Яўрэйская кухня: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др The file Image:Kosher_Salt.JPG has been removed, as it has been deleted by commons:User:Ellin Beltz: ''Per commons:Commons:Deletion requests/File:Kosher Salt.JPG''. ''Translate me!''
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
'''Яўрэйская кухня''' спалучае ў сабе розныя кулінарныя традыцыі [[яўрэі|яўрэйскага народа]] з усяго свету. Кухня вызначаецца разнастайнасцю. Яна развівалася на працягу многіх стагоддзяў і фарміравалася згодна з [[кашрут]]ам і традыцыямі [[іўдаізм]]а.
 
Вялікі ўплыў на яўрэйскую кухню аказвалі рэлігійныя абрады, якія прадугледжвалі не толькі строга вызначыныя прадукты, але і спосабы прыгатавання ежы. Рэлігія прадпісывала яўрэям не есці [[свініна|свініну]], а ў ежу ўжываць мяса толькі парнакапытных жывёл  — [[ялавічына|ялавічыну]], [[бараніна|бараніну]], а таксама хатнюю птушку  — курэй, гусей.
 
У стравах яўрэйскай кухні забараняецца змешваць мясныя і малочныя прадукты, ужываць [[кроў]], а таксама вырабы з крыві.
Радок 11:
Галоўныя мясныя стравы гатуюць як з натуральнага, так і сечанага мяса.
 
Сярод улюбёных тыпаў першых страў  — [[булён]]ы (мясныя, курыныя) з [[грэнкі|грэнкамі]], прафітролямі (мандлен), абсмажанай [[локшына]]й. У якасці галоўных страў перавага аддаецца фаршаваным стравам (фаршыраванай рыбе, фаршаваным гусіным шыйкам; стравам, прыгатаваным з молатага мяса ([[рулет]]ам, [[тэфтэлі|тэфтэлям]], [[кнедлі|кнедлям]]), а таксама [[цымес]]ам  — паўтушанай, паўадваранай [[гародніна|гародніне]]. У шэрагу страў захоўваецца ў вельмі малой ступені ўплыў усходняй кухні: кісла-салодкае мяса, цымес, дзе мяса ці гародніна спалучаюцца з маленькай колькасцю [[сухафрукт]]аў, а таксама прымяненне [[цукар|цукру]] ў несалодкіх стравах (селядзец, рыба, гародніна).
 
[[Малако]] ў яўрэйскай кухні ўжываецца толькі свежае.
Радок 17:
Вострыя [[прыправы]] прымяняюцца абмежавана і па асартыменце ([[цыбуля рэпчатая|цыбуля]], [[часнок]], [[хрэн]], [[кроп]], [[чорны перац]], [[гваздзік, прыправа|гваздзік]], [[карыца]], [[імбір]]), і па колькасці.
 
Найбольш шырока прымяняюцца метады цеплавой апрацоўкі  — адварванне, прыпусканне, тушэнне пад накрыўкай на пліце. Духоўка выкарыстоўваецца вельмі рэдка.
 
Шырока выкарыстоўваецца пасероўка гародніны і [[мука|мукі]]. Для сувязі прадуктаў у пэўных стравах выкарыстоўваюцца [[яйка|яйкі]], якія дадаюцца ў стравы ў чыстым выглядзе, без сумесі з малаком.
Радок 25:
== Геаграфічная разнастайнасць ==
[[File:Frito gaditano- 2009.jpg||thumb|''Pescaíto frito'', страва андалузскіх яўрэяў з Іспаніі і Партугаліі 16-га стагоддзя]]
Яўрэйская кухня неаднастайная. У ёй можна вылучыць кухні [[сабры|сабраў]] (карэнных жыхароў [[Ізраіль|Ізраіля]]), [[ашкеназы|ашкеназаў]] (Цэнтральная і Усходняя Еўропа), [[сефарды|сефардаў]] (выгнаных з сярэднявечных [[Іспанія|Іспаніі]] і Партугаліі і аселых у Галандыі, Балгарыі і Міжземнамор'е) і, нарэшце, усходніх яўрэяў, якія прыбылі з блізкаўсходніх краін.<ref>''Николай Керженец''. [http://orient.rsl.ru/assets/files/food/vostokoed-201.pdf Еда обетованная // Восточная коллекция, весна 2001.]  — С. 151—159</ref>
 
Сытная кухня яўрэяў-[[ашкеназы|ашкеназаў]] заснавана на стагоддзях жыцця ў халодным клімаце Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, у той час як на больш лёгкую, "«сонечную"» кухню яўрэяў-[[сефарды|сефардаў]] паўплывала жыццё ў Міжземнаморскім рэгіёне.
 
