Ракаўскае прадмесце: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 2 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q3918606 (translate me)
Радок 3:

На захадзе ад Ракаўскага прадмесця размяшчаецца [[Раманаўская Слабада]], на поўначы — [[Татарская Слабада]] ([[Пятніцкае прадмесце]]), на ўсходзе — мінскае [[Замчышча, Мінск|Замчышча]], на поўдні — цэнтральны раён [[Нізкі Рынак]].<ref name="m-2">[http://minchanin.esmasoft.com/maps/1903/index.html «План губернского города Минска (1903)»] з выпраўленнямі і дадаткамі [[Іван Сацукевіч|І. Сацукевіча]] // Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. C. 196—197</ref>
== Гісторыя ==
[[Выява:Church of Saints Apostles Peter and Paul, Miensk.jpg|200px|thumb|[[Царква Святых Апосталаў Пятра і Паўла, Мінск|Царква Святых Апосталаў Пятра і Паўла]], адноўленая ў першапачатковым выглядзе]]

Ракаўскае прадмесце — адзін з найстарэйшых раёнаў Мінску, які пачаў засяляцца ў [[11 стагоддзе|XI ст.]] як гандлёва-рамесніцкі [[пасад]] старажытнага [[горад]] [[Полацкае княства|Полацкага княства]]. Паводле сведчанняў беларускага падарожніка і краязнаўцы [[Павел Шпілеўскі|Паўла Шпілеўскага]] яшчэ ў сярэдзіне [[19 стагоддзе|XIX ст.]] менчукі адносілі Ракаўскае прадмесце разам з [[Нізкі Рынак|Нізкім Рынкам]], [[Траецкая гара|Траецкая гарой]] і [[Пятніцкае прадмесце|Пятніцкім (Татарскім) канцом]] да менскага [[Старое Места, Мінск|Старога Места]].<ref>Шпилевский П. М. Путешествие по Полесью и белорусскому края. Мн., 1992. // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. С. 459</ref>

У пачатку [[XX стагоддзе|XX ст.]] Ракаўскае прадмесце ўваходзіла ў [[другая паліцэйская частка Мінска|другую паліцэйскую частку]] [[горад]]. Праз прамесце праходзілі [[Ракаўская вуліца|Ракаўская]], [[Нямігская вуліца|Нямігская (цяпер вул. Няміга)]], [[Нямігска-Ракаўская вуліца|Нямігска-Ракаўская (Віцебская)]], [[Уваскрасенская вуліца|Уваскрасенская (Вызвалення)]].<ref name="sac">Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Мінска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. // «Беларускі калегіум», 4 чэрвеня 2008.</ref>

У [[1968]]—[[1973]] менскія ўлады знеслі большую і найбольш каштоўную частку гістарычнай забудовы былога прадмесця ў сувязі з рэканструкцыяй Нямігі. Захаваліся некаторыя камяніцы, што не прымыкалі непасрэдна да колішняй Нямігскай вуліцы.

=== Археалагічныя раскопкі ===
Археолагі выявілі старажытнае прадмесце на тэрыторыі паміж вуліцамі Ракаўскай, Нямігай, Віцебскай і Вызвалення. Пласт шэрага і цёмнашэрага колеру, насычаны рэшткамі драўлянай забудовы [[16 стагоддзе|XVI]]—[[19 стагоддзе|XIX]] стст. і прадметамі матэрыяльнай культуры, даследаваў у [[1976]], [[1979]], [[1980]] гг. [[Валянцін Собаль]]. Найвялікшая таўшчыня пласта ўздоўж вуліцы Няміга дасягала каля 4,5 м, паступова яна памяншаецца каля вуліцы Раманаўская Слабада да 1—1,5 м. У раёне вуліц Віцебскай, Ракаўскай і Вызвалення таўшчыня пласта складае 0,5—2 м.

Тэрыторыя Ракаўскага прадмесця, паводле археалагічных даследаванняў, была заселена ў [[15 стагоддзе|XV ст.]] Знойдзеныя ганчарны горан і каробчатая кафля канца [[16 стагоддзе|XVI ст.]], упрыгожаная раслінавымі і геаметрычнымі ўзорамі, кавалкі гліняных прэсформаў, пры дапамозе якіх выціскалі ўзор на вонкавай пласціне кафлі. Сярод знаходак — побытавая кераміка [[15 стагоддзе|XV]]—[[18 стагоддзе|XVIII]] стст. Большая частка вырабаў пакрытая палівай зялёнага або карычневага колераў. Трапляюцца чорнаглянцаваныя міскі, талеркі, збаны, а таксама посуд, упрыгожаны ангобнай роспісай пад празрыстую зялёную паліву. Знойдзеныя абутак, жалезныя прылады, шкляны посуд, манеты [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] і [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]].<ref>[[Валянцін Собаль|В. Е. Собаль]]. Ракаўскае прадмесце // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. С. 552</ref>

=== Старыя адрасы ===
==== Канец [[19 стагоддзе|ХІХ]] — пачатак [[20 стагоддзе|ХХ]] стст.<ref>Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. — 341 с.</ref> ====
[[Выява:Carkva śviatuchł Piatra i Paǔła (Miensk).jpg|200px|thumb|Перабудаваня ў псеўдарасійскім стылі Кацярынінская царква (здымак пач. [[XX стагоддзе|XX ст.]])]]

