Іван Данілавіч Юркевіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Іван Данілавіч Юркевіч''' ({{ДН|22|6|1902}}, вёска Сяргеевічы, Пухавіцкі раён, Мінская вобла...'
 
Радок 2:
== Біяграфія ==
Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1930). З 1930 г. выкладчык, асістэнт, дацэнт Беларускага лесатэхнічнага інстытута, адначасова з 1932 г. старшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара, намеснік дырэктара, загадчык кафедры Беларускага НДІ лясной гаспадаркі. З 1953 г. загадчык лабараторыі і дырэктар Інстытута лесу АН БССР, з 1956 г. загадчык лабараторыі Інстытута біялогіі АН БССР, з 1963 г. дырэктар, з 1967 г. загадчык лабараторыі [[Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча НАН Беларусі|Інстытута эксперыментальнай батанікі імя. В.Ф. Купрэвіча АН БССР]].
 
Работы па пытаннях лясной, лугавой і балотнай расліннасці, феналогіі, плоданашэння, унутрывідавых формаў драўняных раслін. Распрацаваў геабатанічнае раянаванне Беларусі, даў класіфікацыю тыпаў лясоў, правёў даследаванні па ацэнцы стану і аднаўлення сусветна вядомых беларускіх дуброў. Вывучаў структуру расліннага покрыва, заканамернасці яго размяшчэння на тэрыторыі Беларусі і ахове каштоўнага мясцовага генафонду расліннага покрыва. Сумесна з вучнямі абагульніў найважнейшыя вынікі даследаванняў асноўных фармацый лясоў, распрацаваў прынцыпы і рэгіянальную методыку картаграфавання расліннасці і на гэтай аснове стварыў серыю геабатанічных карт рэспублікі і асобных рэгіёнаў.