Кожная яўрэйская абшчына мае свае традыцыйныя стравы. У [[Іспанія|Іспаніі]] і [[Партугалія|Партугаліі]] агульны інгрыдыент шматлікіх страў  — [[аліўкі]], і многія прадукты смажаць на алеі. Ідэя абсмажывання рыбы як, напрыклад, у традыцыйнай [[Вялікабрытанія|брытанскай]] страве ''[[рыба і чыпсы]]'', была прывезена ў Вялікабрытанію сефардскімі яўрэйскімі імігрантамі.<ref>{{cite web|author=Jay Rayner |url=http://observer.guardian.co.uk/foodmonthly/story/0,,877008,00.html |title=Enduring love &#124; Food monthly &#124; The Observer |publisher=Observer.guardian.co.uk |date= |accessdate=2012-05-01}}</ref> У [[Германія|Германіі]] папулярнай стравай было [[рагу]]. Яўрэі [[Нідэрланды|Нідэрландаў]] звычайна елі салёныя агуркі, [[селядзец]], [[торт|тарты]] з сметанковага масла і ''bolas''. У [[Польшча|Польшчы]] яўрэі гатавалі розныя віды фаршыраванай і тушанай рыбы разам з супам з кнейдлах або локшэн ([[локшына]]). У [[Паўночная Афрыка|Паўночнай Афрыцы]] яўрэі ядуць [[кус-кус]] і [[таджын]].
 
Такім чынам, традыцыйная суботняя трапеза для яўрэяў-ашкеназаў можа ўключаць ростбіф, тушанае мяса ці курыцу, [[цымес]] з морквы, і бульбу, а традыцыйная суботняя трапеза сефардаў  — салаты, фаршаванае вінаграднае лісце, кус-кус і іншыя стравы блізкаўсходняй кухні.
 
== Кашрут ==
{{main|Кашрут}}
 
У аснову яўрэйскай кухні закладзена асаблівая сістэма харчавання  — [[кашрут]], які прадпісвае, якія прадукты дазволены і якім чынам павінна гатавацца ежа.
 
Забаронена гатаваць стравы, якія спалучаюць малочныя і мясныя прадукты. Акрамя таго, прытрымліванне кашрута патрабуе наяўнасць асобных набораў сталовага і кухоннага посуду і адмысловыя месцы для гатавання мясных і малочных страў.
Радок 44:
Нельга гатаваць у [[субота|суботу]]. Адсюль паходзяць рэцэпты страў, якія можна гатаваць у пятніцу, каб да суботы яны настаяліся.
 
Ежа, дазволеная яўрэям, называецца ''кашэрнай''. Гэта слова азначае "«прыдатны"», "«верны"». У сваю чаргу слова "«кашрут"» азначае стан кашэрнасці. Супрацьлеглае па значэнні паняццю "«кашэр" » — слова "«трэфа"», напрыклад, трэфныя стравы.
 
Кашэрнымі ў яўрэйскай кухні лічацца ўсе расліны, але не ўсе жывёлы, птушкі, рыбы. Перад тым, як мяса будзе прыдатным паводле кашруту, жывёлы (жвачныя парнакапытныя) і хатняя птушка павінны быць зарэзаны спецыяльным рэзнікам  "«шойхетам"», які павінен забіць жывёлу, прычыніўшы мінімум пакут, а таксама з яе павінна быць выдалена ўся [[кроў]].
 
Акрамя кашруту, у [[Ізраіль|Ізраілі]] дзейнічаюць і іншыя харчовыя забароны. Напрыклад, кожны сёмы год, званы «шміта», палі і сады належыць пакідаць неапрацаванымі, каб зямля адпачывала. Ужываць [[плод|плады]] гэтага ўраджаю забаронена, яўрэі купляюць гародніну і садавіну з-за мяжы. Нельга ёсць і плады любога дрэва, якія выспяваюць на працягу трох гадоў пасля яго пасадкі. [[Талмуд]] патрабуе аддзяляць ад сабранага вінаграда дзесяціну (''маасер'') для Храма, але паколькі яго няма, гэтая частка ўрачыста знішчаецца ў прысутнасці равіна. Перад ежай яўрэі прамаўляюць розныя блаславення (у залежнасці ад віду ежы), а перад ужываннем [[хлеб]]а здзяйсняюць абмыванне рук.<ref name=pr1/>
Радок 55:
Таксама можна спажываць [[гародніна|гародніну]] і [[садавіна|садавіну]], але перад гатаваннем патрабуецца чысціць іх ад насякомых і чарвякоў, а таксама замочваць на 18 хвілін.
 
Па кашруту, яйкі птушак павінны мець абавязкова розныя канцы: адзін  — больш востры, другі  — больш акруглы.<ref>''Константинова И. Г.'' Еврейские праздники. Рецепты национальной кухни для праздничного стола / И.  Г.  Константинова.  — М.: РИПОЛ классик, 2007.  — 64 с.: ил.  — (Вкусно и просто) ISBN 978-5-386-00014-1</ref>
 
== Супы ==
Радок 61:
У яўрэйскай кухні супы займаюць адно з пачэсных месцаў. У абедзе суп можа з'яўляцца самастойным абедзенным посілкам.
 