* ''Рог Кацярынінскай і Ракаўскай.'' Кацярынінская (Жоўтая) царква. Будавалася ў [[1611]]—[[1613]]. Да загаду [[Кацярына Другая|Кацярыны II]] [[1795]] года аб перайменаванні называлася Петрапаўлаўскай. У [[1870-я]] праводзілася рэканструкцыя яе на мэце падагнаць вонкавы выгляд храма ў адпаведнасць з існымі расійскімі канонамі. Пасля рэстаўрацыі ([[1972]]—[[1979]]) будынак займалі Архіў навукова-тэхнічнай дакументацьгі і Архіў-музей літаратуры і мастацтва рэспублікі (Ракаўская, 4). Ад [[1992]] года храм дзейнічае як [[царква Святых Апосталаў Пятра і Паўла]] [[Беларуская Праваслаўная Царква|Беларускай Праваслаўнай Царквы]].
* ''Нямігская, 9, дом Шабада.'' Прадстаўніцтва акцыянернага таварыства мальцаўскіх машынабудаўнічых заводаў у [[Літве|Літве-Беларусі]]. Будынак стаяў на левым баку сучаснай вуліцы Нямігі, прыблізна паміж пачаткам праспекта Пераможцаў і канцом вуліцы Камсамольскай.
* ''Нямігская, 14, дом Давідзон.'' Тытунёвая фабрыка купчыхі Р. М. Цукерман-Давідзон. Пабудаваная ў [[1883]] годзе. Выпускала махорку, нюхальны тытунь. Частка вырабаў прадавалася ва ўласнай крамцы. У [[1913]] годзе на прадпрыемтсве працавалі [[дынама-машына]] і газавы рухавік. Размяшчалася прадпрыемства ў раёне Нямігі, паміж сучаснымі праспектам Пераможцаў і вуліцай Раманаўская Слабада.
* ''Рог Нямігскай, 26, і Новараманаўскай.'' Начлежны прытулак для бедных прыезжых [[яўрэі|яўрэяў]]. Будынак стаяў на рагу сучасных вуліц Нямігі і Рэвалюцыйнай.
* ''Рог Ракаўскай і Няміга-Ракаўскай, дом Дам'е.'' Шпалерная фабрыка І. С. Шыфрановіча. Саўладальнік — Ліфшыц. Заснаваная ў [[1892]] годзе. У [[1898]] годзе з'явіўся паравы кацёл (дагэтуль вытворчасць была цалкам ручной). У [[1906]] годзе з'явіліся паравая машына (45 конскіх сіл) і [[дынама-машына]]. У [[1912]] годзе паміж кампаньёнамі пачаліся грашовыя рознагалоссі, і фабрыка спачатку трапіла ў рукі да Сыркінай, а праз рок — да Гельфанда. Цяпер у гэтым будынку размешчаны хлебазавод № 1 (Ракаўская, 25).
* ''Ракаўская, 8, дом Рубінштэйна.'' Другая мужчынская аднакласае прыходскае вучылішча. У [[1901]]—[[1906]] гадах пры ім працавала мужчынская нядзельная школа, арганізаваная К. Ізмайловіч. Будынак збярогся (Ракаўская, 14).
* ''Ракаўская, 13, дом Чэрчыса.'' У [[1905]]—[[1906]] у глядзельнай зале будынка наладжваліся рэвалюцыйныя сходы. Будынак збярогся (Ракаўская, 17), рэстаўруецца.
* ''Ракаўская, 26, дом Поляка.'' Шпалерная фабрыка А. С. Эпштэйна. Уступіла ў дзеянне ў [[1898]] годзе. У [[крызіс]]вым [[1901]] года гаспадар спыніў выплаты ўласных пазыковых абавязацельстваў, але, дзякуючы нечай падтрымцы, здолеў выйсці з цяжкага становішча. Тады на прадпрыемстве дзейнічаў газавы рухавік. У [[1909]] годзе Эпштэйн разам з сынам стварылі суполку і ўзвялі на Вялікай Татарскай вуліцы новы корпус для другой фабрыкі. Закупілі спецыяльнае вытворчае абсталяванне і паравую машыну. Але ў [[1911]] годзе на новай фабрыцы здарыўся пажар, пасля чаго яна закрылася. У [[1912]] годзе ў старым будынку надбудавалі другі паверх, перанеслі туды частку ўцалелага пасля пажару абсталявання. У савецкі перыяд на базе шпалерні Эпштэйна ўзнікла шпалерная фабрыка імя В. Вароўскага ([[1924]]). Зараз старыя памяшканні рэстаўрыруюцца (Ракаўская, 28—30). У тым жа будынку ад [[1910]] года знаходзілася і абутковая фабрыка «Праца» Г. I. Гольдберга, Ф. Я. Бенцмана, Л. Н. Гурвіча. У [[1913]] годзе на ёй меўся электрарухавік магутнасцю 40 конскіх сіл. У красавіку [[1905]] года прайшоў рабочы [[страйк]].
* ''Уваскрасенская.'' Талмуд-Тора (рэлігійная школа па вывучэнні законаў юдайскай веры і асноваў яўрэйскай граматы). Размяшчалася ў некалькіх двухпавярховых камяніцах, мела сад і ўласны адасоблены двор. Захаванасць будынкаў не вызначаная.

