Радзівілы: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др (Script) File renamed: File:Jury Radzivił. Юры Радзівіл (LDM, XVII).jpg → File:Jury Radzivił. Юры Радзівіл (Vilnia, XVII).jpg name unification by uploader |
→XV-XVI ст.: вікіфікацыя |
||
Радок 13:
Заснавальнік роду — [[Осцік-Крысцін]], які пры Гарадзельскай уніі (1413) прыняў ад палякаў герб «Трубы» («Тромбы»). Паходзіў Осцік, верагодна, з літоўскіх баяраў Кернаўскай зямлі, хоць познія легенды і звязвалі родапачынальніка Осцікаў Сірпуція з родам літоўскіх князёў, але большасць сучасных даследчыкаў скептычна ставіцца да княжацкага паходжанця Осцікаў і Радзівілаў. Больш верагодна, што Осцік быў намеснікам (старостай) кернаўскім, вакол Кернава размяшчаліся і яго вотчынныя маёнткі: Шырвінты, Упнікі і Муснікі. З чатырох сыноў Осціка найбольш значным быў старэйшы — Радзівіл Осцікавіч, які даў пачатак роду Радзівілаў. Нашчадкі аднаго з малодшых сыноў Осціка — Станіслава Осцікавіча пакінулі за сабой прозвішча Осцікавічаў.
==
[[Image:Herb Traby.jpg|thumb|180пкс|злева|Герб «Тромбы» прыняты [[Осцік-Крысцін|Осцікам-Крысцінам]] ад палякаў паводле Гарадзельскай уніі (1413)]]
Сын Радзівіла Осцікавіча — Мікалай Радзівілавіч атрымаў пасля смерці Алехны Судзімонтавіча пасады ваяводы віленскага і канцлера, якія затым перайшлі да яго старэйшага сына, таксама Мікалая Мікалаевіч Радзівілавіч (Радзівіл). Удвух яны трымалі гэтыя важнейшыя пасады трэць стагоддзя — з 1491 па 1522. Увесь гэты час няўхільна павялічвалася колькасць радзівілаўскіх маёнткаў. Яшчэ Радзівіл Осцікавіч да бацькоўскіх Шырвінтаў, Муснікаў і Упнікаў далучыў Біржы і Кейданы ў Жамойці, Нягневічы на Новагародчыне, [[вёска Бастынь|Бастынь]] на Піншчыне і інш. Мікалай Радзівілавіч выслужыў Дубінкі і яшчэ некалькі маёнткаў у Літве, Ліпскую воласць на Палессі. Шлюб з Соф'яй Манівідаўнай прынёс яму спадчыну [[род Манівідаў|рода Манівідаў]]: Геранёны, Жупраны, Солы, Хаценчыцы, вялікую Харэцкую воласць, з Докшыцамі, Тумілавічамі, Даўгінавам, Мілчай, Зембінам і іншымі сёламі ў вярхоўях Бярэзіны і Віліі. У канцы жыцця Мікалай Радзівілавіч атрымаў Райгрод і Ганядзь на Падляшшы (цяпер у Польшчы), якія раней нелажалі з'ехаўшаму ў Маскву князю М. Глінскаму.
У 1509
Уяўленне пра памеры ўладанняў Радзівілаў дае Попіс войска ВКЛ 1528 году. У гэты час уладанні Мікалая, князя на Мядзеле і Ганядзі, былі падзелены на 4 часткі паміж яго сынамі і ўдавой, Альжбетай Багданаўнай з Саковічаў. Сыны ставілі ў войска 179 коннікаў, а маці — 260. Такім чынам, да падзелу гэта латыфундыя давала 439 коннікаў (прыкладна столькі ж, як і ўладанні Альбрэхта Гаштоўта, — наступіка М. М. Радзівіла на пасадах ваяводы віленскага і канцлера). Удава Яна, Ганна Кішчанка, якая ў 1528 была жонкай Станіслава Кезгайлы, з маёнткаў свайго сына М. Я. Радзівіла ставіла 246 коннікаў, а Юрый (Ежы) Радзівіл — 261.
Радок 28:
У 2-й пал. 16 ст. Радзівілы засталіся адзіным з магнацкіх родаў літоўскага паходжання. Вялікія змены адбыліся ў рэлігійным жыцці: пашыралася Рэфармацыя, у сувязі з чым Мікалай Чорны і Мікалай Руды, як і вялікая колькасць іншых паноў, перайшлі з каталіцызму ў кальвінізм. Магнацтва пачало адчуваць моцны націск з боку больш дробнай шляхты, якая дамагалася павялічэння сваёй ролі ў палітычным жыцці. Пры гэтым шляхта імкнулася да больш цеснага саюзу з Польшчай — як з прычын знешнепалітычных (ВКЛ цярпела паражэнні ад Маскоўскай дзяржавы), так і ўнутрыпалітычных (шляхта ВКЛ хацела мець такія ж палітычныя правы, якімі карысталася шляхта польская). Магнаты таксама хацелі збліжэння з Польшчай, але на ўмовах дзяржаўнай самастойнасці ВКЛ, імкнуліся захаваць пры гэтым свае прывілеі.
У 1569
Вялізныя ўладанні Радзівілаў тым часам усё пашыраліся. Мікалай Чорны набыў у 1555 годзе Налібакі, Солы і Свядасць, у 1558 — [[Клецк]] і [[Давыд-Гарадок]], таксама [[горад Высокае|Высокае]] пад Бярэсцем, а праз шлюб з дачкой польскага магната Шыдлоўскага — Шыдловец у Польшчы. Яго сын у 1567 ставіў у войска ўжо 539 коннікаў (пры тым, што ў гэтым годзе адзін коннік ставіўся не з 8, а з 10 сялянскіх службаў), Мікалай Руды ставіў 400 коннікаў. Яго ўладанні павялічыліся за кошт [[Валожын]]а, Рубяжэвічаў на Ашмяншчыне, [[Смалявічы|Смалявічаў]], Плісы, Гарадзішча, [[Станькава]] і Жыціна на Меншчыне, Уселюба пад Новагародкам.
|