Алесь Разанаў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
clean up, replaced: сьц → сц, Пэрс → Перс, азыцы → азіцы, Менск → Мінск, ньн → нн, ы у → ы ў, штосці → штосьці, нэр → нер, Бэрзыньш → Б using AWB
Радок 7:
| Імя пры нараджэнні =
| Псеўданімы =
| НарадзіўсяДата нараджэння = 05.12.1947
| Месца нараджэння = [[Вёска Сялец, Бярозаўскі раён|в. Сялец]], [[Бярозаўскі раён]], [[Брэсцкая вобласць]], [[БССР]], [[СССР]]
| ПамёрДата смерці =
| Месца смерці =
| Грамадзянства =
Радок 23:
| Вікітэка =
}}
'''Алесь Сцяпанавіч Разанаў''' (нар. {{ДН|5|12|1947}}, [[Вёска Сялец, Бярозаўскі раён|в. Сялец]], [[Бярозаўскі раён|Бярозаўскага раёна]], [[Брэсцкая вобласць|Брэсцкай вобласці]]) — беларускі [[пісьменнік]] і [[перакладчык]]. Вядомы як паэт-наватар, аўтар новых паэтычных форм.
 
{{змест злева}}
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сям'і служачых. Бацька — Сцяпан Разанаў, паходзіць з [[Тамбоўская вобласць|Тамбоўскай вобласці]], прыехаў з геадэзічнай экспедыцыяй да вайны ў Беларусь, дзе і застаўся. У 1966 А. Разанаў паступіў на [[філалагічны факультэт БДУ|філалагічны факультэт]] [[БДУ]]. Паралельна з вучобай працаваў ліцейшчыкам на Мінскім заводзе ацяпляльнага абсталявання. У кастр. 1968 студэнты-філолагі [[БДУ]], сярод лідараў якіх былі Алесь Разанаў, [[Віктар Ярац]] і Леў Барташ, звярнуліся ў ЦК КПБ з лістом на імя [[П. М. Машэраў|П. М. Машэрава]] (ліст падпісала некалькі сотняў чалавек) дзе патрабавалі вяртання выкладання на беларускай мове. У выніку арганізатары падпісання ліста атрымалі ярлыкі «буржуазных нацыяналістаў», што па тых часах магло мець благія наступствы. Пасля таго як Алесь Разанаў, Віктар Ярац і Валянціна Тоўкун з'ездзілі ў Зэльву да [[Ларыса Геніюш|Ларысы Геніюш]] два першыя ўзімку 1969 былі выключаныявыключаны з БДУ (праз няздачу заліку па ваеннай падрыхтоўцы; да гэтага яны былі выдатнікамі вучобы). Дзякуючы падтрымцы [[Максім Танк|Максіма Танка]], рэктару БПІ Сяргею Гусаку і загадчыку кафедры беларускай мовы і літаратуры БПІ [[Уладзімір Калеснік|Уладзіміру Калесніку]], А. Разанаў працягнуў вучобу на філалагічным факультэце [[Брэсцкі педагагічны інстытут|Брэсцкага педагагічнага інстытута]], які скончыў у 1970. У 1970—71 працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе вёсцы Кругель Камянецкага р-нараёна. З 1972 у Мінску; 1972—74 — літаратурны супрацоўнік газеты [[ЛіМ|«ЛіМ»]] і часопіса «Родная прырода». Член [[Саюз пісьменнікаў СССР|Саюза пісьменнікаў СССР]] з 1972. У 1974—86 — рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». З 1989 — віцэ-прэзідэнт Беларускага ПЭН-цэнтра.
 
== Творчасць ==
Радок 37:
Зборнік вершаў і паэм «Шлях—360» выйшаў у свет толькі пасля таго, як яго адрэдагаваў на грамадскіх пачатках [[Уладзімір Караткевіч]], напісаў прадмову народны паэт Беларусі [[Пімен Панчанка]] і пасляслоўе вядомы крытык [[Варлен Бечык]]. Між тым у творчасці А. Разанава выявілася агульнае імкненне сусветнай паэзіі да філасофскага асэнсавання глабальных праблем сучаснасці, якія закраналі ўсіх і кожнага. У яго вершах і паэмах адчувалася прысутнасць вопыту класікаў еўрапейскай літаратуры XX стагоддзя, такіх як [[Гіём Апалінэр]], [[Райнер Марыя Рыльке]], [[Поль Элюар]], [[Федэрыка Гарсія-Лорка]] і інш.
 
У філасофскай лірыцы А. Разанава адбываўся пошук «сапраўднай рэальнасці». На ўвазе мелася рэальнасць, якая адкрываецца ў асабіста-пачуццёвай сферы, у выніку суб'ектыўнага ўспрымання і асэнсавання свету. А. Разанаў бачыў гэтуюгэту «сапраўднасць» зямнога існавання ў адкрыцці новага, уласна «чалавечага» ў прыродзе, жыцці, вялікім космасе. Ён скіроўвае чытача ў мінулае і будучы час, да таямніц свету і чалавечага быцця. Паэт перакананы, што чалавек і яго думка павінны быць у няспынным руху наперад, і гэты працэс пазнання бязмежны, бясконцы.
 
