Розніца паміж версіямі "Ціхаакіянскае вогненнае кальцо"

няма тлумачэння праўкі
[[Выява:Pacific_Ring_of_Fire-ru.svg|thumb|350px|Ціхаакіянскае вулканічнае вогненнае кольцакальцо]]
[[Выява:Plates tect2 en.svg|thumb|right|350px|Тэктанічныя пліты свету]]
 
'''Ціхаакіянскае вулканічнае вогненнае кольцакальцо''' (Ціхаакіянскае вогненнае кольцакальцо, Ціхаакіянскае кольцакальцо, Ціхаакіянскі вогненны пояс) — вобласць па перыметры [[Ціхі акіян|Ціхага акіяна]], у якой знаходзіцца большасць дзеючых [[вулкан]]аў і адбываецца мноства [[Землетрасенне|землетрасенняў]]. Усяго ў гэтай зоне налічваецца 328 дзеючых наземных вулканаў з 540 вядомых на [[Зямля|Зямлі]].
 
На заходнім узбярэжжы Ціхага акіяна вулканічны ланцуг цягнецца ад [[паўвостраў Камчатка|паўвострава Камчатка]] праз [[Курыльскія астравы|Курыльскія]], [[Японскія астравы|Японскія]], [[Філіпінскія астравы]], востраў [[Новая Гвінея]], [[Саламонавы астравы, архіпелаг|Саламонавы астравы]] і [[Новая Зеландыя|Новую Зеландыю]] да [[Антарктыда|Антарктыды]]. Усходняя частка кольцакальцо ўключае вулканы паўночна-ўсходняй [[Антарктыда|Антарктыды]], астравоў [[Вогненная зямля|Вогненнай Зямлі]], [[Анды|Андаў]], [[Кардыльеры|Кардыльераў]] і [[Алеуцкія астравы|Алеуцкіх астравоў]].
 
У Ціхім акіяне знаходзіцца некалькі зон [[спрэдынг]]у (разрастання) акіянічнай [[Літасфера|літасферы]], галоўная з якіх — Усходне-Ціхаакіянская зона (складаецца з падводных [[Літасферная пліта|літасферных пліт]] [[пліта Какос|Какос]] і [[пліта Наска|Наска]]). Па перыферыі акіяна адбываецца [[Зона субдукцыі|субдукцыя]] гэтых пліт пад суседнія[[кантынент]]ы. Над кожнай зонай субдукцыі працягнуўся ланцужок вулканаў, усё разам яны і ўтвараюць Ціхаакіянскае кольцакальцо. Аднак гэта кольцакальцо няпоўнае, яно перарываецца там, дзе няма субдукцыі — ад Новай Зеландыі і ўздоўж антарктычнага ўзбярэжжа. Акрамя таго, ні субдукцыі, ні вулканізму няма на двух адрэзках узбярэжжа Паўночнай Амерыкі: уздоўж [[Каліфарнійскі паўвостраў|паўвострава]] і [[Штат Каліфорнія|штата Каліфорнія]] (больш за 2000 км) і на поўнач ад [[востраў Ванкувер|вострава Ванкувер]] (амаль 1500 км).
 
У Ціхаакіянскім вогненным кольцыкальцы адбылося каля 90 % усіх сусветных землетрасенняў і 80 % самых магутных з іх. Наступная па магутнасці сейсмічная зона (5—6 % землетрасенняў і 17 % самых магутных землетрасенняў свету) — гэта [[Міжземнаморскі складкавы пояс]], які пачынаецца каля [[востраў Ява|Явы]] і [[Суматра|Суматры]], ідзе праз [[Гімалаі]], [[Міжземнае мора|Міжземнамор'е]] і заканчваецца ў [[Атлантычны акіян|Атлантычным акіяне]]. [[Сярэдне-Атлантычны хрыбет]] — трэцяя па магутнасці зона землетрасенняў.
 
== Гл. таксама ==
== Літаратура ==
* Словарь современных географических названий, Екатеринбург, 2006.
* {{крыніцы/БЭ|17}}
 
{{geology-stub}}