Розніца паміж версіямі "Семінолы"

1 957 байтаў дададзена ,  6 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
 
'''Семінолы''' ({{lang-en|Seminole}}) або '''Мікасукі''' (саманазва ''Mikasuki'') — [[індзейцы|індзейскі]] народ у [[ЗША]]. Жывуць пераважна ў [[Фларыда|Фларыдзе]] і [[Аклахома|Аклахоме]]. Агульная колькасць ([[2014]] г.) - 15 400 чал.
 
==Гісторыя==
Семінолы вылучыліся з плямён [[індзейцы|індзейцаў]], прамых продкаў [[маскогі|крык]], якія насялялі даліну [[рака Місісіпі|ракі Місісіпі]]. У выніку ваенных сутычак паміж індзейцамі і [[Вялікабрытанія|брытанскімі]] пасяленцамі ў [[Штат Караліна|Караліне]] і [[штат Алабама|Алабаме]] ў пачатку [[18 стагоддзе|XVIII]] ст. частка крык, а таксама прадстаўнікі суседніх плямён мігрыравалі ў [[Фларыда|Фларыду]], якая ў той перыяд належыла [[Іспанія|Іспаніі]]. Карэннае насельніцтва Фларыды да таго часу фактычна знікла з-за [[эпідэмія|эпідэмій]] і сутычак з іспанцамі. Два найбольш буйных перасялення ў Фларыду адбыліся ў [[1767]] г. і [[1778]] г. У [[1771]] г. у іспанскіх дакументах упершыню быў выкарыстаны тэрмін "семінолы". Лічыцца, што ён паходзіць ад {{lang-es|Cimarrón}}, але самі семінолы сцвярджаюць, што іх назва паходзіць з іх асабістай [[мова|мовы]] (''yat'siminoli '', літаральна "вольныя людзі"). Менавіта ў другой палове XVIII ст. у Фларыдзе адбывалася [[культура|культурнае]] яднанне семінолаў, да якіх далучаліся [[крэолы]] і беглыя [[негры]] з [[Паўночная Амерыка|паўночнаамерыканскіх]] [[калонія|калоній]].
 
==Спасылкі==
autoeditor
29 396

правак