Нарвежцы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др битая ссылка
Радок 60:
===Сям'я і іншыя сацыяльныя інстытуты===
[[File:Wedding procession, ca 1915 (Fylkesarkivet i Sogn og Fjordane).jpg|thumb|left|Вяселле, 1915 г.]]
У часы [[вікінгі|вікінгаў]] мужчыны лічыліся вышэйшымі на [[грамадства|сацыяльнай]] лесвіцы, чым жанчыны, што, аднак не азначала поўнай падначаленасці жонкі свайму мужу. Згодна [[сярэднявечча|сярэднявечнаму]] [[эпас]]у, [[секс]]уальныя паводзіны маладых людзей, былі даволі шырокімі. Хаця ідэалам нявесты лічылася цнатлівая дзяўчына, былі распаўсюджаны дашлюбныя і пазашлюбныя адносіны, [[інцэст]]<ref>[httphttps://archive.is/20130717141156/heathentemple.tumblr.com/post/28489297904/courtship-love-and-marriage-in-viking-scandinavia COURTSHIP, LOVE AND MARRIAGE IN VIKING SCANDINAVIA]</ref>. Галоўнай функцыяй шлюбу было заключэнне саюзу з іншай [[сям'я|сям'ёй]]. Лічылася, што нявеста павінна быць дужай, каб нараджаць дзяцей. Таму жонку для сына маглі шукаць бацькі або іншыя сваякі. Часцяком самі маладыя мужчыны выбіралі нявесту сярод тых, хто меў уплывовых сваякоў. Практыкаваліся вусныя шлюбныя дамовы<ref>[http://www.likesbooks.com/viking2.html Diana Cosby, A Vikings Marriage - No Light-Hearted Affair!]</ref>. Існавалі і шлюбы па [[каханне|каханню]]. Закаханыя хлопцы заляцаліся, хаця самі саромеліся сваіх пачуццяў і адкрыта смяяліся з закаханых сяброў. Толькі дзеці, народжаныя ў шлюбе, лічыліся паўнавартымі спаткаемцамі. Дзеці, народжаныя жонкай падчас доўгатэрміновай адсутнасці мужа або ад мужам ад [[рабства|рабыні]] (рабыні-наложніцы заўсёды мелі вельмі нізкі сацыяльны статус), маглі быць прызнанымі гаспадаром сям'і, і толькі ў гэтым выпадку ім належыла частка спадчыны (але не болей за траціну).
 
У сялянскім асяроддзі [[XIX]] - першай паловы XX стст. статус жонкі і мужа не адыгрываў значнай ролі, паколькі большасць сялян была прыкладна роўная. Шлюбы заключаліся па дамове паміж маладымі. Вяселлю папярэднічалі заручыны, на якіх з'ядалі заручынны торт. Вяселле суправаджалася гаманлівай працэсіяй, пасля чаго пачынаўся пір. Ім распараджаўся ''к'ёкеместэр'', сваяк жаніха або нявесты. Нерухомую маёмасць звычайна перадавалі па спадчыне старэйшаму сыну. Малодшыя сыны маглі разлічваць на хатнюю жывёлу і грашовы ўнёсак, дочкі — на [[пасаг]]. Пасля смерці бацькі старэйшы сын абавязваўся клапаціцца пра братоў і сясцёр да іх паўналецця. У нарвежцаў не было прынята абражаць дзяцей. З 11 - 12 гадоў дзеці ўжо працавалі не толькі ў бацькоўскай гаспадарцы, але і за яе межамі. Заробленыя грошы траціліся па ўласным меркаванні дзяцей. Заахвочвалася зносіны з іншымі дзецьмі. Было прынята прымаць дзяцей знаёмых у сям'ю на лета, каб яны маглі бавіць час з аднагодкамі.