Ваколічная шляхта: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Ваколічная шляхта''' — адна з ніжэйшых груп дробнамаянтковай [[шляхта|шляхты]] ў Беларусі 16-19 ст. Называлася таксама '''засцянковай''', '''заградовай''', '''загонавай''', '''шарачковай''' і інш. Юрыдычна адносілася да пануючага саслоўя [[феадалы|феадалаў]], маёмасна набліжалася да працоўнага [[сялянства]].
 
Паходзіць са свабодных людзей, якія змаглі дакументальна пацвердзіць асабістую вольнасць ад цяглавачыншавых абавязкаў. сяліласяСялілася ў адасобленых паселішчах (аколіцы, засценкі, абрубы) на землях, не занятых гаспадарскімі дамамі і надзеламі залежных сялян. Зямлёй валодала паводле родава-спадчынага права, апрацоўвала яе самастойна, але нярэдка наймала ў дапамогу агароднікаў, халупнікаў і інш. сялян. У канцы 18 ст. каля 5% ваколічнай шляхты валодалі прыгонныхпрыгоннымі. Удзельнічала ў ваяводска-павятовых сойміках, паспалітымПаспалітым рушэнні, карысталася юрыдычнай недатыкальнасцю, прымала ўдзел у надзвычайных агульназемскіх ваенных і рамонтна-будаўнічых мерапрыемствах. Набілітацыю атрымлівала паводле родавага паходжання падмацованага сведкамі і каралеўска-соймавымі прывілеямі.
 
Вылучалася пачуццём уласнай годнасці, незалежнасці, саслоўна-карпаратыўнай выключнасці і салідарнасці. У 1796 8 паветах былога Вялікага Княства Літоўскага складала 61% ад усёй шляхты, у 1839 у заходніх губернях Расійскай імперыі — 56%. У 1810 сярэдняя гаспадарка ваколічнага шляхціца Магілёўскай губерні складалася з 7 душ, мела 7.7 дзес. зямлі, 1.8 селяніна.
 
Пасля ўключэння ВКЛ у склад Расійскай імперыі, пасля ўвядзення падушных рэвізій, рэкруцтва, маёмаснага цэнзу пры выбарах і інш. у 18-19 ст. ваколічная шляхта страціла сваё саслоўнае становішча. Актыўна ўдзельнічала ў паўстані 1831. Указам Мікалая І ад 19.10.1831 выключана з дваранства і пераведзена ў катэгорыю аселыхаседлых [[Аднадворцы|аднадворцаў]], абложаных падаткамі і рэкруцтвам. указам ад 101.808.1857 аднадворцы на дзяржаўнай і ўласнай зямлі пераводзіліся ў дзяржаўных сялян, а на памешчыцкай праз добраахвотніцкія пагадненні з уласнікамі зямлі, зберагалі права захавання і ўзнаўлення вольнасці.
 
== Гл. таксама ==