Розніца паміж версіямі "Грэнландыя (востраў)"

[[Выява:Greenland scenery.jpg|thumb|250px|[[Ландшафт]] паблізу [[Нанарталік]]а ў паўднёвай частцы вострава — горы і плывучыя льды]]
Участкі непакрытай лёдам сушы працягваюцца ў выглядзе бесперапыннай паласы ўздоўж [[бераг]]оў вострава, дасягаючы месцамі шырыні 200—250 км. Найбольш значныя тэрыторыі яны займаюць на паўднёвым захадзе і поўначы вострава і ўяўляюць сабой [[пласкагор'е|пласкагор'і]] вышынёй 400—600 м, якія чаргуюцца з горнымі масівамі вышынёй да 1700—2000 м. Усходняе ўзбярэжжа ўтварае пакрытыя горнымі ледавікамі хрыбты, у адным з якіх — [[хрыбет Уоткінс]] — размешчаная найвышэйшая вяршыня Грэнландыі і ўсёй [[Арктыка|Арктыкі]] — [[гара]] [[Гунб'эрнёрн]], 3700 м. На захадзе старажытны крышталічны шчыт выходзіць на паверхню, утвараючы шырокі, але перарывісты пас масіваў і [[нагор'е|нагор'яў]] ўзбярэжжа [[мора Бафіна]]. Паўночны бераг Грэнландыі — [[Зямля Піры]] — таксама вольны ад ледзянога покрыва, дзякуючы нізкай вільготнасці паветра, няздольнага папаўняць расход лёду, а таксама маларухомасць паўночнага края лядовага шчыта.
 
== Клімат ==