Лагойск: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Адхілена апошняя 1 змена (D.L.M.I. Bel) і адноўлена версія 1629657 CzechoBot
Радок 87:
Першы пісьмовы ўспамін пра Лагойск змяшчаецца ў «Павучанні» [[Уладзімір Манамах|Уладзіміра Манамаха]] і датуецца [[1078]]: «''Пожог землю и, повоевав до Лукомля и до Логожьска, та на Дръютъск воюя''». У кан. [[XI стагоддзе|XI ст.]] паселішча далучылася да [[Полацкае княства|Полацкага княства]]. У [[1127]] князь кіеўскі Мсціслаў Уладзіміравіч у часе выправы на Полацк разрабаваў Лагойск, узяў у палон жыхароў і перадаў яго [[Ізяслаў Мсціславіч|Ізяславу Мсціславічу]]. У [[1180]] горад зрабіўся сталіцай [[Лагойскае княства|удзельнага княства]].
 
[[Выява:Łahojsk,_Pleščanickaja. Лагойск _Лагойск,_Плешчаніцкая_(J. Tyškievič_Tyškievič, XIX_XIX).jpg|thumb|злева|180px|[[Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Казіміра, Лагойск|Касцёл Св. Казіміра]], [[XIX стагоддзе|XIX ст.]]]]
 
У 1-й чвэрці [[XIV стагоддзе|XIV ст.]] Лагойск далучыўся да [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. У [[1387]] [[Спіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь]] [[Ягайла]] надаў яго ў валоданне свайму брату [[Скіргайла Альгердавіч|Скіргайлу]], з [[1392]] — уладанне вялікага князя [[Вітаўт]]а. У «Спісе [[замак|гарадоў]] далёкіх і блізкіх» (кан. [[XIV стагоддзе|XIV ст.]]) Лагойск значыцца сярод «літоўскіх» замкаў<ref>[[Валерый Пазднякоў|Пазднякоў В.]] Лагойск // {{Крыніцы/ЭВКЛ|2к}} С. 177.</ref>. У [[1413]] мясцовасць увайшла ў склад [[Віленскае ваяводства|Віленскага ваяводства]]. З часоў княжання [[Казімір Ягелончык|Казіміра]] Лагойскам валодалі [[Чартарыйскія]]. У [[1505]] крымскія татары спалілі і разрабавалі мястэчка.