Гоман (газета, 1916): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 2 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q3920660 (translate me)
вікіфікацыя, афармленне
Радок 1:
[[FileФайл:Homan1916Homan1918.jpg|thumb|250px|«Homan», №83№ 83 (273)]]
'''«Homan»''' («Гоман»)  — беларуская грамадска-палітычная і літаратурная [[газета]].
 
Выдавалася з 15(28).2.[[1916]] да канца 1918 ў [[ВільняГорад Вільнюс|Вільні]] на беларускай мове з дазволу акупацыйных германскіх улад. Выходзіла 2 разы на тыдзень [[беларускі лацінскі алфавіт|лацінкай]] і кірыліцай (з 1.9.1916). Рэдактары [[В. Ластоўскі]], Я. Салавей (з №33№ 33 (125), 1917).
 
Сацыяльна-палітычная праграма газеты набліжалася да сялянска-работніцкага сацыялізму: народаўладдзе, ліквідацыя эксплуатацыі наёмных работнікаў, ідэя кіравання грамадствам праз «усялякія таварыствы, кааператывы, прафесіянальныя работніцкія хаўрусы». Выступала за нацыянальна-культурнае адзінства беларускага народа, незалежную Беларускую рэспубліку, якая магла б уваходзіць на канфедэратыўнай аснове ў адроджанае Вялікае Княства Літоўскае. Інфармавала пра сацыяльныя і нацыянальныя супярэчнасці, унутранае і міжнароднае становішча краю. Вітала звяржэнне самадзяржаўя ў Расіі і нацыянальнае самавызначэнне народаў. Найвышэйшымі каштоўнасцямі вольнага грамадства лічыліся нацыянальная незалежнасць, інтэлектуальная і палітычная свабода, родная мова і культура, сацыяльны аптымізм і хрысціянская вера.
 
Газета надрукавала шэраг артыкулаў, нарысаў, іншых матэрыялаў па гісторыі Беларусі і нацыянальнай культуры, у т.л. артыкулы «1491  — 1916» (па гісторыі беларускага друку), «У 400-летнюю гадаўшчыну» (пра «Біблію» Ф. Скарыны), «Рэфармацыйны рух на Беларусі», «Прычыны заняпаду беларускага адраджэння ў XIX ст.», «Абычаёвае права беларускага сялянства» В. Ластоўскага (пад псеўд. Власт, В. Л.), «Святы Іазафат Кунцэвіч» [[Б. Пачопка|Б. Пачопкі]] (пад крыпт. Б. П.), «10-летні юбілей беларускай прэсы», «Разбітая традыцыя» (пра неабходнасць адраджэння Беларуска-Літоўскай дзяржавы) [[А. Луцкевіч]]а (пад псеўд. І. Мялешка), «Памяці Справядлівага» (пра К. Каліноўскага) Сваяка, «Што было і што павінна быць» (пра традыцыі ВКЛ) Пётры з Арлянят. Шэраг артыкулаў газета прысвяціла актуальным сацыяльна-палітычным праблемам: «Што такое дэмакратызм» і «Шляхам творчасці» В. Ластоўскага, «Нашы патрэбы», «Палажэнне работнікаў», «Новы клас», «Фальшывыя прыяцелі», «Не запугаюць», «Да дзяржаўнай еднасці», «Да родных ніў», «Места і вёска» А. Луцкевіча, «Хто ты гэткі?» [[Ф. Аляхновіч]]а і інш. Асвятлялася дзейнасць Дзяржаўнай думы Расіі, пераважна выступленні эсэраў і сацыял-дэмакратаў меншавіцкага кірунку, газета друкавала інфармацыю з франтоў, паведамленні германскага генеральнага штаба (рубрыка «Афіцыйны аддзел»), меліся рубрыкі «У Вільні і ваколіцах», «3 усяго свету», «3 усяго краю», «Весткі з Расіі», друкаваліся тэлеграмы, абвесткі беларускіх кнігарняў, камерцыйная рэклама. Газета надрукавала разнастайныя матэрыялы па гісторыі нацыянальна-культурнага і літаратурнага руху, легенды, апрацаваныя [[Я. Баршчэўскі]]м, мемуары [[А. Абуховіч]]а, некралогі [[Цётка (Алаіза Пашкевіч)|Цётцы]], [[М. Багдановіч]]у, [[Аляксандр Ельскі|А. Ельскаму]]. Упершыню апублікавала некаторыя творы [[Я. Колас]]а, М. Багдановіча, [[З. Бядуля|З. Бядулі]], [[А. Гарун]]а, [[Ц. Гартны|Ц. Гартнага]], [[А. Гурло]], а таксама даследаванні [[М. Нікіфароўскі|М. Нікіфароўскага]], літаратурна-крытычныя нарысы А. Луцкевіча (пад псеўд. А. Навіна).
 
== Літаратура ==