Шырока распаўсюджаны булёны, якія звычайна вараць з [[ялавічына|ялавічыны]] або птушкі. Варанае мяса выкарыстоўваюць для гатавання блінцоў. Пры падрыхтоўцы булёнаў у ваду кладуць сырую цыбулю цэлай галоўкай, якую пасля працэжвання выдаляюць. Булёны перад падачай запраўляюць цукрам у разліку 2-3 грама на порцыю. Да булёнаў звычайна дадаюць розныя вырабы з мукі  — [[крэплах]], [[фарфелах]], нудлэн і т.п.
 
Вараць таксама супы бульбяныя, бабовыя, малочныя.
Радок 72:
 
== Галоўныя стравы ==
 
=== Стравы з мяса ===
[[File:Gaenseschmalz-1.jpg|left|150px|thumb|Гусіны шмальц]]
Радок 80 ⟶ 81:
З мясных страў найбольш распаўсюджаным з'яўляецца кісла-салодкае мяса, як правіла, тушаная ялавічына з кісла-салодкім соусам, у які ўваходзіць [[цыбуля рэпчатая|рэпчатая цыбуля]], [[мёд]], мядовы пернік, сухары з чорнага хлеба, [[цукар]], [[воцат]] і [[разынкі]]; а таксама смажаніна, [[тэфтэлі]].
 
'''Фаршыраваная гусіная шыйка'''  — яшчэ адзін традыцыйны дэлікатэс яўрэйскага стала. Яе могуць падаваць халоднай, але значна лепш яна ў гарачым выглядзе. З доўгай гусінай шыі адбіраюць пазванкі і мяса, мяса змешваюць з абсмажанай на гусіным [[тлушч]]ы [[мука|мукой]] і [[цыбуля рэпчатая|цыбуляй]] і шчыльна набіваюць ім «панчоху» з непашкоджанай гусінай скуры. Потым усё гэта абсмажваюць да залацістай скарыначкі або тушаць у спецыяльным соусе, у склад якога ўваходзяць [[морква]], рэпчатая цыбуля і гусіны тлушч. [[Гарнір]]ам да фаршыраванай гусінай шыйцы можа служыць тушаная ў тлушчы [[морква]] з [[чарнасліў|чарнаслівам]]  — салодкі [[цымес]].
 
Гусіны тлушч шырока выкарыстоўваецца таксама для прыгатавання розных халодных закусак. Да іх адносяцца [[рэдзька]] з гусіным тлушчам, сечаныя [[яйка|яйкі]] з гусіным тлушчам, свежыя [[агурок|агуркі]] з сечанымі яйкамі, палітыя гусіным тлушчам разам з пасіраваннай у ім рэпчатай цыбуляй і г.д.
 
Сярод папулярных яўрэйскіх мясных страў:
* '''мэураў ерушалмі'''  — асарці з курыных трыбушкоў, якое з'яўляецца начынкай для [[піта|піты]].
* '''пракес'''  — [[галубцы]] з мясам.
* '''хелзль'''  — традыцыйная яўрэйская страва, фаршаваныя гусіныя або курыныя шыйкі.
* '''[[чолент]] (шолент, чолнт)'''  — традыцыйная яўрэйская суботняя страва з мяса, гародніны, крупы і [[фасоля|фасолі]]. Нагадвае смажаніну або густы суп. Гатуецца перад [[Шабат]]ам у ноч з пятніцы ў вялікім рондалі і таміцца на павольным агні да наступнага дня.
* '''шмальц'''  — у літаральным значэнні  — тлушч мяса і птушкі.
[[File:Vorschmack.jpg|150px|left|thumb|[[Фаршмак]]]]
[[File:Gefilta Fish-1-.jpg|150px|thumb|[[Гефілтэ фіш]] з кавалачкамі морквы і хрэнам]]
Радок 100 ⟶ 101:
Для яўрэйскай кухні характэрна тое, што рыбу часцей за ўсё адварваюць або тушаць парцыённымі кавалкамі, але рэдка пякуць.
 
Адна з тыповых яўрэйскіх рыбных страў  — '''[[фаршмак]]'''. Фаршмак можа ўжывацца ў якасці закускі, таксама як асноўная страва, звычайна з адварной [[бульба]]й. Уяўляе сабой [[паштэт]] з сечанага [[селядзец|селядца]], прыгатаваны без цеплавой апрацоўкі.
[[File:TzimmesS.jpg|thumb|Маркоўны [[цымес]] з [[мёд]]ам]]
Таксама шырока распаўсюджана '''[[гефілтэ фіш]]'''  — фаршыраваная рыба (у ідэале  — [[шчупак звычайны|шчупак]], але можа быць і [[карп]], [[лешч]], [[сазан]]). [[Фарш]]ам служыць мякаць рыбы, белы хлеб, рэпчатая цыбуля, яйкі, алей, цукар. Начыненыя кавалкі рыбы вараць у соусе з [[гародніна]]й і падаюць з [[хрэн]]ам.
 
