Розніца паміж версіямі "Семінолы"

1 638 байтаў дададзена ,  6 гадоў таму
Семінолы вылучыліся з плямён [[індзейцы|індзейцаў]], прамых продкаў [[маскогі|крык]], якія насялялі даліну [[рака Місісіпі|ракі Місісіпі]]. У выніку ваенных сутычак паміж індзейцамі і [[Вялікабрытанія|брытанскімі]] пасяленцамі ў [[Штат Паўднёвая Караліна|Караліне]] і [[штат Алабама|Алабаме]] ў пачатку [[18 стагоддзе|XVIII]] ст. частка крык, а таксама прадстаўнікі суседніх плямён мігрыравалі ў [[Фларыда|Фларыду]], якая ў той перыяд належыла [[Іспанія|Іспаніі]]. Карэннае насельніцтва Фларыды да таго часу фактычна знікла з-за [[эпідэмія|эпідэмій]] і сутычак з іспанцамі і індзейцамі з поўначы. Два найбольш буйных перасялення крык ў Фларыду адбыліся ў [[1767]] г. і [[1778]] г. У [[1771]] г. у іспанскіх дакументах упершыню быў выкарыстаны тэрмін "семінолы". Лічыцца, што ён паходзіць ад {{lang-es|Cimarrón}}, але самі семінолы сцвярджаюць, што назва паходзіць з іх асабістай [[мова|мовы]] (''yat'siminoli '', літаральна "вольныя людзі").
 
Менавіта ў другой палове XVIII ст. у Фларыдзе адбывалася [[культура|культурнае]] яднанне семінолаў, да якіх далучаліся [[крэолы]] і беглыя [[негры]] з [[Паўночная Амерыка|паўночнаамерыканскіх]] [[калонія|калоній]]. Іспанскія ўлады не абмяжоўвалі самакіраванне асобных груп перасяленцаў, аднак сачылі за тым, каб яны не склалі адзінага палітычнага аб'яднання. Семінолы актыўна запазычвалі еўрапейскія звычаі — асвойвалі [[земляробствасельская гаспадарка|сельскую гаспадарку]], будавалі жытло еўрапейскага тыпу, займаліся [[гандаль|гандлем]]. У [[19 стагоддзе|XIX]] ст. іх было прынята называць "адным з [[цывілізацыя|цывілізаваных]] плямён".
 
Першыя сутычкі семінолаў з [[ЗША|амерыканскімі]] плантатарамі назіраліся яшчэ ў канцы XVIII ст., калі індзейцы са згоды іспанцаў рабілі набегі на тэрыторыю [[Джорджыя|Джорджыі]]. У [[1816]] г. урадавыя войскі ЗША атакавалі памежную [[крэпасць]], якую кантралявалі семінолы, і знішчылі 306 чалавек. У [[1818]] г. амерыканцы спалілі шэраг індзейскіх і іспанскіх паселішчаў на поўначы Фларыды. Гэты інцыдэнт увайшоў у [[гісторыя|гісторыю]] як "першая семінольская вайна".
 
Сітуацыя абвастрылася пасля далучэння Фларыды да ЗША ў [[1819]] г. Паміж выхадцамі з амерыканскіх штатаў і семіноламі пачаліся канфлікты з-за ўласнасці на зямлю. [[28 мая]] [[1830]] г. быў прыняты закон аб перасяленні індзейцаў з тэрыторый на ўсход ад Місісіпі, у тым ліку з Фларыды. Ён прадугледжваў згоду з боку перасяленцаў і значную кампенсацыю за згубу зямель. Але ў рэчаіснасці армія ЗША парушала прынцып дабраахвотнасці.
 
==Спасылкі==
autoeditor
29 423

праўкі