Пагранічны канфлікт на востраве Даманскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
clean up, replaced: Кітаю → Кітая (2), у бою → у баі using AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 19:
|страты2 = дакладны лік невядомы
}}
'''Баявыя дзеянні на востраве Даманскі 1969''', адбіццё [[СССР|савецкімі]] пагранічнікамі і ваеннаслужачымі ўзброеных спроб парушэння тэрытарыяльнай цэласнасці СССР і недатыкальнасці дзяржаўнай граніцы СССР з [[КНР|кітайскага]] боку ў раёне вострава [[востраў Даманскі|Даманскі]] (басейн ракі [[рака Усуры|Усуры]]).
 
У сярэдзіне 1960-х у Кітаі пачалася [[Культурная рэвалюцыя ў Кітаі|«Вялікая пралетарская культурная рэвалюцыя»]], якая прывяла да ўсталявання ў краіне ваенна-бюракратычнай дыктатуры, павышэння ролі арміі, мілітарызацыі грамадства. Адной з асноў унутранай і знешняй палітыкі КНР стаў ваяўнічы антысаветызм. Пачасціліся правакацыйныя акты з боку Кітая на савецкай граніцы, спробы захопу ўчасткаў тэрыторыі СССР. Кітайскія ўлады размясцілі ў прыгранічных з Савецкім Саюзам раёнах шматлікія падраздзяленні ўзброеных сіл і так званай «працоўнай арміі», разгарнулі будаўніцтва ваенных пасяленняў. Прылеглая да савецкай граніцы паласа тэрыторыі да 200 км шырынёй была аб'яўлена «перадавой лініяй абароны Кітая», з высяленнем мясцовага насельніцтва ў глыбінныя раёны краіны.