== Сучаснасць ==
У цяперашні час пра існаванне прадмесця сведчыць Ракаўская вуліца. Мінскія ўлады распрацавалі дзяржаўную праграму па рэстаўрацыі старой забудовы, частка яе ўжо рэалізаваная.

=== Вуліцы і плошчы<ref name="sac" /><ref>Вячеслав Бондаренко. Названия минских улиц за последнее столетие: тенденции, загадки, парадоксы // «Минск старый и новый»</ref> ===
{| cellspacing="1" cellpadding="3" style="width: 700px; margin: 0 0 1em 0; border: solid darkgray; border-width: 1px 1px 1px 1px; font-size: 90%; background-color: #fff;"
|- bgcolor={{Колер|Беларусь}} align="center"
| '''Цяперашняя назва''' || '''Першапачатковая назва''' || '''Былыя назвы'''
|-style="background:#FAFAFA;" align="left"
| Віцебская вуліца || Наваракаўская вуліца<ref name="hud">[http://minchanin.esmasoft.com/maps/1858/index.html План губернского города Минска ([[1858]])] // Т. А. Карповіч. Культурнае жыццё Мінска I паловы XIX стагоддзя. Мінск, «Рыфтур», 2007. С. 4—5. ISBN 978-985-6700-57-9</ref> || Няміга-Ракаўская вуліца
Нямігска-Ракаўская вуліца
Нямігскі завулак
|-style="background:#EEEEEE;" align="left"
| Вызвалення вуліца || Уваскрасенская вуліца || Татарская вуліца
Уваскрасенскі завулак
Вялікая Татарская вуліца
|-style="background:#FAFAFA;" align="left"
| Кальварыйская вуліца || Кальварыйская вуліца || Кальварыйска-Ракаўская вуліца
Кальварыйскі тракт
|-style="background:#EEEEEE;" align="left"
| Максіма Танка вуліца || Новая вуліца<ref name="hud" /> || Навакрасная вуліца
Танкавая вуліца ([[1928]]—[[1998]])
|-style="background:#FAFAFA;" align="left"
| Мельнікайтэ вуліца || Высокая вуліца<ref name="hud" /> || Глухоўская вуліца (частка)
Людамонцкі завулак (частка)
Глухая вуліца
Татарская Глухая вуліца
Ратамская вуліца (да [[1976]])

|-style="background:#EEEEEE;" align="left"
| Няміга вуліца || Нямігская вуліца || Няміга-Школьная вуліца (частка)
Няміга-Раманаўская вуліца (частка)
Кацярынінская вуліца (частка, [[1866]]—[[1926]])
Кастуся Каліноўскага вуліца (частка, [[1926]]—[[1940-я]])
|-style="background:#FAFAFA;" align="left"
| Ракаўская вуліца || Ракаўская вуліца || Юраўская вуліца (частка)
Новафранцысканская вуліца (частка)
Астроўскага вуліца ([[1937]]—[[1993]])
|-style="background:#EEEEEE;" align="left"
| Шпалерная вуліца || Уваскрасенская вуліца || Уваскрасенскі завулак
Вызвалення вуліца
|-style="background:#FAFAFA;" align="left"
| Юбілейная плошча || Юбілейная плошча || Плошча 25 Кастрычніка
|-style="background:{{Колер|Беларусь}};" align="left" colspan="3"

|-style="background:#FAFAFA;" align="left"
| Безыменны праезд да хлебазавода || Юрава-Завальная вуліца || Завальная вуліца
|-style="background:#EEEEEE;" align="left"
| Не існуе || Нямігска-Ракаўская вуліца ||

{{зноскі}}

== Літаратура ==
Радок 11 ⟶ 73:
* Т. А. Карповiч. Культурнае жыццё Мiнска I паловы XIX стагоддзя. Мiнск, "Рыфтур", 2007. — 64 c. ISBN 978-985-6700-57-9
* [http://minsk-old-new.com/minsk-2908-ru.htm Вячеслав Бондаренко. Названия минских улиц за последнее столетие: тенденции, загадки, парадоксы // «Минск старый и новый»]

{{зноскі}}

== Спасылкі ==