Балхаш: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 54 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q134485 (translate me)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 24:
|Катэгорыя на Вікісховішчы = Category:Lake Balkhash
}}
'''Балхаш''' (каз. Балқаш) — бясцёкаваебяссцёкавае паўпрэснаводнае [[возера]] ва ўсходняй частцы [[Казахстан]]а, у [[Балхаш-Алакольская катлавіна|Балхаш-Алакольскай катлавіне]], на вышыні 342 м над узроўнем мора.
 
Другое па велічыні непересыхаючаенеперасыхаючае салёнае возера (пасля [[Каспійскае мора|Каспійскага мора]]) і 13-е месца ў спісе найбуйнейшых азёр у свеце. Плошча возера зменьваецца ад 17 да 22 тыс км². Даўжыня 605 км, найбольшая шырыня 74 км, найбольшая глыбіня да 26 м, сярэдняя каля 6 м. Плошча вадазбору каля 501 тыс. км². Заходні і паўночны берагі высокія, скалістыя, паўднёвае ўзбярэжжа — плоская раўніна з зараснікамі трыснягу.
 
Паўвостраў Сарыесік падзяляе Балхаш на дзве часткі, злучаныя пралівам Узун-Арал (шыр. 4 км): заходнюю — шырокую, з моцна парэзанай берагавой лініяй і ўсходнюю — вузкую, берагавая лінія менш звілістая. У заходнюю частку ўпадае [[рака Ілі]], ва ўсходнюю — рэкі Каратал, Аксу, Лепсы і інш. Самыя вялікія астравы Басарал і Тасарал.