Семінолы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 28:
Чорнымі семіноламі прынята называць семінольска-[[негры|негрыцянскіх]] [[крэолы|крэолаў]]. Паселішчы беглых неграў-[[рабства|рабоў]] з поўдню [[ЗША]] ўзніклі сярод семінолаў у канцы [[18 стагоддзе|XVIII]] ст. і ў далейшым стала пашыраліся, паколькі семінолы не прызнавалі рабства. Чарнаскурыя пасяленцы звычайна разглядаліся як саюзнікі, але часцяком уступалі ва ўзаемны [[шлюб]] з [[індзейцы|індзейцамі]] і жылі па іх законах. Яны прымалі актыўны ўдзел ў так званых "семінольскіх войнах". У [[1842]] г. разам з індзейцамі з [[Фларыда|Фларыды]] ў [[Аклахома|Аклахому]] перасялялася каля 800 чорных семінолаў.
 
У [[1849]] г. генеральны [[пракурор]] ЗША пастанавіў, што чорныя семінолы працягваюць заставацца рабамі, не маюць агульных [[права|правоў]] атрымоўваць зямлю разам са свабоднымі людзьмі і павінны здаць [[зброя|зброю]]. У адказ, частка чорных семінолаў перайшла на бок [[МексікіМексіка|Мексікі]]. Іншыя пераязджалі ў [[Канада|Канаду]]. Пасля заканчэння [[Грамадзянская вайна ў ЗША|грамадзянскай вайны]] тыя, што засталіся, атрымалі ва ўласнасць невялікія надзелы зямлі, але хутка згубілі іх у выніку махінацый з боку буйных белых землеўладальнікаў.
 
У наш час у ЗША жыве каля 700 чалавек<ref>[http://joshuaproject.net/languages/afs Language: Afro-Seminole Creole]</ref>, якія размаўляюць на крэольскай семінольскай [[дыялект|гаворцы]].