=== Стравы з гародніны ===
Радок 110 ⟶ 111:
 
Сярод традыцыйных гароднінных страў:
* '''[[Латкес]]'''  — хрумсткія бульбяныя аладкі, традыцыйны пачастунак на яўрэйскае свята [[Ханука]], але яны могуць таксама спажывацца на закуску або на вячэру.
* '''[[Фалафель]]''' уяўляе сабой смажаныя ў [[фрыцюр]]ы шарыкі са здробненага [[гарох]]у, [[нут]]а або [[фасоля|фасолі]], часам з даданнем вострых прыпраў.
* '''[[Хумус]]'''  — яўрэйская закуска з нутавага (гарохавага) пюрэ. У склад хумуса звычайна ўваходзіць таксама [[аліўкавы алей]], [[часнок]], [[папрыка]], лімонны сок і [[тахіні]] ([[кунжут]]ная паста).
* '''[[Цымес]]'''  — традыцыйная страва яўрэйскай кухні. Уяўляе сабой салодкае гародніннае [[рагу]] з рознымі інгрэдыентамі. Адпаведна адрозніваюць [[морква|маркоўны]], [[фасоля|фасолевы]], [[нут]]авы і іншыя разнавіднасці цымеса. Таксама бываюць гароднінныя цымесы з мясам, якія ўжываюцца ў якасці гарачых страў.
 
=== Мучныя вырабы ===
Шмат розных страў у яўрэйскай кухні гатуецца з [[мука|мукі]]  — [[фрыкадэлькі]], запяканка з [[маца|мацы]], [[кнедлі]] з мацы, а таксама:
* '''Кнейдлах'''  — гарнір ці запраўка да [[булён]]у, па сваім выглядзе і спосабу прыгатавання нагадвае [[клёцкі]].
* '''[[Крэплах]]'''  — невялікія [[пельмені]] трохвугольнай формы. Раней начынкай для іх служыла толькі [[мяса]], пазней іх сталі начыняць [[тварог|тварагом]] і [[садавіна]]й, як варэнікі.
* '''Мандалах'''  — выраб з [[цеста]]. [[яйка|Яйкі]] змешваюць з мукой, дадаюць соль, вымешваюць цеста і раскатываюць яго вельмі тонка. Затым з цеста выразаюць розныя фігуркі, кідаюць у кіпячы [[тлушч]] (у фрыцюр) і абсмажваюць да залацістага колеру. Гатовыя мандалах падаюць да булёну.
* '''[[Фарфель]] (фарфелах)'''  — маленькія [[клёцкі]], якія гатуюць з цеста для [[локшына|локшыны]], нацёртага на тарцы. З-за памераў і формы фарфель называюць яшчэ яечнай пярлоўкай. Выкарыстоўваюць для заправак булёнаў і супаў, а таксама ў якасці [[гарнір]]у да мясных страў.
[[File:Challah Bread Six Braid 1.JPG|thumb|left|275px|[[Хала]]]]
 
=== Хлеб ===
Нацыянальны яўрэйскі хлеб  — '''[[маца]]'''  — робіцца з вады і мукі без солі. Па знешнім выглядзе блізка да вафлевага цесту, але толькі вельмі шчыльнае. На [[Песах]] яўрэі замест дражджавога хлеба ўжываюць мацу. Але маца можа таксама служыць зыходным прадуктам для прыгатавання іншых страў.
 
З дробленай мацы робяць велізарныя клёцкі ''«кнейдлах»'', звараныя ў булёне, яны становяцца вельмі пышнымі.
 
З кавалкаў наламанай мацы, размочанай у вадзе або малацэ, смажаць (як [[амлет]]) часам з цыбуляй і яйкам  — ''«мацэ брайе»''.
 
З дробак той жа мацы пякуць аладкі ''«мацэлаткес»'' і ''«хрэмзлах»''.
 
Шырока распаўсюджана і '''[[хала]]'''  — хлеб з здобнага дражджавога цесту, які гатуецца да [[Шабат]]а або да свята. Мае форму пляцёнкі, пасыпанай [[мак]]ам або [[кунжут]]ам.
 
