Розніца паміж версіямі "Семінолы"

3 717 байтаў дададзена ,  6 гадоў таму
Да перасялення ў [[Фларыда|Фларыду]] продкам семінолаў было знаёма ручное [[земляробства]], якім займаліся жанчыны. У першых [[Іспанія|іспанскіх]] запісах семінолы ўзгадваюцца пераважна як [[паляванне|паляўнічыя]] і [[збіральніцтва|збіральнікі]], хаця у іх мелася свойская жывёла — [[Сабака свойскі|сабакі]] і [[Конь свойскі|коні]]. Да пачатку [[19 стагоддзе|XIX]] ст. яны асвоілі таварную [[сельская гаспадарка|сельскую гаспадарку]], вырошчвалі на продаж [[кукуруза|кукурузу]], [[бананы]], [[садавіна|садавіну]], [[цукровы трыснёг]], трымалі канёў і [[карова|кароў]]. Мужчыны займаліся даглядам за жывёлай, ваеннай справай, лічыліся добрымі [[Гарбарства|гарбарамі]]. Гарбарскае рамяство асабліва добра захавалася сярод семінолаў Фларыды. Праца на зямлі, выраб [[кошык]]аў і упрыгожванняў з'яўляліся жаночай справай.
 
У мінулым семінолы жылі ў адносна невялікіх стацыянарных [[вёска]]х. Такі тып паселішча захаваўся ў Фларыдзе. Падчас вымушанай міграцыі ў [[балота|забалочаныя]] раёны фларыдскія семінолы пачалі будаваць ''чыкі'', [[драўніна|драўляныя]] [[каркас]]ныя хаціны на па́лях, якіябез [[Сцяна|сцен]]. Яе крылінакрывалі [[Трыснёг звычайны|трыснёгам]]. Бярвенні шчаплялі з дапамогай вяровак. ''Чыкі'' выдатна прыстасавана да фларыдскага [[клімат]]а з яго частымі [[ураган|ўраганамі]]. Сярод семінолаў [[Штат Аклахома|Аклахомы]] пераважаюць сучасныя пабудовы еўрапейскага тыпу.
 
Традыцыйная жаночая [[вопратка]] складалася з доўгай [[Спадніца|спадніцы]], кароткай блузы з доўгімі рукавамі, вялікай колькасці пацеркаў і караляў. Мужчыны апраналі [[кашуля|кашулю]] з шырокім разрэзам, доўгую насцегнавую повязь, галаву ўпрыгожвалі [[цюрбан]]ам з некалькіх адрэзкаў [[Воўна|ваўнянай]] тканіны. У [[20 стагоддзе|XX]] ст. у моду ўвайшлі аплікацыі і адзенне, пашытае з лапікаў. Яго часцяком дэманструюць у якасці нацыянальнай вопраткі і прадаюць як сувенір.
 
Асновай сацыяльнай арганізацыі ў мінулым была малая нуклеарная [[сям'я]]. Зямля, на якой знаходзіліся пабудовы, належыла жанчыне і перадавалася па жаночай лініі. Адлік сваяцтва таксама вёўся па жаночай лініі. Такім чынам дзеці, народжаныя ў [[шлюб]]е з іншаземцамі або нават у пазашлюбных адносінах, лічыліся роўнымі з астатнімі семіноламі. Главой сям'і, аднак, быў мужчына. Сем'і аб'ядноўваліся ў 7 кланаў. Кожны клан меў сваю [[татэмізм|татэмную]] выяву. Шлюбы па-за межамі клана не заахвочваліся. Кланамі кіравалі старэйшыя мужчыны. Кланавая сістэма захавалася ў семінолаў Фларыды. Аднак у семінолаў Аклахомы падчас перасялення і размеркавання зямлі адбыўся падзел на 14 тэрытарыяльных груп, якія адрозніваюцца сваімі [[дыялект]]амі.
 
Інстытут ваенных правадыроў вядомы здаўна. Відавочна, ён пачаў адыгрываць важную ролю ў перыяд перасялення на поўдзень, калі мігранты-семінолы сутыкаліся з іншымі плямёнамі. Але ў канцы XVIII ст. з'явіўся інстытут адзінага правадыра, які прадстаўляў перад еўрапейцамі ўсіх семінолаў. Яго ўлада не была безумойнай, магла быць аспрэчана з боку іншых правадыроў. Тым не менш, інстытут адзінага правадыра адыграў важную ролю ў гады войн з амерыканцамі, а потым — пры перасяленні ў Аклахому.
 
У наш час семінолы Фларыды маюць супольнае кіраванне дзвюмя рэзервацыямі. Галоўным кіруючым органам з'яўляецца Агульная Рада на чале выбранага вярхоўнага правадыра і яго намесніка. У Агульную Раду ўваходзяць прадстаўнікі ад кожнага клана. Асабістай [[суд]]овай сістэмы няма. У сярэдзіне [[20 стагоддзе|XX]] ст. для вырашэння [[фінансы|фінансавых]] пытанняў семінолы Фларыды зарэгістравалі карпарацыю, якая прадстаўляе [[эканоміка|эканамічныя]] інтарэсы ўсіх сталых жыхароў рэзервацый. Карпарацыя валодае [[прамысловасць|прамысловымі]] прадпрыемствамі, займаецца [[турызм]]ам і [[гандаль|гандлем]]. На чале карапарацыі стаіць рада дырэктараў.
 
==Чорныя семінолы==
autoeditor
30 440

правак