Аперацыя «Баграціён»: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
→‎Пачатак наступлення: стылявыя змены
Радок 703:
 
==== Пачатак наступлення ====
18 ліпеня [[1-ы Беларускі фронт]] пад камандаваннем [[К. Ракасоўскі|К. Ракасоўскага]] перайшоў у наступленне ў поўным складзе. У аперацыю ўступіла левае крыло фронту, што засталася да гэтага часу ў значнай меры пасіўным. На поўдзень ад яго ўжо ішла [[Львоўска-Сандамірская аперацыя]], таму для нямецкага боку манеўр рэзервамі быў вельмі ўскладнены. Праціўнікам 1-га Беларускага фронту былі не толькі часткі [[група армій «Цэнтр»|групы армій «Цэнтр»]], але таксама група армій «Паўночная Украіна», якой камандаваў В. Модэль. Гэты фельдмаршал такім чынам сумяшчаў пасады камандуючага групамі армій «Цэнтр» і «Паўночная Украіна». Для таго, каб захаваць сувязь паміж групамі армій, ён загадаў адвесці [[4-я танкавая армiя, Германія|4-ю танкавую армiю]] за [[Заходні Буг|Буг]]. 8-я гвардзейская армія пад камандаваннем [[Васіль Іванавіч Чуйкоў|В. І. Чуйкова]] і 47-я армія пад камандаваннем [[Мікалай Іванавіч Гусеў|М. І. Гусева]] выйшлі да ракі і адразу фарсіравалі яе, увайшоўшы на тэрыторыю Польшчы. К. К. Ракасоўскі адносіць фарсіраванне Буга да 20 ліпеня<ref name=autogenerated32>Рокоссовский К. К. Солдатский долг. (5-е изд.) — М.: Воениздат, 1988.</ref>, Д. Гланц — да 21-га чыслаліпеня<ref name=autogenerated22>Гланц Д. Битва титанов. Как Красная армия остановила Гитлера. М., АСТ: Астрель, 2007</ref>. Як бы там ні было, стварыць мяжу па Бугу вермахту не ўдалося. Больш таго, абарона 8-га армейскага корпуса немцаў развалілася так хутка, што аказалася не патрэбна дапамога 2-й танкавай арміі, танкісты былі вымушаны даганяць пяхотнікаў<ref name=autogenerated25>Танки идут на Люблин. Советские танковые войска в штурме Люблина в июле 1944 года. http://tankfront.ru/ussr/in_action/tanki_idut_na_lublin.html</ref>. Танкавая армія [[Сямён Ільіч Багданаў|С. І. Багданава]] складалася з трох карпусоў, і была сур'ёзнай пагрозай. Яна хутка высунулася ў бок [[Люблін]]а, гэта значыць, строга на захад. [[11-ы танкавы корпус, СССР|11-ы танкавы]] і [[2-гі гвардзейскі кавалерыйскі корпус]]ы пры падтрымцы пяхоты павярнулі да [[Брэст]]а, на поўнач<ref name=autogenerated22 />.
 
==== Брэсцкі «кацёл». Штурм Любліна ====