Таксама яўрэі ўжываюць у ежу '''[[піта|піту]]'''  — круглы, плоскі хлеб, які гатуецца з тонкай белай або карычневай мукі.
[[File:Olve haroset.jpg|thumb|250px|right|[[Харасет]] з яблык, груш, разынак, фігаў, апельсінавага соку, чырвонага віна, кедравых арэхаў і карыцы]]
[[File:Honey Cake.jpg|250px|thumb|Класічны мядовы пірог  — [[леках]]]]
 
== Дэсерты ==
Для кандытарскіх вырабаў характэрна падабенства з блізкаўсходнімі прысмакамі. Але гэта праяўляецца ў тэхналогіі прыгатавання, а не ў падборы і ў кампазіцыі прадуктаў. Любімае цеста ў яўрэйскай кухні  — прэснае і пясочнае, але ў адрозненне ад блізкаўсходняга яно не масляністае, а яечнае, г.зн. яго аснову, 50 % вагі мукі, складаюць [[яйка|яйкі]], прычым, часцей за ўсё  — адны жаўткі. Характэрна таксама спалучэнне ў кандытарскіх вырабах [[мёд]]у і [[цукар|цукру]] ў розных прапорцыях.
 
Сярод традыцыйных яўрэйскіх прысмакаў:
* '''аменташ'''  — салодкія піражкі з [[мак]]авай начынкай, адзін з галоўных пачастункаў на свята [[Пурым]]. ''Аменташ'' у перакладзе з [[ідыш]]  — «кішэні Амана».
* '''ангемахц'''  — [[рэдзька]] ў [[мёд]]зе з [[арэх]]амі і [[апельсін]]авай цэдрай. Варыцца, як [[варэнне]].
* '''земелах'''  — традыцыйнае яўрэйскае [[печыва]] ў выглядзе невялікіх ромбікаў, выпечаныя з мукі, цукру, сметанковага масла, малака і яйка, пасыпанае зверху цукрам і [[карыца]]й.
* '''[[леках]]'''  — класічная яўрэйская [[мёд|мядовая]] каўрыжка з вялікай колькасцю спецый. Яна пахне [[імбір]]ам, [[карыца]]й і іншымі салодкімі водарамі. Па гэтай прычыне лэйках любяць гатаваць на [[Рош Ха-Шана]], калі прынята ёсць салодкія стравы, асабліва мёд, у надзеі, што надыходзячы год будзе салодкім.
* '''мандельброт'''  — выпечка з мігдалам.
* '''[[суфганіет]]'''  — пышныя румяныя пончыкі, якія выпякаюць на [[Ханука|Хануку]].
* '''[[тэйгелах]]'''  — маленькія шарыкі, выпечаныя з цеста, а затым звараныя ў мёдзе.
* '''[[хаменташ]]'''  — трохвугольныя дражджавыя піражкі з [[мак]]ам і [[арэх]]амі. Звычайна гатуюць на свята [[Пурым]].
* '''хрэмзлах'''  — традыцыйны салодкі велікодны выраб, які выпякаюць з мацавай мукі, мёду, варэння, імбіра і арэхаў. Далікатныя шарыкі або [[трохвугольнік]]і з прыемным водарам мёду.
* '''[[харасет]]'''  — страва яўрэйскай нацыянальнай кухні, уяўляе сабой сумесь з арэхаў, сушанай або свежай садавіны, спецый, часцей за ўсё карыцы, і салодкага віна.
 
== Напоі ==
У адрозненне ад [[іслам]]у [[іўдаізм]] не забараняе і нават не абмяжоўвае ўжыванне спіртных напояў, але толькі прыгатаваных з кашэрных прадуктаў. [[Віно]] павінны рабіць толькі яўрэі-вернікі, якія строга выконваюць запаведзі. Некаторыя віна і напоі на іх аснове ([[каньяк]]і, [[лікёр]]ы, настойкі) ужываць нельга. [[Гарэлка]], [[віскі]], [[піва]] і іншыя [[збожжа]]выя напоі звычайна лічацца кашэрнымі.
 
Гарэлка лічыцца кашэрнай, калі згодна з іўдзейскімі традыцыямі яна прыгатавана без прымянення харчовых дабавак і прадуктаў жывёльнага паходжання, напрыклад не ачышчалася [[малако]]м.<ref name=pr1>''Вадим Эрлихман''. Правильная пища // Вокруг света, май №5№ 5 2008.  — С.182-190</ref>
 
== Святочнае меню ==
 
=== Шабат-меню ===
[[File:Kugel.jpg|thumb|[[Локшэн кугель]]]]
Сярод святаў [[яўрэйскі каляндар|яўрэйскага календара]] [[Шабат]]  — [[субота]]  — займае асаблівае месца. Традыцыя забараняе рабіць у суботу трыццаць дзевяць будзённых дзеянняў, якія парушаюць адчуванне свята. Да іх адносяцца ўсё, што звязана з грашовымі разлікамі і паўсядзённай працай (гатаванне ежы), а таксама ўсе размовы на будзённыя тэмы. Для трапезы выкарыстоўваецца самы прыгожы посуд.
 
