Вера Ігнатаўна Маслоўская: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Addbot (размовы | уклад)
др Робат перанёс 1 міжмоўных спасылак да аб'екта d:q13029048 на Wikidata
→‎Жыццярыс: clean up, replaced: мэтам → метам, зьм → зм, юдзмі → юдзьмі, метам → мэтам, Сэ → Се, свае кваліфікацыі → свай кваліфік using AWB
Радок 2:
 
== Жыццярыс ==
Вера Матэйчук нарадзілася ў сялянскай сям'і. Атрымала пачатковую адукацыю ў Агароднічках і Супраслеўскай школе для дзяўчат, затым працавала на тэкстыльнай фабрыцы. Вызначылася як арганізатар забастоўкі работнікаў, за што была звольнена з працы. Матэрыяльнае становішча не дазваляла на далейшую нармальную вучобу, Вера вучылася дома і ў 1914 здала экстэрнам выпускныя экзамены ў [[Свіслацкая настаўніцкая семінарыя|Свіслацкай настаўніцкай семінарыі]]. Але, калі дыплом настаўніцы быў ужо на руках, выбухла вайна. У канцы 1915 нямецкія акупацыйныя ўлады пастанавілі, што школьныя заняткі павінны адбывацца на роднай мове насельніцтва. Так паўстала магчымасць арганізацыі беларускіх школ. У 1917 Вера зноў у [[горад Свіслач|Свіслачы]], на чатырохмесячных педагагічных курсах, якія працавалі пры новаарганізаванай [[Свіслацкая беларуская настаўніцкая семінарыя|беларускай настаўніцкай семінарыі]]. Закончыўшы іх, накіроўваецца ў вёску Грабавец Арлянскай гміны, дзе арганізуе беларускую народную школу, якой кіруе на працягу двух гадоў. У жніўні 1919 павышае сваесвай кваліфікацыі на [[Віленскія беларускія настаўніцкія курсы, 1919|беларускіх настаўніцкіх курсах]] у [[Вільня|Вільні]], дзе ўключаецца ў рэвалюцыйны рух. На працягу 1919/20 школьнага года настаўнічала на Міншчыне (в. Карма Ігуменскага пав.павета), была школьным інструктарам на Барысаўскі і Дзісенскі паветы. Адна з заснавальніц і старшыня Цэнтральнага саюза беларусак, створанага вясной 1920 ў Мінску. Прымкнула да [[БПС-Р]], пад уплывам [[П. Бадунова]]й напісала свой першы верш «Ідзі!», надрукаваны 27 чэрвеня 1920 ў мінскай газеце [[Беларусь (1919, Мінск)|«Беларусь»]].
 
12 лютага 1920 Вера выйшла замуж за Уладзіслава Маслоўскага, капітана польскай арміі, які неўзабаве загінуў на фронце. У канцы 1920 Вера Маслоўская вяртаецца ў родныя Агароднічкі з заданнем стварыць на тэрыторыі Беластоцкага, Бельскага, Сакольскага паветаў падпольную паўстанчую арганізацыю. Кіраваў ёю ўрад Ластоўскага, які ў той час знаходзіўся ў Каўнасе. Пад канец 1921 паўстанчая арганізацыя мела ўжо свае ячэйкі ва ўсіх паветах Беласточчыны і Гродзеншчыны, а ў раёне Белавежскай пушчы — партызанскае злучэнне на чале з [[Герман Шыманюк|Германам Шыманюком]] (пс. «Скамарох»). У верасні 1921 г. ў [[Прага|Празе]] адбывалася [[Першая Усебеларуская канферэнцыя]], у якой Вера Маслоўская ўдзельнічала як дэлегат ад Беласточчыны і ГарадзеншчыныГродзеншчыны (ехала ў Прагу з пашпартам [[БНР]] праз Літву, Балтыйскае мора і Германію). У Празе яна выступіла як аўтар рэзалюцыі аб змаганні за ўз'яднанне ўсіх беларускіх земляў. Пасля вяртання Маслоўскай на радзіму яе поле дзейнасці хутка пачало звужацца, у снежні 1921 ў падпольную арганізацыю пранік правакатар, у сакавіку 1923 г. 43 падпольшчыкі з Маслоўскай на чале апынуліся за кратамі беластоцкай турмы. Ад 14 да 22 мая 1923, адбываўся ў Беластоцкім акруговым судзе «Працэс 45-і». Цэнтральнай яго фігурай была Вера Маслоўская, якую абвінавачвалі ў тым, што яна арганізавала і кіравала падпольнай арганізацыяй, удзельнічала ў пражскай канферэнцыі, супрацоўнічала з беларускім штабам у Мерачы ([[Літва]]). Маслоўская прызнала, што прымала самы актыўны ўдзел у арганізацыі, каб злучыць у адно цэлае ўсе часткі падзеленай Беларусі, аднак у гэтым віноўнай сябе не лічыць. Вера Маслоўская была прыгаворана да шасцігадовага турэмнага зняволення. Пакаранне адбывала ў [[Беласток]]у і Варшаве. Вялікую маральную падтрымку зняволенай і яе таварышам аказвала беларуская грамадскасць, у прыватнасці, актыў створанай летам 1922 [[БРА|Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі (БРА)]], [[Леапольд Родзевіч]] прысвяціў Маслоўскай верш «Начны светагляд». Дасылала Маслоўская на волю свае лісты і вершы. Сярод іх верш, прысвечаны органу БРА, «Вольны Сцяг», які быў надрукаваны ў гэтай жа газеце 16 верасня 1923. Вершы Маслоўскай у той час друкаваліся таксама ў рускай газеце «Рассвет», якая выдавалася ў Амерыцы.
 
Дзякуючы старанням прадстаўніка савецкага Чырвонага крыжа ў Польшчы Стэфаніі СэмпалоўскайСемпалоўскай Вера вызваляецца з турмы датэрмінова (чэрвень 1927). 21 лістапада 1927 выйшла замуж за Уладзіміра Карчэўскага. Як былы палітвязень доўгі час застаецца беспрацоўнай. СпяршаСпачатку сям'я жыла ў [[Гайнаўка|Гайнаўцы]], а потым у Альпені на Палессі і ў Кодані над Бугам, дзе Вера была арганізатарам мастацкай самадзейнасці (у Альпені ставілі, між іншым, Купалаву «Паўлінку», ролю якой выконвала Вера). Да настаўніцкай працы Вера з мужам вяртаюцца толькі пры савецкай уладзе. З восені 1939 працавалі ў Калантаях Ваўкавыскага павета, а летам 1940 вяртаюцца ў Агароднічкі. Тут арганізуюць беларускую няпоўную сярэднюю школу. У гэтай школе працавалі таксама ў часе нямецкай акупацыі (да Калядаў 1941), а пазней, калі яўнае навучанне было забаронена, вучылі дзяцей таемна. Восенню 1943 зноў адкрываецца беларуская школа ў Агароднічках, у якой надалей працуюць Карчэўскія.
 
У Агароднічках працавала Вера і пасля вайны, выкладаючы родную мову. Аднак у выніку тэрарыстычных дзеянняў падполля была вымушана спыніць настаўніцкую працу ў Агароднічках і ў чэрвені 1946 выехала ў Жагань на Сілезіі. Тут арганізавала дзіцячы сад, якім кіравала пяць гадоў. У палове 1951 вярнулася ў Супрасль, дзе загадвала гарадской бібліятэкай, працавала ў Лізе жанчын, была выбрана раднай у беластоцкую Павятовую раду. З верасня 1958 на пенсіі. Памерла ў Супраслі, пахаваная на мясцовых могілках.