Гродзенская беларуская гімназія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
 
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Гродзенская беларуская гімназія''' — навучальная ўстанова ў [[Гродна|Гродне]], якая існавала ў першай палове [[20 стагоддзе|20 стагоддзя]].
 
У сярэдзіне кастрычніка [[1920]] года дэлегацыю [[Гродзенскі Беларускі нацыянальны камітэт, Гродна|БНК]] прыняў гродзенскі стараста А. Розен, які паабяцаў перадаць для беларускага прытулку і гімназіі, якія часова размясціліся па вул. Сафійскай (цяпер [[Вуліца Леніна, Гродна|Леніна]]), памяшканне, забяспечыць іх харчаваннем і, наогул, падтрымаць беларускую адукацыю. [[20 лістапада]] [[1920]] года Гродзенскі БНК звярнуўся да прэзідэнта Гродна Э. Лістоўскага з просьбай аб дапамозе <ref>[http://hramadzianin.org/articles.php?miId=144&lang=by Асобныя аспекты станаўлення структур грамадзянскай супольнасці ў Гродна 1909—1939 гг] Чарнякевіч Андрэй</ref>.
 
Гімназія пачала працу [[29 лістапада]] [[1920]] дзякуючы намаганням [[Браніслаў Тарашкевіч|Тарашкевіча]] і [[Вацлаў Іваноўскі|Іваноўскага]] на месцы сучаснага драматычнага тэатра. Пасля навучальная ўстанова была пераведзена ў [[Архірэйскі дом, Гродна|Архірэйскі дом]] (зараз вул. Горкага 2/2)<ref>[http://harodnia.com/b03.php Старонкі гісторыі Беларускай Гародні] Андрэй Чарнякевіч</ref>.