Згодна з яўрэйскім законам, у суботу нельга гатаваць любую ежу. [[Смажанне]], варэнне і выпечка павінны быць закончаны ў пятніцу ўвечары, да заходу сонца. Традыцыйнай стравай на Шабат з'яўляецца [[чолент|шолент]] (або чолент). Чолент гатуюць з невялікай колькасці [[мяса]], [[фасоля|фасолі]], [[цыбуля рэпчатая|цыбулі]] і [[бульба|бульбы]]. Чолент часткова вараць яшчэ ў пятніцу  — да паловы або да траціны гатоўнасці, а затым змяшчаюць на ''[[блех]]''  — жалезны ліст на сярэдняе полымя газавай гарэлкі. Тут ён даходзіць да гатоўнасці.<ref>The Complete & Illustrated Guide by Rabbi Fishel Jacobs Sabbath</ref>
 
Галоўнае ўпрыгожванне абеду на Шабат  — свежаспечаная [[хала]], пасыпаная макам або кунжутам.
 
Яўрэі часта гатуюць на Шабат [[гуляш]]ы доўгага тушэння, так званыя ''ваты''. Гэта страва прыйшла ад эфіопскіх яўрэяў. Ваты традыцыйна падаюць на стол з праснакамі, якія нагадваюць бліны, якія робяць перад Шабатам, і заварочваюць у чысты ручнік да гатоўнасці вата. Вараныя [[яйка|яйкі]]  — абавязковая частка гэтай стравы.
 
[[Кугель]]  — яшчэ адна традыцыйная страва на Шабат. Кугель у шырокім разуменні  — гэта [[пудынг]] ([[запяканка]]). Слова «кугель» («кугол», «кугл») на мове [[ідыш]] азначае круглы. Форма стагоддзямі заставалася круглай, а склад кугеля мяняўся. Класічны варыянт  — [[локшына]] з гусіным [[тлушч]]ам, залітая ўзбітымі яйкамі. На Шабат гатуюць салодкі локшэн кугель  — запяканка з локшыны, часта з разынкамі і спецыямі. Несалодкія кугеля могуць быць прыгатаваны з бульбы, морквы або з рознай гародніны.
 
Традыцыйная локшына  — ''локшэн''  — робіцца з цеста з мукі і яек, потым раскатываюцца лісты і разрэзаюцца на доўгія палоскі. Калі цеста разразаюць на маленькія квадраты, атрымліваецца [[фарфель]]. І фарфель, і локшэн, як правіла, вараць і падаюць з супам.
[[File:Homemade hamantaschen.jpg|thumb|[[Хаменташ]]]]
 
Радок 175 ⟶ 179:
[[Пурым]] традыцыйна святкуецца ў 14-ы дзень месяца [[адар]]. [[Талмуд]] прадпісвае яўрэям праводзіць гэты дзень у весялосці. Гэта адно з нешматлікіх святаў, калі яўрэям дазволена ўжываць моцныя напоі.
 
Адзін з галоўных пачастункаў  — ''аменташ'' («кішэні Амана»)  — салодкія піражкі з макавай начынкай, а таксама трохвугольныя здобныя булачкі з [[мак]]ам і мёдам  — ''[[хаменташ]]'' («вушы Амана»). На стол ставяць [[семкі]], [[фасоля|фасолю]] і крупы ў памяць аб бедным сілкаванні царыцы Эсфір, якая вымушана была есці толькі насенне, каб не ўжываць не кашэрную ежу. Не абыходзіцца і без запечанай [[індык свойскі|індычкі]], якую гатуюць у напамін аб велізарнай тэрыторыі царства Эсфір.
 
=== Песах-меню ===
[[Песах]] прысвечаны самай галоўнай падзеі біблейскай гісторыі, якая лічыцца пачаткам гісторыі яўрэйскга народа  — Зыходу з [[Егіпет|Егіпта]] і вызваленню ад 400-гадовага нявольніцтва.
 
На працягу ўсіх дзён святкавання [[Тора]] забараняе ў любым выглядзе ўжываць у ежу квашанае (''«хамец»''). Згодна з [[Біблія]]й, гэта тая самая ежа, якой яўрэі не паспелі назапасіцца, калі спешна пакідалі Егіпет. Закваска лічыцца сімвалам гордасці, яна прымушае [[цеста]] падымацца і надзімацца, нібы ўзвышае сябе і ледзь не лопаецца ад гордасці чалавек.
[[Выява:Hand-baked shmurah matza.jpg||thumb|right|200px|Маца традыцыйная]]
Яўрэі-артадоксы не ўжываюць падчас свята і ''кітніёт''  — усе сыпкія прадукты, уключаючы [[рыс]], [[грэчка|грэчку]], [[кукуруза|кукурузу]], бо ў іх выпадкова можа трапіць [[збожжа]]. Яны адмаўляюцца і ад любога расліннага алею, акрамя [[аліўкавы алей|аліўкавага]].<ref name=pr1/>
 
Саладовы лікёры і [[піва]] забароненыя. Законы велікоднага кашруту патрабуюць, каб ніякія часціцы «хамец» не патрапілі ў ежу падчас свята.
 
