Эрых фон Фалькенгайн: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя
др вікіфікацыя
Радок 18:
| каментар =
 
| тытул_2 = [[Генеральны штаб Германіі|Начальнік генеральнага штаба Германіі]]
| парадак_2 = 5
| сцяг_2 = Flag of the German Empire.svg
Радок 63:
| Commons = Erich von Falkenhayn
}}
'''Эрых фон ФАЛЬКЕНГАЙН''' (Эрых фон Фалькенхайн, {{lang-de|Erich von Falkenhayn}}; {{ДН|11|9|1861}}, замак Бельхаў каля г. Торунь, цяпер [[Польшча]] — {{ДС|8|4|1922}}, пад [[Патсдам]]ам) — германскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, [[генерал ад інфантэрыі]] (1915). Ваенны міністр [[Каралеўства Прусія|Прусіі]] ([[1913]]—[[1914]]), [[Генеральны штаб Германіі|начальнік генеральнага штаба Германіі]] (1914—[[1916]]) падчас [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]].
 
Ваенную службу распачаў у [[1880]]. У [[1890]] скончыў Акадэмію Генеральнага штаба. Некалькі гадоў быў інструктарам кітайскай арміі, а пад час [[паўстанне баксёраў|паўстання баксёраў]] працаваў у нямецкім штабе інтэрвенцкіх сіл. Пасля вяртання дахаты служыў у нямецкім Генеральным Штабе. З чэрвеня 1913 (да студзеня 1915) выконваў функцыі прускага ваеннага міністра.
 
Няўдачы нямецкай арміі на пачатку [[Першая Сусветная вайна|Першай Сусветнай вайны]] прывялі да таго, што [[кайзер]] [[Вільгельм II]] прызначыў Фалькенхайна [[14 верасня]] [[1914]] шэфам Генеральнага штаба замест [[Гельмут фон Мольтке, малодшы|Гельмута фон Мольтке малодшага]].
 
Напачатку Фалькенхайн паспрабаваў адцяць на [[Заходні фронт|Заходнім фронце]] англічан і французаў ад мора. Гэта не атрымалася. Тады ён прыняў стратэгію пераносу актыўных дзеянняў на іншыя франты, галоўным чынам на [[Усходні фронт|Усходні]], каб змусіць [[Расійская імперыя|Расію]] прасіць перамір'я. У [[1915]] падрыхтаваў пераможныя аперацыі на Усходнім фронце, а таксама захапіў [[Сербія|Сербію]]. Аднак ён меў канфлікт з камандуючым Усходнім фронтам — [[Паўль фон Гіндэнбург|Гіндэнбургам]] і [[Эрых Людэндорф|Людэндорфам]], таму не хацеў кідаць усе сілы на Расію. Не верыў у магчымысць поўнай перамогі над Расійскай Імперыяй і баяўся за аслабленне Заходняга фронту. Чакаючы на палітычны дагавор з Расіяй, вырашыў аслабіць заходніх саюзнікаў: праз атакі падводнымі чоўнамі англійскіх караблёў і «выкрываўленне» французскай арміі ([[Бітва пад Вердэнам]]).