У Алеся Разанава заўсёды было абвостраным адчуванне часу і чалавека ў часе. «Яшчэ здольны пакутаваць», яго лірычны герой чула ўспрымае драматызм зямнога існавання. Там, дзе іншыя часам бачаць перамогу, ён прадчувае небяспеку. Чалавецтва апынулася на чарговым раскрыжаванні дарог. У вершы «Завея» паэт гэтак, як і Янка Купала ў «Паязджанах», малюе вобраз усёмагутнай прыроднай стыхіі і перадае душэўны стан няпэўнасці, нават разгубленасці ў гэтай віхуры часу. А. Разанаў і яго лірычны герой бачаць паратунак у вечным руху наперад, у пошуку сапраўднага сэнсу жыцця, шляху да маральнага самаўдасканалення. Паэт поўніцца адчуваннем хуткаплыннасці жыцця, востра перажывае зменлівасць усяго на свеце. Яго галоўнае памкненне — адпавядаць гэтаму шпаркаму руху, быць такім жа дынамічным, як сам свет.
 
Шматлікія вершаваныя тэксты А. Разанава — гэта вершы аб прадметах і рэчах, прыродных з'явах і жывых істотах. Іх назвы гавораць самі за сябе: «Камяні», «Зброя», «Сякера», «Стол», «Цвік», «Барана», «Птах», «Маланка», «Завея», «Змеі», «Лесвіца», «Студня», «Дрэвы», «Ланцуг» і інш. Праз матэрыяльнае [[паэт]] імкнецца раскрыць штосьці новае: і ўласна пра рэчы-прадметы, і пра навакольную прыроду, і пра быццё чалавека, які іх успрымае. Паэт, гаворачы пра рэчы, шукае важныя сэнсы, пэўныя аналогіі, параўнанні. Так, парог, які «ўрос у зямлю», выклікае ў паэта цэлае кола асацыяцый. Ён увасабляе падзел розных часоў, прымушае задумацца чалавека, хто ён такі на гэтым свеце. «Мінулае тоіцца ў змроку, будучыня — у светлыні», — падагульняе аўтар у вершаказе «Парог».
 
У зборніках А. Разанава апошніх дзесяцігоддзяў «Вастрыё стралы», «У горадзе валадарыць Рагвалод», «Паляванне ў райскай даліне», «Рэчаіснасць», «Гановерскія пункціры» творчыя пошукі адбываюцца пераважна ў сферы самой беларускай мовы. Паэт адкрывае багацце яе лексічных, музычных, сэнсавых магчымасцей і дэманструе амаль у кожным новым творы ідэю вобразнай невычэрпнасці нацыянальнай моўнай стыхіі. Любое слова, паняцце, назва прадмета, з явы уў навакольным свеце поўняцца для паэта асаблівым сэнсам і зместам (вершаказы «Вуліца», «Бор», «Рэчка і возера», «Маланка і гром», «Гліна», «Срэбра і золата» і інш.) Ва ўладзе паэтавай думкі паставіць побач словы, рэчы, прадметы, раскіданыя ў часе і прасторы. Але самая вялікая загадка пры гэтым для паэта застаецца — жыццё і чалавек. Сэнс жыцця, сцвярджае Алесь Разанаў, у самім жыцці, у няспынным пошуку ісціны.
 
У далёкую мінуўшчыну, ажно ў біблейскія часы, выпраўляецца лірычны герой паэмы А. Разанава «Гліна». У вершах «Рагнеда», «Стары горад», паэтычнай кнізе «У горадзе валадарыць Рагвалод», паэме «Усяслаў Чарадзей» А. Разанаў аддае даніну захаплення старажытнаму Полацку, у вобразе і гісторыі якога бачыць увасабленне спрадвечнага беларускага шляху.
 
Паэта цікавіць існаванне ў вялікім агульначалавечым свеце і загадкавым свеце нацыянальнай гісторыі. Алесь Разанаў вынаходлівы і дасціпны як у змесце, так і ў форме. Ён істотна пашырыў жанравыя межы сучаснай філасофскай паэзіі. А. Разанаў выказваецца ў сціслай форме квантэм, пункціраў, версэтаў, вершаказаў, зномаў. Яго паэтычныя тэксты часам нагадваюць фрагменты старажытных манускрыптаў без пачатку і без канца, спасціжэнне сэнсу якіх вымагае напружанай працы інтэлекту і фантазіі, здольнасці да самастойнай інтэрпрэтацыі.
Радок 72:
 
{{DEFAULTSORT:Разанаў Алесь Сцяпанавіч}}
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР]]
[[Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі]]