Адзіны хлеб, які дазволены ў свята,  — гэта [[маца]]  — прэсныя хлябцы з пшанічнай мукі, якімі сілкаваліся яўрэі ў Егіпце і падчас зыходу з Егіпта. Мацу гатуюць толькі з мукі і вады, яна  — сімвал сціпласці і прастаты. Часам мацу расціраюць у парашок і атрымліваецца падабенства мукі, якую выкарыстоўваюць для выпечкі або вырабу клёцак для супаў.
 
У гэту ноч сям'я і госці збіраюцца вакол стала, на які ставяць лепшы посуд і сярэбраныя прыборы, свечкі, кашэрнае віно і тры вялікія кавалкі мацы.
 
Перад галавой дома ставяць талерку ''«кеара»''. На ёй павінны быць выкладзены ''«зроа»''  — запечаная костачка [[ягня]] (велікоднае ахвярапрынашэнне); ''«бейіа»''  — печанае [[яйка]], якое сімвалізуе смутак па разбураным храме ў [[Іерусалім]]е; ''«марор»''  — горкія травы (звычайна выкарыстоўваюць свежы [[хрэн]]) як сімвал пакінутай горычы пасля пакут, выпрабаваных у рабстве; ''«[[харасет]]»''  — сумесь з нарэзаных [[яблык]]аў, здробненых [[арэх]]аў, [[карыца|карыцы]] і віна, якая сімвалізуе гліну, якую яўрэі выкарыстоўвалі для будаўніцтва егіпецкіх манументаў; ''«карпас»''  — [[пятрушка]], [[сельдэрэй]] або [[салата, расліна|зялёная салата]], якія сімвалізуюць беднае харчаванне ў Егіпце, прычым зеляніну акунаюць у салёную ваду як напамін аб пралітых слязах; адмыслова ўпрыгожаны кубак для прарока Эліяха.
 
Велікодная трапеза (''седэр'') строга распісана. На яе пачатку галава сям'і дае кожнаму з тых, што сядзяць за сталом, кавалак адваранай [[бульба|бульбы]], які мачаюць у кубак з салёнай вадой. Затым усе з'ядаюць па кавалачку мацы, а большую частку пакідаюць напрыканцы. Акрамя абрадавых страў, гаспадыня можа ставіць і іншыя стравы: чым іх больш, тым лепш.<ref name=pr1/>
Радок 200 ⟶ 204:
[[File:Ribotroshhashana.jpg|thumb|Пяць гатункаў варэнья для Рош Ха-Шана згодна лівійскай традыцыі: (зверху па гадзіннікавай стрэлцы): з яблык, айвы, слівы, гарбуза, апельсіна (у цэнтры)]]
[[File:Teiglach, Traditional Ashkenazi Holiday Dish.jpg|thumb|Teiglach, Traditional Ashkenazi Holiday Dish|[[Тэйгелах]]]]
 
=== Рош Ха-Шана-меню ===
Свята [[Рош Ха-Шана]]  — гэта яўрэйскі [[Новы год]], прысвечаны стварэнню свету. У свята запальваюць свечкі, дабраслаўляюць [[хлеб]], чытаюць кідуш і гатуюць святочны абед. На святочным стале шмат страў, якія сімвалізуюць поўны шчаслівы год. Да пачатку святочнай трапезы прынята макаць кавалачак халы ў мёд. Калі хала з'едзена, кожнаму ўдзельніку застолля падаюць кавалачак яблыка, які трэба абмакнуць у мёд і сказаць: ''«Няхай будзе добрым і салодкім гэты год»''.
 
Існуе мноства сімвалічных прадуктаў, якія падаюць менавіта ў гэта свята.
 
[[Хала]]  — плеценая булка ў форме кольца, якая прадстаўляе жыццё без канца, здароўе і шчасце ў новым годзе. Яе пасыпаюць [[разынкі|разынкамі]] або маленькімі [[цукерка]]мі.
 
Асаблівы пачастунак на свята Рош Ха-Шана  — печыва [[тэйгелах]]. Яго падаюць да [[гарбата|гарбаты]] або [[кава|кавы]].
 
Людзі за сталом ядуць [[аніс]]авыя і [[кунжут]]ныя семечкі (для багацця і дастатку), сухафрукты (для салодкага года), [[морква|моркву]] (на [[іўрыт|іўрыце]] слова «морква» падобна на слова «пастанова», азначаючы, што Бог пастанаўляе шчаслівы новы год), [[масліна еўрапейская|аліўкі]] (для прыгажосці і ладу), [[гранат]]ы (лічыцца, што ў ім столькі семак, колькі яўрэскіх правіл).
 
