Баявыя дзеянні: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Баявыя дзеянні''' — арганізаванае ўжыванне сіл і сродкаў для выканання пастаўленых баявых задач [[Вайсковая часць|часткамічасцямі]], злучэннямі і аб'яднаннямі відаў Узброеных Сіл і родаў [[Войскі|войскаў]] (сіл), гэта значыць вядзенне [[Вайна|вайны]] на [[аператыўнае мастацтва|аператыўным]], аператыўна-тактычным і [[тактыка|тактычным]] узроўнях.
 
Вядзенне вайны на больш высокім, [[стратэгія|стратэгічным узроўні]] арганізацыі называецца [[Ваенныя дзеянні|ваеннымі дзеяннямі]]. Такім чынам, ''баявыя дзеянні'' ўваходзяць у ваенныя дзеянні ў якасці складовай часткі — напрыклад, калі [[фронт, вайсковае аб'яднанне|фронт]] (група франтоў) вядзе ваенныя дзеянні ў форме стратэгічнай наступальнай аперацыі (ці паміж аперацыямі), [[армія, вайсковае аб'яднанне|арміі]] і [[Корпус, ваенная справа|карпусы]], якія уваходзяць у склад фронту, вядуць баявыя дзеянні ў форме [[наступ|наступаў]], [[Ваенны рэйд|рэйдаў]] і да т.п.