Выяўленчае мастацтва Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 13:
Манументальнага жывапісу пераяду феадалізму захавалася вельмі мала, але з архіўных і літаратурных крыніц вядома, што многія палацы і храмы гэтага перыяду былі ўпрыгожаны фрэскавымі роспісамі, напрыклад, княжацкія палацы ў [[Ніжні замак, Вільнюс|Вільні]], [[Тракайскі замак|Троках]], [[Полацкія замкі|Полацку]], [[Княжацкі церам, Гродна|Гродне]], [[Віцебскі замак|Віцебску]]; цэрквы ў [[Мураванкаўская царква-крэпасць|Мураванцы]], [[Сынковіцкая царква-крэпасць|Сынкавічах]], [[Дабравешчанская царква, Супрасль|Супраслі]], [[Троіцкі касцёл, Ішкалдзь|касцёл]] у [[Ішкалдзь|Ішкалдзі]], сцены, скляпенні і слупы якога былі ўпрыгожаны фігурамі розных святых асоб, арнаментам<ref name="ГБМ"/>.
 
[[Файл:Святы Георгій. 1557.jpg|міні|злева|130пкс|Святы Георгій. Фрэска з [[Дабравешчанская царква, Супрасль|Дабравешчанскай царквы]] ў [[Супрасль|Супраслі]]]]
[[Файл:Kaplica2a.JPG|thumb|Роспісы люблінскай [[Капліца Святой Тройцы, Люблін|капліцы Св. Тройцы]]]]
У той жа час захаваліся многія створаныя беларускімі майстрамі фрэскі ў збудаваннях, якія ў наш час апынуліся на тэрыторыі Польшчы. У першыя гады кіравання Ягайлы ў Польскае каралеўства былі запрошаны майстры з рускіх земляў. Так, напрыклад, з Вільні Ягайла прывёз 11 рускіх мастроў, а паводле падання яго прыдворным жывапісцам быў [[Якуб Венджык]] з Беларусі. Польскі гісторык [[Ян Длугаш]] пісаў, што кароль Уладзіслаў перад лацінскай мовай і мастацтвам аддаваў перавагу рускай<ref name="ГБМ">{{крыніцы/Гісторыя беларускага мастацтва|1}}</ref>.
Візантыйская традыцыя 15-16 ст. прадстаўлена цыкламі размалёвак у храмах на тэрыторыі сучаснай усходняй Польшчы: [[касцёл-калегіята, Вісліца|касцёла-калегіяты ў Вісліцы]] (1430-я г.), [[Капліца Святой Тройцы, Люблін|капліцы Св. Тройцы]] ў [[Люблінскі замак|Люблінскім замку]] (1418), касцёлаў у [[Базіліка Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Сандамір|Сандаміры]] (1430-я г.), [[Дабравешчанская царква, Супрасль|Дабравешчанскай царквы]] [[Супрасльскі Дабравешчанскі манастыр|Супрасля]] (мастак Нектарый Сербін?, 1557). Гэтыя ансамблі адрозніваюцца ад рамана-гатычных помнікаў наяўнасцю поўнага комплексу фрэсак, якія пакрываюць, паводле візантыйскага канона, скляпенні і сцены храмаў<ref name="">Манументальны жывапіс у ВКЛ. {{крыніцы/ЭВКЛ|1}}</ref>.
 
Беларускі манументальны жывапіс [[XIV]]-[[XVI]] стст. з'яўляецца натуральным працягам традыцый жывапсіужывапісу [[Кіеўская Русь|Кіеўскай Русі]] і захоўвае рысы візантыйскага мастацтва: манументальнасць, вытанчаны каларыт, гарманічныя прапорцыі і дакладны малюнак. Але разам з гэтым напрамкам шырокае развіццё атрымлівае жывапіс, цесна звязаны з дэмакратычнымі мастацкімі ідэаламі, створаны пад непасрэдным уздзеяннем фальклорна-паэтычных уяўленняў аб прыгажосці<ref name="ГБМ"/>.
 
Агульным для мастацтва гэтага перыяду з'яўляецца ідэйна-вобразны пачатак, дзе галоўнае месца належыць духоўнамі свету чалавека, што аказвае ўплыў на эвалюцыю і самой мастацкай мовы, якая становіцца больш даходлівай. Узмацняецца [[экпрэсія]], нарастае драматызм. Вобразы святых падзяляюцца рэалістычнымі, нярэдка масцовымі рысамі, высокімі маральна-этычнымі якасцямі<ref name="ГБМ"/>.