Розніца паміж версіямі "Педра Кальдэрон дэ ла Барка"

| Сайт =
}}
'''Педра Кальдэро́н дэ ла Ба́рка''' ([[{{ДН|17 студзеня]] [[|1|1600]] }} [[{{ДС|25 мая]] [[|5|1681]]}})  — [[драматург]] і [[паэт]] перыяду Залатога веку іспанскай літаратуры. Яго творы лічацца адным з найвышэйшых дасягненняў літаратуры той эпохі. Аўтар амаль 200 драматычных сачыненняў, Кальдэрон завяршае гісторыю іспанскай класічнай драмы. З пачатку [[19 стагоддзе|XIX ст.]] Кальдэрон набывае міжнародную вядомасць і часта параўноўваецца з [[Шэкспір]]ам па значэнні для еўрапейскага тэатра.
 
== Біяграфія ==
Сваю першую камедыю Кальдэрон піша ў 13 гадоў і ўдастойваецца пахвалы Лопэ дэ Вэгі. Паміж [[1620]] і [[1622]] гадамі Кальдэрон перамагае ў некалькіх паэтычных спаборніцтвах у гонар св. Ісідора ў Мадрыдзе. У якасці драматурга, Кальдэрон дэбютаваў п'есай «''Каханне, гонар і ўлада''» («''Amor, honor y poder''»), прадстаўленай [[29 чэрвеня]] [[1623]] года.
 
Паводле некаторых звестак, у перыяд [[1625]]—[[1635]]  гг., Кальдэрон служыў у іспанскай арміі ў [[Італія|Італіі]] і Фландрыі. Аднак згодна з некаторымі тагачаснымі дакументамі, у гэты перыяд Кальдэрон знаходзіўся ў Мадрыдзе. Цягам часу дзьвюх наступных дэкад, Кальдэрон напісаў больш за 70 п'ес, большасць з якіх былі свецкімі драмамі, якія пісаліся для камерцыйных тэатраў. На пачатку [[1629]] года адзін з яго братоў быў паранены акцёрам, які пасля атрымаў прытулак у манастыры. Кальдэрон, разам са сваім другім братам і з некалькімі канстэбэлямі ўварваўся ў манастыр, імкнучыся схапіць злодзея. Неўзабаве свецкі прапаведнік [[Гартэнзьё Фелікс Паравасіна]] ў пропаведзі перад [[Філіп IV, кароль Іспаніі|Філіпам IV]] абвінаваціў учынак Кальдэрона. Кальдэрон у сваю чаргу адказаў на гэтую пропаведзь сваёй прамовай ''El príncipe constante'', выкрываючы напышлівае красамоўства Паравасіна. З-за сваёй прамовы драматург быў пакараны трохдзённым хатнім арыштам і быў вымушаны прыбраць абразлівыя радкі са сваёй п'есы.
[[Выява:Escenario.gif|thumb|left|200px|Чарцёж сцэны прыдворнага тэатра ў палацы Буэн-Рэтыра]]
Да часу смерці [[Лопэ дэ Вэга|Лопэ дэ Вэгі]] ў [[1635]], Кальдэрон ужо лічыўся першым драматургам Іспаніі. Ён выклікаў нямалую прыхільнасць да сваёй асобы з боку двара, і ў [[1636]]—[[1637]]  гг., Філіп IV пасвяціў Кальдэрона ў [[рыцар]]ы ордэна Св. Санцьяга і замовіў у драматурга серыю тэатральных п'ес для мадрыдскага каралеўскага тэатра, уладкаванага ў нядаўна збудаваным палацы Буэн-Рэтыра.
 
У [[1640]]—[[1642]]  гг., выконваючы воінскія абавязкі, Кальдэрон у складзе роты кірасіраў, сфармаванай графам-гэрцагам [[Гаспар дэ Гусман|Аліварэсам]], удзельнічаў у падаўленні «Паўстання жняцоў» (нацыянальна-сепаратысцкага руку) у [[Каталонія|Каталоніі]], дзе праславіўся сваёй мужнасцю ў бітве каля [[Тарагона|Тарагоны]]. У [[1642]]  г. па стану здароў’яздароў'я ён пакідае вайсковую службу і праз тры гады атрымлівае спецыяльную ваенную пенсію за заслугі ў бітве.
 
Біяграфія наступнага перыяду жыцця Кальдэрона застаецца няяснай. У [[1647]]  г. памірае яго брат, Дыега Кальдэрон. Паміж [[1647]] і [[1649]], ад невядомае жанчыны ў драматурга нараджаецца сын. Кальдэрон даручае гадаванне свайго сына свайму пляменніку, сыну памерлага брата Дыега. Верагодна, што гэтыя падзеі (смерць брата, нараджэнне незаконнага сына, пачатак ціску на тэатр) паўплывалі на рашэнне Кальдэрона канчаткова далучыцца да служэння Богу. У [[1650]] годзе ён становіцца тэрцыярыям ордэна св. Францыска, і ў [[1651]] прысвячаецца ў святары. Пасля прысвячэння Кальдэрон адмаўляецца пісаць свецкія пьесы і звяртаецца да жанру ''autos sacramentales''  — алегарычныя п'есы па сюжэтах, запазычаных галоўным чынам з [[Біблія|Бібліі]] і Свяшчэннага Пісання, якія драматычна ілюстравалі таінства [[Эўхарыстыя|Эўхарыстыі]]. У [[1662]], дзве з ''аўта'' Кальдэрона, ''Las órdenes militares'' і ''Mística y real Babilonia'', былі аб’ектаміаб'ектамі следства [[інквізіцыя|інквізіцыі]]; першая была забароненая, рукапіс п'есы канфіскаваны і праляжаў у забыцці да [[1671]] года.
 
У [[1663]] годзе Кальдэрон быў прызначаны прыватным духоўнікам Філіпа IV; гэтую ганаровую пасаду за Кальдэронам захаваў і пераемнік караля, [[Карл II, кароль Іспаніі|Карл II]]. На 81 гаду жыцця Кальдэрон піша сваю апошнюю свецкую пьесу, ''Hado y Divisa de Leonido y Marfisa'', у гонар шлюба Карла II і Марыі-Луізы дэ Арлеан. Нягледзячы на папулярнасць яго п'ес і ласку з боку каралеўскага двара, апошнія гады Кальдэрона прайшлі ў галечы.
* '''Камедыі інтрыгі'''. Самая «традыцыйная» група п'ес Кальдэрона ўключае ў сябе камедыі, пабудаваныя па канонах тэатра Лопэ дэ Вэга, з заблытанай і захапляльнай любоўнай інтрыгай. Ініцыятарамі і самімі актыўнымі ўдзельнікамі інтрыгі часцей за ўсё становяцца жанчыны. Камедыям уласцівы так званы ''«кальдэронаў ход»'' — выпадкова трапіўшыя да герояў прадметы, лісты, якія дайшлі памылкова, патаемныя хады і дзьверы. Прыклады: ''«Дама-прывід»''
 
== Спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Pedro Calderón de la Barca}}
* [http://es.wikisource.org/wiki/Pedro_Calder%C3%B3n_de_la_Barca Арыгінальныя тэксты Кальдэрона ў іспанскай Вікітэцы] {{ref-es}}
[[Катэгорыя:Пісьменнікі барока]]
[[Катэгорыя:Пісьменнікі-святары]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 17 студзеня]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1600 годзе]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мадрыдзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі 25 мая]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1681 годзе]]