ў раёне сучаснае [[Клайпеда|Клайпеды]]. У [[15 стагоддзе|15 стагоддзі]] жмудзіныжамойты асімілявалі паўднёвых земгалаў. На гэтыя часы прыпадае актыўны ўплыў аўкштайцкай гаворкі (будучы літаратурны стандарт літоўскай мовы), у выніку чаго жамойцкая губляе некаторыя агульныя рысы з мовай земгалаў. Трэба адзначыць, што ў мінулым тэрыторыя, якая дэкларавалася як тэрыторыя пражывання жмудзінаўжамойтаў (вышэйазначанае жамойцкае староства), была большай, ніж сучасны літоўскі рэгіён [[Жамойць]], таму гэта дае падставы вылучаць гіпотэзу аб тым, што аўкштайцкая мова зрабіла значны ўплыў на жамойцкую мову, скараціўшы арэал распаўсюджванню мовы дзякуючы магчымай асіміляцыі жмудзінаўжамойтаў.
 
Час станаўлення літаратурнай агульналітоўскай мовы абмінуў жамойтаў бокам. Літоўскімі літаратарамі жамойцкая мова ўжывалася вельмі рэдка (паэма «Бірута» Сыльвестра Валюнаса, «Шэсць казак» Сымона Станевіча, «Звычаі старажытнае [[Аўкштота|Верхняе Літвы]] і Жамойці» С. Даўкантаса), працэс утварэння літаратурнага стандарту таксама абмінуў мову — для літаратурнага стандарту літоўцы ўжылі аўкштайцкі дыялект без уліку жамойцкіх гаворак. У выніку аформіўся асобны жамойцкі літаратурны стандарт. З [[20 стагоддзе|20 стагоддзя]] жамойцкая мова мае ўласны алфавіт на [[Лацінскі алфавіт|лацінскай аснове]].
Радок 88:
У жамойцкім дыялекце выдзяляецца тры групы гаворак, якія падзяляюцца па крытэры вымаўлення аўкштайцкіх дыфтангоідаў uo, ie.
 
* '''Заходнежамойцкая''' — была распаўсюджана ў [[:uk:Клайпедський край|Клайпедскім краі]] ў тыя часы, калі ім валодала [[Германія]], частка носьбітаў пражывала на поўначы сучаснае [[Калінінградская вобласць|Калінінградскай вобласці]]. У [[1945]] годзе ўсе носьбіты разам з немцамі былі эвакуіраваны ў Германію, дзе дыялект забыўся праз змяшаныя шлюбы і вялікае нямецкамоўнае атачэнне. Склаўся ў выніку заселення жмудзінаміжамойтамі зямель [[:en:Skalvians|прускага племені скальваў]]. Вымаўленне: uo, ie > o, ei
* '''Паўночнажамойцкая''' — распаўсюджаная на крайнім паўночным усходзе Літвы (вакольцы [[Цяльшы|Цяльшоў]] і [[Крэтынга|Крэтынгі]]). Падзяляецца на адпаведныя гаворкі. Вымаўленне: uo, ie > ou, ei
* '''Паўднёважамойцкая''' — распаўсюджаная ў раёне [[Варні|Варняў]] і [[Расены|Расенаў]]. Вымаўленне: uo, ie > i, u.
 
== Грамадскае жыццё ==
У [[1988]] годзе ўтворана Жамойцкая культурная асацыяцыя, якая з [[1993]] года выдае часопіс Žemaičių žemė. Па-жамойцку вядзецца радыёвяшчанне, існуе рух за афіцыйнае прызнанне мовы і наданне ёй афіцыйнага статусу ў Жамойці. Мова не прызнаная ў сучаснай Літве асобнай мовай. Мова не мае сацыяльнага прэстыжу і большасць жмудзінаўжамойтаў ужывае літаратурную літоўскую.
 
{{зноскі}}