Канстанцін-Васіль Канстанцінавіч Астрожскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 15:
Князь К.К. Астрожскі быў найбольш аўтарытэтным сярод абаронцаў Праваслаўнай Царквы ва ўмовах падрыхтоўкі і заключэння [[Берасцейская унія|Берасцейскай уніі]]. Пра сваю нязгоду з афіцыйнай палітыкай Рэчы Паспалітай ён неаднойчы заяўляў на сейме Польска-Літоўскай дзяржавы, звяртаўся з пасланнямі да караля, жыхароў Рэчы Паспалітай, да праваслаўных епіскапаў. Ён быў арганізатарам і актыўным удзельнікам праваслаўнага сабора 1596 г., які праходзіў у [[Брэсце]] адначасова з уніяцкім пад кіраўніцтвам [[Нікіфар Кантакузін|Нікіфара Кантакузіна]] – пасланніка [[Канстанцінопальскі патрыярхат|Канстанцінопальскага патрыярха]]. Пасля падпісання уніі князь працягваў нялёгкую барацьбу ў абарону правоў і годнасці праваслаўных.
 
== Гл. таксама ==
== Астрожская Акадэмія ==
 
== *[[Астрожская Акадэмія ==акадэмія]]
Заснаваная каля [[1576]] г. на сродкі князя ў яго родавым памесці [[Астрог]]. Астрожская [[школа]], ці [[акадэмія]], мела трохступенны характар, злучала ў сабе элементарную (пачатковую) і сярэднюю школы, з пачаткамі вышэйшай. У аснову праграмы навучання была пакладзена заходнееўрапейская сістэма «сямі вызваленых навук», вывучаліся [[граматыка]], [[рыторыка]], [[дыялектыка]], [[арыфметыка]], [[геаметрыя]], [[астраномія]], [[музыка]]. Галоўная ўвага надавалася вывучэнню [[грэчаскай]] і [[царкоўнаславянскай]] мовам, выкладаліся таксама [[філасофія]] і [[багаслоўе]].
== *[[Астрожская біблія ==]]
 
[[Падручнік]]і для навучання рыхтаваліся і друкаваліся ў Астрожскай друкарні. Непасрэдна пры школе і друкарні князь стварыў гурток адукаваных людзей, якія займаліся перакладамі, рыхтавалі і выдавалі вучэбную, богаслужбовую, павучальную літаратуру. Да гуртка належалі вядомы друкар [[Іван Фёдараў]], пісьменнік [[Герасім Сматрыцкі]], перакладчыкі і выдаўцы [[Васіль Суражскі]] і [[Цімафей Міхайлавіч]]; браты [[Дзям’ян Налівайка|Дзям’ян]] і [[Ігнацій Налівайка|Ігнацій Налівайкі]]. У Астрог часта наведваліся вучоныя грэкі — [[Дзіянісій Палеалог]], будучы Канстанцінопальскі патрыярх [[Кірыл Лукарыс]], патрыяршы экзарх свяшчэннамучанік [[Нікіфар Кантакузін]]. Усе гэтыя высокаадукаваныя людзі прымалі ўдзел у навучанні, што сведчыць пра яго высокі ўзровень.
 
Са сцен Астрожскай акадэміі выйшлі вядомыя царкоўныя і грамадска-культурныя дзеячы – пісьменнікі-палемісты і перакладчыкі. Сярод іх: [[Клірык Астрожскі]] — аўтар пісьмаў-адказаў Іпацію Пацею; [[Мялецій Сматрыцкі]] — епіскап і вядомы пісьменнік-палеміст;[[ Захарыя Капысценскі]] — пісьменнік-палеміст; [[Іаў Барэцкі]] — Кіеўскі мітрапаліт, перакладчык і пісьменнік; [[Стэфан Зізаній]] — педагог і царкоўны прапаведнік; [[Андрэй Рымша]] — вядомы беларускі паэт, заснавальнік панегірычнага жанру і інш.
 
== Астрожская біблія ==
[[Выява:Астрожская_біблія.jpg|thumb|200px|Астрожская біблія]]
Разумеючы, што самая надзённая патрэба для праваслаўнага насельніцтва Вялікага княства Літоўскага заключаецца ў духоўнай асвеце, веданні [[Бібліі]], Астрожскі прыклаў тытанічныя намаганні, каб зрабіць [[славяне|славянскі]] біблейскі тэкст поўным і агульнадаступным, г.зн. распаўсюдзіць яго ў друкаваным выглядзе. Разам з тым, як чалавек адукаваны, ён хацеў выдаць тэкст Бібліі ў найбольш дакладным выглядзе. Пад час падрыхтоўкі Бібліі князь неаднаразова звяртаўся да Патрыярха Канстанцінопальскага [[Іерамія|Іераміі]] з просьбай даслаць «добре исправленныя и безпорочныя греческия и словенския рукописи» і «людей способных». Астрожскі атрымаў копію [[Генадзіеўскай Бібліі]] з Масквы, адправіў давераных людзей у грэчаскія, сербскія, балгарскія манастыры для збору спіскаў Бібліі. Выкарыстоўваючы ўжо існуючыя славянскія пераклады, у тым ліку зробленыя [[Ф. Скарына]]м, складальнікі Бібліі ажыццявілі параўнаўчы аналіз і рэдагаванне розных тэкстаў. Першае пробнае выданне пабачыла свет [[12 ліпеня]] [[1580]] г. і ўключала [[Новы Запавет]] і [[Псалтыр]]. Другое — асноўнае выданне — выйшла [[12 жніўня]] [[1581]] г. і ўключала поўны біблейскі звод і ўсе прадмовы да кнігі. Астрожская Біблія стала вялікім духоўным скарбам усяго [[славянскага]] і [[хрысціянскага свету]].
 
Астрожская Біблія, у падрыхтоўцы і рэдагаванні якой актыўны ўдзел браў сам князь, стала першым друкаваным выданнем поўнага біблейскага зводу на тэрыторыі [[ВКЛ]] і [[Рэчы Паспалітай]]. Яна была афіцыйна прызнана [[Маскоўскім Патрыярхатам]] і забяспечвала літургічныя патрэбы праваслаўнага славянства на працягу чатырох стагоддзяў. Першае маскоўскае выданне Бібліі [[1663]] г. было перадрукам Астрожскай Бібліі{{крыніца?}}, яно ж было пакладзена ў аснову [[Елізавецінскага выдання]] [[1751]] г.
 
Пры тыражы каля 1000-1500 экземпляраў да нашага часу дайшло больш за 260 асобнікаў Астрожскай Бібліі, якія захоўваюцца ў музеях, бібліятэках, архівах [[Украіны]], [[Расіі]], [[Беларусі]], [[Польшчы]], [[Літвы]], [[Румыніі]], [[Ватыкана]], [[Грэцыі]], [[Сербіі]] і іншых краін.
{{пачатак артыкулу}}
[[Катэгорыя:Асобы]]