На стале абавязкова павінна быць [[рыба]] (знак урадлівасці), галава (рыбы або барана)  — знак першынства, поспеху і росквіту, [[гародніна]] і [[садавіна]] як знак надзеі на багаты ўраджай, а таксама тлустае мяса і дэлікатэсы.
 
Не падаюць на Рош Ха-Шана кіслых або горкіх на смак страў.
 
=== Ём-Кіпур-меню ===
[[Ём-Кіпур]] літаральна азначае ''«дзень ачышчэння»''. Напярэдадні Ём-Кіпура прынята прасіць і дарыць кавалачкі пірага з жытняй мукі з [[мёд]]ам  — леках.
 
Напярэдадні свята, прыкладна за гадзіну да заходу сонца, ладзяць апошнюю перад постам багатую трапезу, якая завецца ''«сеуда мафсекет»''  — раздзяляльная трапеза.
 
Ём-Кіпур  — гэта дзень паста. У гэты дзень нічога не ядуць і не гатуюць. Калі дзень малітваў заканчваецца, дваццацічатырохгадзінны пост змяняецца ласункамі, сімвалам салодкага будучага года.
 
=== Сукот-меню ===
[[Сукот]] працягваецца тыдзень. Слова ''сукот'' перакладаецца як будан. Перад надыходам свята прынята будаваць буданы, падобныя тым, у якіх жылі яўрэі ў пустыні, калі сышлі з Егіпта. У гэтых буданах накрываюць сталы, на якіх абавязкова прысутнічае цытрусавы плод этрог, або [[цытрон]]. Шмат там і іншай ежы: розныя салаты, супы і, вядома, [[гефілтэ фіш]].<ref name=pr1/>
[[File:Classic Hanukkah sufganiyot.JPG|250px|thumb|Класічныя пончыкі [[суфганіет]] з [[клубніцы|клубнічным]] жэле]]
Сукот  — таксама свята збору ўраджаю і час весялосці. Перад паяданнем хлеба або мучных вырабаў, зробленых з [[пшаніца|пшаніцы]], [[жыта]], [[ячмень|ячменю]], аўса або полбы, прамаўляюць дабраславенне. Прымаць у ежу [[хлеб]] ці мучныя вырабы варта толькі ў сукеі (будане). [[садавіна|Садавіну]] і ласункі яўрэйская традыцыя дазваляе есці па-за буданам, не абавязвае ўваходзіць у будан, каб спаталіць смагу, але хасіды прытрымліваюцца звычаю наогул нічога не есці і не піць па-за сценамі будана.
 
=== Ханука-меню ===
У іўдзейскай традыцыі [[Ханука]] (асвячэнне), або Свята агнёў  — самае доўгае яўрэйскае свята, якое доўжыцца 8 дзён, роўна столькі дзён гарэў алей у свяцільнях пасля перамогі над грэкамі ў [[II стагоддзе|II ст.]] да н.э. У гэты дзень дапускаюцца азартныя гульні, людзі весяляцца і не выконваюць паста. Святочная ежа павінна быць абавязкова падсмажана на алеі  — у гонар таго самага, які гарэў восем дзён. У дні Ханукі ладзяць шматлюдныя застолля. Гаспадыні гатуюць [[суфганіет]] (пончыкі) і [[латкес]] (аладкі: [[бульба|бульбяныя]], тварожныя і інш.), ставяць на стол стравы з [[тварог|тварагу]] і іншых малочных прадуктаў.
 
На Хануку ў [[Ізраіль|Ізраілі]] з'ядаюцца мільёны смажаных пончыкаў  — суфганіет  — рознай мадыфікацыі: з цукровай пудрай, з [[шакалад]]ам, з [[варэнне]]м, з глазурай.
 
Усходнія яўрэі замест латкес гатуюць {{нп3|буньюэла|бурміэлас|en|Buñuelo}}, страва [[сефарды|сефардскай]] (усходняй) кухні,  — нешта сярэдняе паміж аладкамі і піражкамі.
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* 120 блюд еврейской кухни.  — Кишенев: ПКП «ЭМОКОМ», 1991.  — 64 с.
* ''Боровская Э.'' Еврейская кухня / Боровская Э. - — М.: Эксмо, 2012. - — 320 с.: ил. ISBN 978-5-699-56247-3
* Культура питания: Энцикл. справ. — 2-е изд. Беларус. Энцыкл.; Под ред. И.  А.  Чаховского; Редкол.: Е.  В.  Малашевич и др. — Мн.: БелЭн, 1993. — 541 с.: ил.
* ''Похлёбкин В. В.'' Национальные кухни наших народов.  — Центрполиграф, 1978.
 
== Спасылкі ==
* {{Commons|Category:Jewish food}}
* [http://www.chabad.org/library/article.asp?AID=93784 Яўрэйскія рэцэпты] {{ref-en}}
 
{{Нацыянальныя кухні}}