Міхаіл Багданавіч Гарабурда: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя, афармленне, шаблон
дапаўненне
Радок 48:
| Commons =
}}
'''Міхаіл Багданавіч Гарабурда''' (? — {{ДС|12|07|1586}}) — [[Вялікае Княства Літоўскае|вялікалітоўскі]] дзяржаўны дзеяч, дыпламат.<ref name="БС">{{кніга
|аўтар =
|частка = Гарабурда Михаил Богданович
|загаловак = Биографический справочник
|арыгінал =
|спасылка =
|адказны =
|выданне =
|месца = Мн.
|выдавецтва = «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки
|год = 1982
|том = 5
|старонкі = 138
|старонак = 737
|серыя =
|isbn =
|тыраж =
}}</ref>.
 
== Біяграфія ==
Радок 54 ⟶ 71:
З 1559 [[дзяк]] [[Канцылярыя Вялікага Княства Літоўскага|Канцылярыі ВКЛ]], з 1566 — [[Вялікія пісары літоўскія|вялікі пісар літоўскі]]<ref>Вольф… С. 270.</ref>. У 1584 паступіў на ўрад [[Кашталяны менскія|кашталяна менскага]]<ref name="ЭнцВКЛ">{{крыніцы/ЭнцВКЛ|Пазднякоў В.|Гарабурда Міхаіл Багданавіч|1|495}} С. 495</ref>, але як вялікі пісар згадваецца яшчэ ў 1579 годзе<ref>Вольф… С. 270. Заўв. 7.</ref>.
 
Зрабіў значны ўклад у дыпламатычнае забеспячэнне [[Лівонская вайна, 1558-1583|Інфлянцкай вайны]] (1558—1582). У 1559 і 1561 гадах у пасольствах да [[Крымскае ханства|крымскага хана]] па падтрымку супраць [[Вялікае Княства Маскоўскае|Маскоўскай дзяржавы]]. У 1563—1564 і 1566 — сакратаром пасольства ў Маскву, у 1571 і 1572—1573 — паслом. Вёў перамовы пра магчымую элекцыю на сталец [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] царэвіча [[Фёдар I, цар і вялікі князь усяе Русі|Фёдара Іванавіча]]. За дыпламатычныя заслугі (заключэнне перамір'я) прызначаны вялікім пісарам літоўскім, атрымаў дзяржаўства свіслацкім. Пазней, абвінавачаны ў планах перадаць Маскве [[Лівонія|Лівонію]] ў абмен на [[Горад Полацк|Полацк]], некаторы час быў адхілены ад дыпламатычнай службы. У 1579—1581 у войску. У 1582 удзельнічаў у заключэнні [[Ям-Запольскі мір|Ям-Запольскага перамір'я]], быў у складзе пасольства ў Маскву<ref name="БС"/>. Прыхільнік аб'яднання Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай праз дыпламатыю<ref name="БС"/>. У 1585 вёў перамовы з маскоўскім пасольствам, якое прыехала да Стэфана Баторыя<ref name="БС"/>. Сам быў паслом у Маскву ў 1585—1586, вёў перамовы пра антытурэцкі саюз<ref name="ЭнцВКЛ"/>.
 
Валодаў маёнткамі Востраў, Клімавічы і Угрын ([[Слонімскі павет]]), путнымі слугамі ў [[Полацкае ваяводства|Полацкім ваяводстве]], у 1566—1568 — дзяржаўца свіслацкі. Паводле Попісу 1567 года, ставіў у войска 17 коней. У 1568 атрымаў у валоданне Слонімскую воласць з дванаццаццю вёскамі<ref name="ЭнцВКЛ"/>.
 
Адзін з кіраўнікоў праваслаўнай партыі ў ВКЛ. За пасольствамі ў Маскву, купляў рукапісныя кнігі, шмат якія з іх пасля былі выдадзены ў ВКЛ. Куплены ў Маскве Генадзеўскі спіс [[Біблія|Бібліі]] перадаў князю [[Канстанцін Іванавіч Астрожскі|К. І. Астрожскаму]], спіс быў узяты за аснову выдання г. зв. [[Астрожская Біблія|Астрожскай Бібліі]] (1581)<ref name="БС"/><ref name="ЭнцВКЛ"/>.
 
== Сям'я ==