Андрэй Рымша: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 113:
Эпіграмы на родавыя гербы магнатаў і шляхты насілі характар прысвячэнняў і змяшчаліся звычайна на адвароце тытульнага ліста кнігі, часта разам з выявай герба. Эпіграмы з’яўляліся прасцейшым гатункам героіка-эпічнай паэзіі, яе папярэднім ідэйна-мастацкім фундаментам і пазаструктурным працягам. Таксама, як і вялікія па памерах эпічныя паэмы, кароценькія эпіграмы ўслаўлялі культ рыцарства, воінскай мужнасці, былі прасякнуты патрыятычнымі настроямі і традыцыйнай павагай да патрыярхальнага жыцця продкаў.
 
“Подавайте ж потомком, што маете з предков!” – гэты заклік А. Рымшы з эпіграмы '''“На гербы... Льва Сапегі”''', змешчанай у першым выданні [[статут|Статута 1588]] г., з’яўляецца, па-сутнасці, галоўнай ідэяй усёй героіка-эпічнай паэзіі Беларусі і Літвы канца [[XVI]] ст., якая культывавала погляд на чалавека як на звяно ў ланцугу родавай славы і годнасці.
 
Ёсць падставы меркаваць, што ў паэта было значна больш вершаў на беларускай мове: у лістах Саламона Рысінскага захаваліся радкі пра эпіграму на “народнай мове” А. Рымшы ў гонар Радзівілаў, два варыянты перакладу гэтай эпіграмы на ліцнскую мову, а таксама згадка пра існаванне дзённіка беларускага паэта.
 
Апошняя вядомая літаратурная праца А. Рымшы – выдадзены Я. Карцанам пераклад на польскую мову твора Ансельма Паляка '''“Хараграфія, альбо тапаграфія, гэта значыць асаблівае і падрабязнае апісанне Святой Зямлі...”''' ([[Вільня]], [[1595]]). Тытульны ліст “Хараграфіі...” ўпрыгожаны вершаваным двухрадкоўем паэта, у якім высмейваецца псеўдаадукаванасць і невуцтва выпускнікоў замежных універсітэтаў. На адвароце тытульнага ліста змешчана эпіграма на герб Астрожскіх, завяршае кнігу вершаванае чатырохрадкоўе прэфацыйнага зместу. У кнізе аўтар згадвае ў празаічнай прадмове да Альжбеты з Астрожскіх, жонкі Крыштофа Радзівіла, пра нейкую хроніку, у якой належным чынам услаўлены заслугі роду Астрожскіх.
 
Арыгінальнасць “эпікграм” выявілася найперш у структурна-кампазіцыйнай будове. Яны складаліся з чатырох адносна элементаў, што размяшчаліся, як правіла, у строгай паслядоўнасці адносна адзін аднаго. Спачатку ішоў уступ-зачын, затым – зварот да памяці продкаў, цэнтральнае месца займалі тлумачэнні знакаў, “кляйнотаў” герба, і, нарэшце, завяршала “эпікграму” заключэнне-пажаданне. Кожны з элементаў “эпікграмы” выконваў пэўную ідэйна-мастацкую функцыю.
Радок 150:
[[Катэгорыя:Постаці старабеларускай культуры]]
[[Катэгорыя:Асобы]]
 
[[ru:Рымша, Андрей]]