8 875
правак
Ellis Novak (размовы | уклад) (вікіфікацыя, дапаўненне з БЭ) |
|||
'''Геном''' — адзінарны (гаплоідны) [[храмасома|храмасомны]] набор з лакалізаванымі ў ім [[ген]]амі; асноўная і генетычная і фізіялагічная сістэма дадзенага віду арганізмаў. У адрозненні ад [[генатып]]а геном уяўляе сабой характарыстыку віда, а не асобнага арганізма. Тэрмін прапанаваны ў [[1920]] годзе нямецкім біёлагам [[Ганс Вінклер]]ам.
Пад '''геномам''' прынята разумець сукупнасць [[ген]]аў, засяроджаных у храмасомах без уліку спадчынных дэтэрмінант, звязаных са структурамі [[цытаплазма|цытаплазмы]]. У [[гамета]]х дыплоідных арганізмаў, а таксама ў клетках гаплоідных арганізмаў змяшчаецца адзін геном; у саматычных клетках дыплоідных арганізмаў - два геномы. З павелічэннем ступені плоіднасці клетак расце колькасць геномаў.
Пры апладненні адбываецца аб'яднанне геномаў бацькавых і матчыных гамет. Як правіла, геномы, атрыманыя ад бацькоўскай і мацярынскай гамет, гамалагічныя. Гамалогія паміж усімі ці некалькімі геномамі адсутнічае толькі ў аддаленых гібрыдаў.
Пад абсалютнай гамалогіяй двух гамет разумеюць супадзенне лінейнага размяшчэння генаў у кожнай храмасоме. Наяўнасць такога супадзення забяспечвае магчымасць нармальнай кан'югацыі храмасом меёзе.
Змены колькасці храмасом (напрыклад, поліплаідызацыя, павелічэнне колькасці або выпадзенне асобных храмасом) завуць геномнымі [[мутацыя]]мі. Арганізм, у якога некалькі разоў паўтараецца адзін і той жа геном, называецца аўтапаліплоідам. Арганізм, у якім аб'яднаны розныя геномы, называецца алапаліплоідам.
Для вызначэння колькасці і падабенства геномаў у розных відаў выкарыстоўваюць геномны аналіз.
== Літаратура ==
* Ernst Peter Fischer: Das Genom. Fischer-Taschenbuch-Verlag, Frankfurt am Main 2002,2004, ISBN 3-596-15362-X.
* {{крыніцы/БелЭн|5}}
== Спасылкі ==
|